Дык вось, Фрэнк Морган, гаспадар вячэры, падняў першы тост, а сказаў наступнае:
— Паважаны пан старшыня (тут Фрэнк Морган злёгку кіўнуўся ў бок Андрона Сыцюка), паважаныя пані і панове, лэдзі і джэнтльмены, землякі! Я рады вітаць вас на гэтай сціплай урачыстасці, якую мы з Хрысцінай Сымонаўнай, маёй шчасліва знойдзенай сястрой, на ладзілі ў гонар крэўнай еднасці паміж людзьмі самых розных рас і рэлігій, паміж усімі краінамі і народамі. Мне хацелася б верыць, што гэтыя мае словы не заста нуцца проста гучнай дэкларацыяй, а з сённяшняга дня пачнуць увасабляцца на справе, бо што, як ні справа, будаўніцтва Карунскай вежы да неба, аб’яднала нас і сабрала ўсіх разам. Таму я прапаную пасля вячэры, як толькі развіднее, пайсці да вежы, дзе кожны з нас па кладзе свой камень у будаўніцтва шчаслівай будучыні, каб даказаць, што трагедыі вежы Вавілона не наканава на вечна вісець над намі вогненным мячом боскага пра клёну, што мы можам і павінны знайсці агульначалаве чую мову для ўзаемапавагі, любові і ўсяго астатняга. Я мяркую, што ў эпоху электронных перакладчыкаў не мае асаблівага значэння выбар агульначалавечай мовы, англійскай яна будзе ці рускай, іспанскай ці кітайскай, абы яна была мовай міру. Такою моваю, дарэчы, па праву магла б стаць мова нашчадкаў самых міралюбівых пля мён — крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, у могільніках якіх ніколі не знаходзілі пры раскопках аніякай зброі. Сімвалічна, што сёння гэта мова зямлі, на якой усё вы шэй падымаецца, як наша надзея, вежа да неба… Ваша здароўе, пан старшыня, ваша здароўе, пані і панове, ваша здароўе, лэдзі, джэнтльмены, ваша здароўе, землякі! — I з гэтымі словамі Фрэнк Морган памаладзецку, панашаму кульнуў першую чарку самагонкі, закусіўшы яе салёным груздом і лыжкай квашанай капусты.
Хораша Фрэнк сказаў — добра яму за гэта і пайшло. I давайце парадуемся, што не было ў той час на той вячэры ні нацыяналістаў, якія б маглі скарыстаць пла нетарнае мысленне Фрэнка ў сваіх рэгіянальных мэтах, ні шавіністаў, якія ад такой прамовы амерыканскага мільярдэра маглі б падавіцца мяккім бананам.
Пасля некалькіх прамежкавых тостаў нязначных асоб, адна з якіх доўга і нудна пераказвала змест маніфеста Б. Расэла і А. Эйнштэйна: «Памятайце пра тое, што вы на лежыце да роду чалавечага, і забудзьцеся пра ўсё астат няе», адказнае слова ўзяў Андрон Сыцюк.
— Сёння якраз я меў гутарку з прэзідэнтам Злуча ных Штатаў, — пачаў Андрон, строга гледзячы прама ў вочы камандуючаму Шостым амерыканскім флотам, — і ён мне абяцаў падумаць над тым, як скараціць коль касць ваенных базаў, як пакласці канец так званым ла кальным войнам, як прадухіліць мажлівую сусветную катастрофу, а таксама над іншымі, пастаўленымі мной, пытаннямі стратэгічнага значэння. Так што калі весці разумную палітыку, то ўсё ў свеце можна наладзіць най лепшым чынам, таму я цалкам згодны з першай пало вай выступлення паважанага містэра Моргана. Аднак, што да другой паловы ягонага выступлення, — тут Ан дрон перастаў нарэшце свідраваць позіркам камандую чага Шостым амерыканскім флотам і перавёў вочы на генералпракурора Самшытавых астравоў, які залез у гэты час на какосавую пальму, сарваў какос і цэліўся ім у галаву дацкага прынца, пляменніка каралевы Англіі, — а канкрэтна, што да Юткавай вежы, — працягваў Ан дрон, думаючы пра тое, пападзе генералпракурор у макаўку дацкага прынца ці прамахнецца, а калі пападзе, то што расколецца, гарэх ці галава, — дык тут я катэ гарычна супраць. Ютка Казубоўскі — авантурыст, ак цыя ягоная — звычайная пагоня за сенсацыяй і нао гул шкодная справа, якая спарадзіла нездаровы ажыя таж, няправільную фінансавагаспадарчую і палітычную арыентацыю, што адцягвае найлепшыя сілы нашага кал гаса, раёна, рэспублікі і ўсяго чалавецтва ад стварэння сапраўдных матэрыяльных і духоўных каштоўнасцяў.
Хіба нам няма чым ганарыцца, акрамя ягонай вежы? — знайшоўшы вачыма ў дальнім кутку зялёны фрэнч Юткі Казубоўскага, які якраз піў на брудэршафт з магістрам тайнай італьянскай масонскай ложы, — выгукнуў з па фасам Андрон Сыцюк. — Хіба ў нас няма чаго пака заць дарагім гасцям, акрамя гэтай груды ледавіковага камення?
— Няма, — спакойна адказаў Ютка на Андронаў вы пад, а магістру паківаў пальцам: «Няма… I ты ў мяне не пытайся…»
Акурат у гэты момант генералпракурор Самшытавых астравоў шпурнуўтакі свой гарэх, але прамахнуўся — і какосавае ядро, прасвістаўшы над плячом дацкага прын ца, чмякнулася ў місу з разлезлым халадцом, над якім, прыцмокваючы, завіхаліся лыжкамі ваенны аташэ не вядома скуль, міністр сельскай гаспадаркі Ізраіля і не то ўдава, не то дачка грэчаскага мільянера Анасіса. Тое, што адбылося, калі халадзец вылецеў з місы, нават для мужчын было непрыемна, а для жанчыны, на якой адной плаціны ды каштоўных камянёў на добрых чатырыста тысяч долараў, — можаце сабе ўявіць! Не то ўдава, не то дачка грэчаскага мільянера падняла страшэнны вэрхал! Яна крычала, што жыхарам Самшытавых астравоў раз ам з іх генералпракурорам яшчэ тры стагоддзі на паль мах сядзець трэба, а не ў Еўропу сунуцца, каб на халя ву жлукціць тут самагонку з цывілізаванымі людзьмі. Пасля яна такое панесла, з такімі слоўцамі, што нават электронны перакладчык анямеў, а калі апрытомнеў, паўтараў толькі: «Ідыёма, перакладу не падлягае… Ідыёма, не перакладаецца…» — і нарэшце вымушаны быў сарамліва папрасіць прабачэння за сваю недасвед чанасць у тонкасцях грэчаскай мовы. Аднак дзіўная рэч: тое, што не зразумеў электронны перакладчык, цудоўна зразумелі і Хведар, і Ютка, і Андрон, і Ромка, і аптэкар Саламон Цукерман, карацей, усе, хто ведаў панашаму, і кожны з іх паасобку адчуў гонар за моц і сілу славян скага слова, падзівіўся глыбіні ягонага пранікнення ў іншапляменныя моўныя пласты. Адзін толькі ўчастковы
Читать дальше