Кузьма Сліж гэтаму не здзівіўся і не адчуў аніякага гона ру, бо не трываў хуліганства ні ў слове, ні ў дзеянні, веў з ім духоўную барацьбу, а таму зараз прыкідваў: ці не пасадзіць яму грэчаскую бабу сутак на пяць у каталаж ку? Баючыся ўзяць на сябе непамерную міжнародную адказнасць, Кузьма выказаў свае меркаванні ваенна му аташэ невядома скуль, бо той, папершае, быў пры місе з халадцом, а падругое — пры форме, якая скрозь і заўсёды ўвасабляла дысцыпліну і парадак. Але ваенны аташэ, акуратна скідваючы з эпалетаў цялячыя і свіныя костачкі, Кузьму не падтрымаў, адхіліў ягоную прапа нову рэзка і нечакана:
— Не, хай тут сядзіць, баб і так мала. Як у вас, дарэчы, з публічнымі дамамі?
Наогул гэты ваенны аташэ невядома скуль аказаўся проста паталагічным бабнікам. Спачатку, паабтрусіўшыся сам і дапамогшы ачысціць ад халадцу плаціну і камяні грэчаскай не то ўдавы, не то дачкі, ён пачаў прыставаць да яе, але тая шчыра ўпадабала здаровага, пад два метры ростам, ветэрынара Васіля Блізнюка і ўсім сваім выгля дам давала зразумець, што яе сексуальныя інтарэсы зна ходзяцца ў гэты момант на славянскай тэрыторыі. Тады ваенны аташэ пачаў чапляцца да Хрысціны Сымонаўны, ні разу не прамінаючы пацалаваць ёй руку, калі гаспа дыня вячэры абыходзіла залу, падліваючы гасцям упа дабаную імі карунскую гарэлку ўсё з адной і той жа паўлітэркі, якая, нібыта ў чароўных казках пра джынаў, сама па сабе зноў рабілася поўнай.
— Ды адна, адна, для сябе трохі выгнала, дзе ж мне на магазінную грошай набрацца, — вінавата казала Хрыс ціна Сымонаўна, сустракаючыся з пагрозлівым позіркам Сліжа, і бегла ад яго хутчэй на другі канец залы пад аба рону міжнароднага таварыства.
Паколькі Сліж не меў фантазій і, зразумелая спра ва, ні па ўзросце, ні па пасадзе не верыў ані ў якія казкі пра джынаў, а хацеў дазнацца, дзе і колькі самагонкі ха вае яго былая настаўніца, ён амаль неадступна хадзіў за Хрысцінай Сымонаўнай. Таму ваенны аташэ расцаніў іх адносіны як інтымныя — і ў смелым адчаі перакінуўся на сакратарку магістра тайнай масонскай ложы, што пры вяло ў сляпую ярасць Ромку, які на добрым падпітку кінуўся на ваеннага аташэ, ірвануў яго за мокрыя эпале ты і прароў, як паранены ў адну галаву Змей Гарыныч:
— Давай выйдзем, генерал!
Залатыя ніткі трэснулі са звонам скрыпічных струн, бліскучыя эпалеты засталіся ў Ромкавых ру ках. Ромка і ваенны аташэ невядома скуль, хістаючыся, стаялі адзін насупраць другога, наспяваў міжнародны канфлікт нават больш небяспечны, чым скандал з ка косавым арэхам, але, дзякуй Богу, сітуацыю выратаваў магістр тайнай італьянскай масонскай ложы з Сіцыліі. У пераднавальнічнай імгненнай цішыні ён раптам рэз ка падняўся ў сваім белым балахоне з чорным крыжам і зялёнай зоркай на каўпаку, распасцёр перад сабою рукі і высокім голасам, падобным на голас Раберціна Ларэці ў дзяцінстве, калі той на ўсіх зямных кантынентах спяваў знакамітую песню пра Ямайку, сказаў на тайнай ма сонскай мове некалькі слоў, з якіх ніхто ніводнага не зразумеў, а таму гэта і прыцягнула агульную ўвагу. Не змог справіцца з таемнаю мовай сіцылійскіх масонаў і электронны перакладчык. Пасля таго, як ён здаўся, прамыкаўшы ўжо знаёмае «перакладу не падлягае», пад нялася сакратарка магістра і абыякавым голасам, нават не пачырванеўшы, аб’явіла:
— Магістр пажадаў сказаць, што ён прывёз мяне ў па дарунак, я належу тут усім адразу і кожнаму паасобку, прычым як мужчынам, так і жанчынам. Таму са мной, — сакратарка вінавата глянула на Ромку, — не павінна быць аніякіх праблем.
Ад гэткіх слоў Хрысціна Сымонаўна адчула неверагодную млявасць, поўная паўлітэрка выслізнула ў яе з рук і грукнулася на падлогу. Нават Сліж, які ў іншы момант не прамінуў бы падысці і рэквізаваць чароўную бутэльку, стаяў, адвесіўшы сківіцу, і вочы ягоныя, што неадрыўна глядзелі на сакратарку, знянацку зрабіліся цёмнымі і вільготнымі.
— Далей магістр пажадаў сказаць, — як ні ў чым не бывала працягвала сакратарка, — што цяпер, калі яму будзе дазволена, ён хацеў бы зрабіць значна больш важ нае паведамленне.
Магістр павярнуўся да Фрэнка з Андронам, што на пару ўселіся пад бананавай пальмай і па чарзе збівалі бананы з рагаткі, якую Андрон адабраў у свайго сына Цімкі. Сыцюк хацеў быў запярэчыць масонскім наме рам, але тут у рукі яму ўпаў банан, збіты Фрэнкам, і Андрон заняўся ім, вяла махнуўшы магістру бананавай шалупінінай: давай, маўляў, паведамляй…
Усе зноў сталі глядзець на магістра і чакаць, калі сакратарка пачне распранацца. Магістр крывавата ўсміхнуўся, лед зь заўважна, мезенцам кіўнуў сакра тарцы і праспяваў некалькі фраз салаўіным голасам знакамітага спевака.
Читать дальше