— Магістр жадае сказаць, — распранаючыся, стала пе ракладаць сакратарка, і ў ейнай інтанацыі з’явіліся ноткі ўзнёслай урачыстасці, — што па даручэнні тайнай ложы і законнага ўрада Італіі ён мае гонар паведаміць пану старшыні Андрону Сыцюку і ўсім тут прысутным ма сонам наступнае:
Першае. Горад Піза, у якім таксама ёсць вежа, хоць і пахіленая, аб’яўляецца горадампабрацімам Карун. Афіцыйную карунскую дэлегацыю будуць чакаць у Італіі на Новы год. Італьянскі ўрад прыме ўсе захады для таго, каб да навагодняга свята Пізанская вежа цэліла ў неба гэтак жа прама, як і Карунская.
Другое. Тайная італьянская ложа з Сіцыліі і масонскі ўрад Італіі (так пераклала сакратарка) прызначаюць прэмію 300 мільёнаў лір для любога грамадзяніна любой краіны, нават калі ён знаходзіцца ў турэмным зняволенні або ў доме для вар’ятаў, які зможа вызнаць і паведаміць магістру: нашто Ютка Казубоўскі будуе сваю вежу да неба і якая ў яго канчатковая мэта?
У гэты момант сакратарка засталася абсалютна без анічога, ва ўсім сваім, а таму сэнс апошніх слоў магістра да большасці публікі дайшоў слаба.
— Мат, — сказаў Бобі Фішэр, які даваў сеанс аднача совай гульні на васемнаццаці дошках, па колькасці гас цей, але гуляў з ім толькі дырэктар школы Ігнат Валош ка, дый то не ў шахматы, а ў марскі бой.
Пад выглядам таго, што ёй тэрмінова неабход на прасушыць сукенку, залітую халадцом, пачала рас пранацца не то ўдава, не то дачка Анасіса, папрасіўшы Васіля Блізнюка дапамагчы ёй вызваліцца ад плаціны і каштоўных камянёў.
— Корсіка, Сіцылія і Каруны вызначалі лёс Еўропы — вось што будзе запісана ў падручніках гісторыі! — тэм пераментна ўсклікнуў намеснік міністра замежных спраў Францыі і, падышоўшы да сакратаркі масонаў, падараваў ёй лёгкі пацалунак.
— Мадэмуазель… шарман… — з французскім акцэн там сказаў аграном Станіслаў Стапуль, які ўвесь ве чар быў заняты думкай пра тое, што калі прышчапіць да фікуса гарбуз, то гэта, мусібыць, і будзе какосавая пальма, якая зможа прыжыцца на паўднёвых схілах карунскіх пагоркаў.
Камандуючы Шостым амерыканскім флотам аб’явіў авіяносец «Амерыка» пабрацімам карабля пана Цыр люкевіча, прапанаваў зняцца з якара і плыць на Блізкі Усход, дзе цёплае мора і можна ўсім разам пакупацца, не маючы клопату пра купальнікі.
— Няхай баба апранецца! — абурыўся Хведар Былінскі. — Бо я дахаты пайду!
— А дзе ж той сорам, людцы? — ні да кога не звяртаю чыся, прашаптала Хрысціна Сымонаўна. — Што ж гэта робіцца ў белым свеце?..
Магістр масонаў глянуў на незадаволенага Ютку. Той нервова мучыўся, таму што бачыў, як б’ецца ў канвульсіях ягоны сын Ромка. Магістр склаў на грудзях рукі крыж накрыж — і сакратарка, абвёўшы ўсіх позіркам не тое каб з пагардай, але ўсё ж з яўнай насмешкай, стала апранацца.
Не то ўдава, не то дачка грэчаскага мільянера Анасіса зграбла ў ахапак ветэрынара Васіля Блізнюка і вынесла яго з банкетнай залы.
Кузьма Сліж глытнуў паветра, выцягнуў з кабуры насоўку і выцер буйна ўспацелы лоб.
— Трыста мільёнаў лір… гэта ж колькі будзе ў дола рах? — спытаўся ў міністра сельскай гаспадаркі Ізраіля аптэкар Саламон Цукерман.
Саламона, брат якога з’ехаў за мяжу і згубіў там двух сваіх сыноў на чужой вайне, цікавілі і непакоілі масо ны, але мала забаўляла іхняя сакратарка, таму ён добра ўцяміў сэнс апошніх слоў магістра і рабіў папярэднія падлікі. Ды аказалася, што Андрон Сыцюк, які хоць і аб’еўся бананамі, таксама не спаў у шапку.
— Не лічы, Саламон, не намагайся дарма, — сказаў Ан дрон бананавым голасам. — Ютка зараз сам расколецца, заграбе прэмію, а на калгас, на ўсіх нас яму напляваць.
Усе ўтаропіліся ў Ютку і чакалі, калі ён стане багацеем.
Ютка падышоў да Хведара, сеў, наліў сабе і яму па кілішку.
— Будзь здароў, Хведар. Апошні раз бедным п’ю. Што ты на тое скажаш?
— На здароўе, Ютка, — сказаў Хведар. — Чаго толькі не было ў нашым жыцці — няхай і гэта будзе.
— Палову прэміі возьмеш? — закусваючы, спытаў Ютка.
— Не, — адмовіўся Хведар, — нашто мне?.. На адзежу нам з бабай хапае, а яда свая.
— От і ў мяне тое самае, — сказаў Ютка. — То, можа, пойдзем адсюль? — спытаўся Хведар. Ютка падумаў і згодна паківаў галавой. Яны падняліся і скрозь усю бан кетную залу, што не спускала з іх ніводнага свайго вока, прайшлі да дзвярэй, дзе іх пераняў Фрэнк.
— Гуд бай, — сказаў яму Ютка. — Гульба была ўсялякай, а за хлеб ды соль дзякуй.
— Прыедзь да мяне ў Амерыку, Ютка, — папрасіў Фрэнк. — Ну хоць паабяцай, што прыедзеш. Такіх, як ты, там у нас зусім няма.
Читать дальше