Вадзім Альбертавіч безнадзейна махнуў рукой.
— Ды спіць ён, як мядзведзь, такой парою…
— Нічога, пабудзім. Выбачай, скажам, дзядуля, падымайся… Я, каб ты ведаў, аднойчы ў Ніжневартаўску замерз быў так, што на ўсё сваё мінулае жыццё забыўся і пачаў засынаць на аўтастанцыі. Аўтастанцыя тая, каб ты ведаў,— слуп з шыльдачкай ды лаўка каля слупа. А мароз за сорак, ды яшчэ дзьме па нізе… І тут мяне два дэбілы тармосяць: здымай, кажуць, валёнкі, калі жыць хочаш.
— Дзіўна… І што?
— І зняў. Ногі, праўда, абмарозіў, затое жывы застаўся. Адным дыхам да бальніцы дабег, а то, бач ты, аўтобус мне падавай!..
Так, размаўляючы пра ўсё і ні пра што, Алег Мікалаевіч і Вадзім Альбертавіч выйшлі на Сілтасаарэнкату, вуліцу Маста на выспу, па якой сёння ўранні яны ўжо, можна сказаць, прагульваліся, але тады вуліца была зусім пу стэльнай і бязлюднай. Зараз жа па ёй, кіруючыся да іх бы лой гасцініцы, у бок Хаканіеменранта, набярэжнай Кры вога мысу, сапраўды рухалася штосьці падобнае на пер шамайскую дэманстрацыю. Так, менавіта штосьці толькі падобнае на яе, але ніяк не яна сама — шырокая, бурлівая, бясконцая рака Першамаю, якая выносіла сотні тысяч людзей на плошчу, дзе на трыбуне, азіраючы святочна ўзрушаны народ і робячы яму ручкай, стаялі мудрыя і недасягальныя, таямнічыя ў сваім завоблачным жыцці правадыры. І як радавалася кожнае простае чалавечае сэрца, адчуваючы, што б’ецца ва ўнісон з геніяльным сэр цам Генеральнага правадыра, які жыве вялікімі клопатамі дзяржавы, але заўважае, тым не менш, і яго, маленька га чалавечка, і пабацькоўску яму ўсміхаецца. І пахла чаромхаю, бэзам, паветранымі шарамі, плакатнай папе рай і транспарантным паркалём, вясной і надзеямі, і — эх, бляхамуха! — так святлела, харашэла на душы, што немагчыма было стрымацца ў жаданні неадкладна, тут і зараз, крочачы ў шэрагах роднага завода па галоўнай плошчы роднай сталіцы, хлебануць з гарла за здароўе правадыра, які мудра курыруе цэментную прамысло васць, таму цэменту ў краіне хоць заваліся: і на будоўлі камунізму хапае, і паўсюль пад нагамі панакіданы. У тым, каб хлебануць з гарла навідавоку ў правадыроў, была, зразумела, рызыка, бо павальнае п’янства дазва лялася толькі пасля дэманстрацыі, але правадыры пра гэткае ўшчымленне правоў свабодных грамадзянаў, ка нечне ж, не ведалі і нават не здагадваліся. Паблажліва ўспрымаючы тайна ад іх забароненыя здравіцы: «За ваша здароўе!.. За родных правадыроў!..» — яны нават, як у чарзе, локцямі на трыбуне штурхаліся, першымі стара ючыся паказаць адзін аднаму найбольш арыгінальныя эпізоды канспірацыі і спосабы камуфляжу алкаголь най тары, да якіх прыбягаў народ, спрабуючы — у абы ход забаронаў — і правадыроў павесяліць, і сябе ў смут ку не пакінуць. Так у калоне роднага цэментнага завода, на якім тады брыгадзірам і майстрам, а зараз галоўным інжынерам і галоўным тэхнолагам працавалі Вадзім Альбертавіч і Алег Мікалаевіч, рухаўся грузавік з транс парантам «Наш цэмент мацней за вашу сталь!», у ку заве якога двое рабочых гэты самы сталёвы цэмент і пералапачвалі. Махаючы лапатамі і нібыта засыпаючы цэмент у бетонамяшалку, яны ўздымалі, трэба сказаць, немалы пыл, ад якога адзін правадыр пры ветрыку ад нойчы нават чхнуў, але змікіціў не падаць выгляду, што чхнуў ад працоўнага пылу, а неяк так задуменна і за клапочана зірнуў у нябёсы, ці не пагаршаецца надвор’е… Дык вось, тая бетонамяшалка, у якую рабочыя быц цам бы насыпалі сталёвы цэмент, а на самой справе ён ссыпаўся з яе задраенай гарлавіны зноўку ў кузаў, была аніякая не бетонамяшалка, а падзеленае ўнутры на тры часткі ёмішча, бочка з адведзенымі ад яе да левага, сха ванага ад трыбуны, борта кузава трыма трубаправодамі: з гарэлкай, віном і півам — кожнаму цэментніку па яго наму смаку і па фізічных магчымасцях. Пасля кож най чарговай дэманстрацыі на заводзе чакалі, што ды рэктар, які п’янку з цыстэрны не толькі дазваляў, але і заахвочваў, бласлаўляючы прафсаюзны камітэт выдзя ляць на яе грошы, па даносе паляціць за гэта і з работы, і з партыі, але, дзіва дзіўнае, ніхто за многія гады так ні разу на дырэктара і не настукаў, і ён з гонарам пайшоў на пенсію, пакінуўшы па сабе ў калектыве легендар ную памяць. Невялічкі казус са святочным афармлен нем калоны цэментнага завода здарыўся ў яго толькі аднойчы — і звязаны быў не з «бетонамяшалкай», а з транспарантам над грузавіком. На транспарант дырэк тару ўказалі ў тым сэнсе, што чый, маўляў, цэмент, усім зразумела, але чыя канкрэтна маецца на ўвазе сталь?.. Указанне гэтае паступіла ў сувязі з заўвагай з боку пер шамайскай дэлегацыі братняй Германскай Дэмакратыч най Рэспублікі, у складзе якой меўся прадстаўнік ня мецкага металургічнага завода, які пабываў некалі ў палоне ў Сібіры і вывучыў там мясцовую мову. Дырэк тару прапанавалі зняць з транспаранта двухсэнсоўны ў дадзеным выпадку займеннік вашу , але дырэктар, які не звык адступаць па стратэгічных накірунках і не меў па трэбы ані ў чыіх тактычных парадах, напралом пайшоў на гранічную аголенасць сэнсу: «Сацыялістычны цэ мент мацней за капіталістычную сталь!» Калі Вадзім Альбертавіч, які працаваў у той час брыгадзірам, сказаў яму, што ў такім тэксце лепей было б скарыстаць слова бетон , дырэктар брыгадзіру адразу нічога не адказаў, а пазней выклікаў да сябе ў кабінет і падарыў яму кнігу ягонага амаль што цёзкі па прозвішчы, класіка савец кай літаратуры Фёдара Гладкова з надпісам: «Вадзіму Альбертавічу Гладзікаву для паглыбленага вывучэння тэхналогіі вытворчасці сацыялістычнага бетону».
Читать дальше