Усе названыя асобы, у тым ліку і Андрон, як ён ні тыкаўся і ні братаўся з Фрэнкам, — лічыліся гасцямі з боку Хрысціны Сымонаўны, гаспадыні вечара, якая, як і нале жыць жанчыне, завіхалася недзе разам з поварамі на рэста раннай кухні, хоць Фрэнк усяляк яе ад гэтага адгаворваў. 3 боку самога Фрэнка Моргана гасцямі на вячэры былі:
генералпракурор Самшытавых астравоў;
намеснік міністра замежных спраў Францыі;
ваенны аташэ невядома скуль;
былы чэмпіён свету па шахматах Бобі Фішэр; камандуючы Шостым амерыканскім флотам; міністр сельскай гаспадаркі Ізраіля;
дацкі прынц, пляменнік каралевы Англіі;
не то ўдава, не то дачка грэчаскага мільянера Анасіса;
і, нарэшце, магістр нейкай тайнай італьянскай масон скай ложы з Сіцыліі, а з ім ягоная сакратарка з такімі нагамі і грудзьмі, што Ромка, як толькі яе ўбачыў, адра зу прарос коранем у спякотную сіцылійскую зямлю — і ўсім стала ясна, што ніхто цяпер яго з той зямлі не вы рве, акрамя хіба што Кузьмы Сліжа.
Фрэнк Морган прадставіў гасцей са свайго боку гас цям з боку Хрысціны Сымонаўны, раздаў і тым і другім слухаўкі электроннага перакладчыка — і ўся кампанія, начапіўшы слухаўкі на вушы, дружна рушыла ў бан кетную залу.
Тое, што адкрылася вачам у банкетнай зале, прыем на ўразіла як гасцей з боку Хрысціны Сымонаўны, так і гасцей з боку Фрэнка Моргана, прычым невядома, каго больш. Калі сказаць, што сталы ламаліся ад яды, то гэта значыць не сказаць амаль нічога, бо сталы стагналі, знемагалі ад пітва і закусак. Чаго тут толькі не стая ла — і, галоўнае, было абсалютна незразумела, скуль яно ўсё ўзялося. Ну, дапусцім, свежых, вяндлёных вугроў і вугроў ва ўласным саку з Нарачы можна было прывезці. Ну, дапусцім, зубраціна, ласяціна і кабаніна вод зяц ца ў нас у Белавежскай пушчы. Ну, дапусцім, заліўныя язычкі, ялавічыну, цяляцінку, свінінку, кожная лустач ка якіх свяцілася ружовай свежасцю, з Маладзечанскага мясакамбіната можна было даставіць. Ну, дапусцім, чыр воныя горы памідораў, зялёныя піраміды гуркоў, сінія стагі баклажанаў можна было набраць з мінскіх цяпліц. Дапусцім, нарэшце, недзе ёсць у нас на Беларусі, у са май глыбінцы, раёны, дзе можна было знайсці чырво ную і чорную ікру, ракаў і лангустаў, сёмгу і вустрыц, артышокі з труфелямі, не кажучы пра гусей з качкамі, курапатак з фазанамі і іншую дробную птушку. Але скуль узяліся сапраўдныя бананавыя і какосавыя паль мы, што стаялі па кутах банкетнай залы і на якіх віселі сапраўдныя какосы і бананы? Скуль выраслі каля сцен цытрусавыя: апельсіны і персікі, мандарыны і айва, абрыкосы і інжыр, галіны якіх прагіналіся ад спелых пладоў? Як прыжылася тут цеплалюбівая вінаградная лаза, што вілася па столі банкетнай залы, скуль звісалі агромністыя, як крышталёвыя люстры, гронкі залацістага вінаграду?.. А да ўсяго гэтага з усіх бакоў зайграла рап там музыка, успыхнулі рознакаляровыя ліхтары і сафіты, усё наўкола замігцела, заззяла, заіскрылася — і ў залу ўвайшла Хрысціна Сымонаўна з пляшкаю самагонкі ў руках, а за ёю роўным строем крочылі шасцёра повараў, першы з якіх нёс саган толькі што зваранай, дурманна пасыпанай кропам бульбы, другі — цалкам засмажанае парася з моркаўкай замест хвосціка і часначынамі замест вочак, трэці — бабку са скваркамі, затушаную ў тоўстых свіных кішках, чацвёрты — кадушку квашанай капусты, пяты — выварку салёных рыжыкаў і груздоў і апошні — місу халадцу з хрэнам. Калі і гэта ўсё ўмясцілі на сталы, то нават міністр сельскай гаспадаркі Ізраіля, які шмат чаго ў сваім жыцці пабачыў, вымушаны быў падысці да Андрона Сыцюка, паціснуць яму руку і сказаць:
— Няслаба жывеш. Відаць, калгасная форма гаспадаркі ўсёткі даволі перспектыўная. Толькі чаму на сталах няма яйкаў і малочных прадуктаў?
— А мы не дыетчыкі, — нахабна адказаў Андрон. — У нас шлункі не баляць, ядзім, што ёсць, не перабіраючы.
Распавядаць вам, як яно ўсё елася і пілося, у летапісца гэтых абсалютна праўдзівых падзей нямашака ніякіх сіл і мажлівасцяў, бо летапісец ніколі не быў гурманам і, па-праўдзе сказаць, не ведае нават, як і з чым ядуць лангу сты і вустрыцы, а калі вяндлёных вугроў яму аднойчы і ўдалося пасмакаваць, дык жывых какосаў на пальмах ён і ў вочы не бачыў. Аднак паколькі вячэра мела не толькі гастранамічны, але і сацыяльны, а таксама палітычны аспекты, то апусціць іх, пакінуць у небыцці летапісец проста не мае права, бо адчувае, што гэтага яму не даруе гісторыя, на якую, дарэчы, летапісец вельмі разлічвае.
Читать дальше