— Do you speak English?.. — А далей, ну, ніяк, а болей нічога, толькі вар’яцкае размахванне пакункамі, што паліцэйскі павінен быў зразумець, як тэатр.
—Yes, Miss… — на ўсё жыццё прыдурэў, стоячы ў цэн тры Лондана, мурынпаліцэйскі і, ашаломлены, нават забыўся выпісаць штраф за стварэнне на скрыжаванні аварыйнай сітуацыі.
Пакуль эпізод гэты да месца ці не да месца тоўкся ў мазгах Вадзіма Альбертавіча, нейкае залатое імгненне было ўпушчанае, і прэзідэнт Фінляндыі палічыла час аудыенцыі з беларускай дэлегацыяй скончаным.
— Перадавайце мае прывітанні Беларусі, — сказала Тар’я Халанэн і пад руку са сваім спадарожнікам па крочыла па вуліцы Невысокай гары ў бок рэстаранчыка «Юттутупа», куды ўсё яшчэ цягнула яе па даўняй партыйнай звычцы. За імі на паважнай адлегласці рушыў і інтэлігентны юнак у акулярах, адзіны прэзідэнцкі ахоўнік і адзіны ва ўсёй Фінляндыі незнаёмы чалавек, які за ўвесь час знаходжання тут Вадзіма Альбертавіча з Алегам Мікалаевічам звярнуў на іх хоць нейкую, па добную на пільную, увагу. Дзве прэзідэнцкія сяброўкі аказаліся далёка не такімі ветлівымі дамамі, як першая ледзі Фінляндыі. Яны бесперспектыўна адвярнуліся ад прадстаўнікоў дэлегацыі цэментнага завода і лёгка думна зашчабяталі пра сваё і пасвойму, таму, канеч не, правільна, што не адну з іх удумлівы фінскі народ не абраў прэзідэнтам. Вадзім Альбертавіч, блізкі да стану, у якім была некалі вядучая беларуская актор ка на лонданскім скрыжаванні, сіліўся ўспомніць, на якой мове загаварыць яму з Алегам Мікалаевічам, каб паведаміць яму, што ён абсалютны ёлупень. Такія пры роджаныя моўныя здольнасці, а такому дурню дасталіся! Са зразумелай нянавісцю да ўсеагульнай сярэдняй са вецкай адукацыі і незразумелым сорамам за тое, што толькі што адбылося, Вадзім Альбертавіч глядзеў услед Тар’і Халанэн і Пенцці Араярві — мужчына ж побач з Тар’яй, калі ён не Біл Клінтан, мог быць толькі ім, толькі яе, як хітра прыдумалі гэтыя скандынавы, вольным му жам — і панічна ўяўляў, што ж яны, Божухна, зараз пра іх думаюць, што, даруй, Госпадзі, кажуць…
— Тар’я, — мякка сказаў Пенцці, які, як і Тар’я, так сама быў юрыстам, хоць і не быў прэзідэнтам, — па мойму, ты іх не зразумела… Яны ў нас грошай прасілі, а ты ім агульныя эканамічныя пастулаты стала тлума чыць. Даруй, але для гэтага ты не так ужо добра веда еш эканоміку.
— Што ж ты ім нічога не даў, калі ўсё правільна зра зумеў? — трохі пакрыўдзілася Тар’я, якая прыйшла па глядзець на першамайскую дэманстрацыю зусім не па эканамічных, а выключна па палітычных меркаваннях, таму што сацыялдэмакраты ўпершыню за апошнія гады дамовіліся пра шэсце па святочных вуліцах раз ам з камуністамі. Камуністам гэтага адразу ж падало ся мала, і яны запатрабавалі сумеснай прысутнасці на дэманстрацыі не толькі іх саміх, але і іхніх лозунгаў. Самая вострая барацьба партый, якія пачалі лаяцца, не паспеўшы пасябравацца, разгарнулася вакол лозун га «НЕ — НАТА!», у чым былі, канечне, своеасаблівыя тонкасці, паколькі, з аднаго боку, Фінляндыя ў НАТА не ўступала і ўступаць нібыта не збіраецца, але з дру гога боку…
— У мяне няма з сабой ні наяўных, ні крэдытнай карткі, — адказаў Пенцці.
— Шкада, — шчыра засмуцілася Тар’я. — А я сабе на думала, што зараз мы ў «Юттутупа» зойдзем. Пагамонім там, народ паслухаем, піва вып’ем… Свята ўсё ж, чаго дома сядзець? Дый негаваркі ты сёння: маўчыш і маўчыш да месца і не да месца… Беларусам вунь ніводнага сло ва не сказаў, а такія слаўныя хлопцы — і што яны пра цябе падумаюць? Сугней нейкі…
— Тар’я, — гэтак жа мякка спыніў яе Пенцці, — па першае, сапраўды няма грошай. Выбачай, але так сталася, не ў ахоўніка ж цяпер на піва прасіць. Падругое, дазволь табе нагадаць, што ты здала свой партыйны білет і нале жыш зараз усёй Фінляндыі, а не адным сацыялдэмакратам з камуністамі ў рэстаране «Юттутупа». А, патрэцяе, калі нават першае можна выправіць, а на другое не звярнуць увагі, дык запэўніваю цябе, што ў «Юттутупа» цяпер яблы ку няма дзе ўпасці, і нам давядзецца там, як беларускім ча плям у тумане, стаяць на адной назе, ды яшчэ прабівацца пры такой няўстойлівасці да піўной стойкі.
— Так, дарагі, — уздыхнуўшы, вымушаная была згадзіцца Тар’я. — У гэтым, бадай, праўда на тваім баку. Што ж, ва ўсялякім становішчы ёсць свае перавагі і не дахопы.
Гэтак нетаропка перагаворваючыся і не спяшаючы ся ў хадзе, каб не стамляць ахоўніка, яны ў канчатко вай згодзе павярнулі дадому, і ніхто старонні — ні звы клыя да прэзідэнтаў, што гуляюць на волі, фіны, ні, тым болей, Вадзім Альбертавіч з Алегам Мікалаевічам не маглі б здагадацца, што сёння Тар’і Халанэн удало ся пазбегнуць адразу двух канфліктаў: міжпартыйнага і ўнутрысямейнага. За гэта сапраўды належыла б выпіць хоць бы піва, але што паробіш…
Читать дальше