На фоне прамільгнуўшых успамінаў пра родны без бярэжны Першамай фінскае сацыялдэмакратычнае свя та вясны і працы выглядала проста ўбогім і нікчэмным. Вадзім Альбертавіч ніколі б і не паверыў, што ён на свя це, калі б на тым рашуча не настойваў Алег Мікалаевіч, які хоць і не быў ніколі ў фінскім палоне, аднак перад паездкаю ў Фінляндыю самастойна, маючы да таго пры роджаныя здольнасці, вывучыў фінскую мову настолькі, што мог чытаць плакаты і транспаранты. Але нават па транспарантах і плакатах — праз адсутнасць на іх тэкстаў з аголеным сэнсам — нельга было адназначна меркаваць пра характар і скіраванасць мерапрыемства. Разрозненыя купкі людзей, адны з якіх былі ўжо далёка за ма стом, а іншыя да яго толькі падцягваліся і крочылі неяк няўпэўнена, нібыта раздумвалі, пераходзіць ім да канца гэты мост, ці пасярэдзіне з яго ў ваду скочыць, ніколькі не нагадвалі не тое што стройныя, мэтанакіраваныя ў сваім руху калоны на падыходзе да трыбуны на галоўнай плошчы, а не раўняліся нават з працоўнымі шэрагамі, што толькі прымяралі крок на выхадзе з варотаў род нага цэментнага завода. І ўжо да немачы ўражвала і ні ў якія вароты не лезла тое, што дэманстранты, перайшоўшы ўсёткі мост, павярнуўшы на набярэжную і дамкнуўшы мэты, ніякай мэты не знаходзілі! Іх ніхто там не чакаў! На плошчы пры набярэжнай не было ні трыбун, ні правадыроў, ні наогул кагонебудзь ці неча га такога, што б іх вітала, ці хоць бы абазначвала канец шляху: малайцы, маўляў, людцы, дзякуй, што дайшлі… Ды любы цэментнік нават за брэжнеўскім часам начхаў бы з гары на пагрозу любых наступстваў і плюнуў бы на такую дэманстрацыю! Дзеля чаго ногі збіваць, калі ў выніку ты падыходзіш да пяцёх, дастаткова жахлівага выгляду, жалезных мужыкоў, якія, закінуўшы галовы, трымаюць над жалезнай жанчынай з жалезным дзіцём жалезны шар у жалезным вянку? Да набачыліся мы та кога жалеза!.. Крутануўшыся па набярэжнай вакол гэ тай абыякавай да іх скульптурнай групы і натыкаючыся на саміх сябе, дэманстранты дэманстратыўна скручвалі сцягі з транспарантамі і бойкімі ручаінамі, абцякаючы штучныя перашкоды, скочваліся ўніз па вуліцы Невы сокай гары — вось і ўсё! А да каго ішлі? А чаго хацелі? А фінал, кода, апафеоз?.. Лепш бы ўжо яны ў ваду з ма ста скакалі — дык і то болей логікі было б…
— Глядзі, анархісты ідуць, — падштурхнуў сам раз гублены Алег Мікалаевіч зусім засмучанага Вад зіма Альбертавіча. — Можа, хоць гэтыя штонебудзь адшту караць?
На рэдкую чародку хлапчукоў і барадатых мужыкоў з чорначырвонымі сцягамі і партрэтам Бакуніна былі слабыя над зеі — і яны не апраўдаліся. Сусветная анархія нарадзілася, відаць, для таго, каб стаць мацер каю фінскага парадку: чорначырвоныя сцягі фінскія анархісты скруцілі гэтак жа ціхутка і хуценька, як і паскручвалі перад тым свае спрэс чырвоныя штандары фінскія камуністы.
— Ёрш тваю вош… — сказаў Алег Мікалаевіч. — Бакунін застэліўся б. Ці застрэліў бы Крапоткіна.
— А Ленін? — спытаў Вадзім Альбертавіч. — Яму ўсё гэта як?
— Што Ленін? — не згад зіўся Алег Мікалаевіч. — Што яму? Ён падпісаў Фінляндыі незалежнасць, так што нічога тут з ім не станецца… Наогул, ты ведаеш, у гісторыі Фінляндыі і Беларусі шмат што падобнае, але вось гэта зусім рознае.
— Гэта — гэта што? — не зразумеў Вадзім Альбертавіч.
— Тое, што Фінляндыі Ленін падпісаў незалежнасць, а ў Беларусь паслаў Тухачэўскага на кані і з шабляй.
Вадзім Альбертавіч паспрабаваў успомніць:
— Сюды ён, здаецца, таксама некага пасылаў…
— Так, але ж не налева і направа галовы секчы, — падскочыў і нібыта шабляй махануў Алег Мікалаевіч. — Якніяк — родныя мясціны… — І раптам застыў на скаку, нібы слупняк на яго напаў, і прашаптаў у разгубленасці над вухам Вадзіма Альбертавіча, вачам сваім, мусібыць, не паверыўшы:
— Глядзі, прэзідэнт!..
— Які прэзідэнт?.. — нечакана для самога сябе чамусьці таксама шэптам перапытаў Вадзім Альбертавіч.
На рагу вуліцы Маста на выспу і Паасіварэнкату, вуліцу Невысокай гары, дзе мясцілася іх былая гасцініца і куды выбраліся яны нарэшце з анархакамуністычных завіхрэнняў, стаялі наўпрост перад імі тры шчабятухі жан чыны і мужчына. Мужчына быў даволі рослы і дзябёлы, таму — пры сістэмным уздзеянні алкаголю і замглёным праз тое зрокам — яго яшчэ можна было прыняць за Гель мута Коля ці Барыса Ельцына, але нават пры алкаголь ным атручэнні і шкляных вачах — ніяк не за Аляксандра Лукашэнку, пра якога аўтаматычна падумаў Вадзім Альбертавіч як пра кіраўніка дэлегацыі братняй краіны на свяце фінскага Першамаю. І калі нават — пры вышэйназва най умове — мужчыну, што стаяў за тры крокі ад іх, і можна было прыняць за нейкага з двух першых прэзідэнтаў, дык толькі як за адстаўнога, але ніяк не за дзейнага прэзідэнта, таму што ні далёка ні блізка, ні на зямлі ні ў паветры не віднелася ніводнай прыкметы, якая б магла сведчыць пра Ягоную тут прысутнасць. Ні снайпераў на дахах, ні верталётаў у небе, ні падводных лодак пад мастом. Не кажучы ўжо пра адсутнасць целаахоўнікаў, якія заўсёды здзіўлялі тым, што на іх, такіх здаровых, ваду не воз яць, і якіх вакол беларускага прэзідэнта пры ягоных су стрэчах з народам віруе заўсёды столькі, што іх з ліхвою хапіла б на даволі прыстойную па фінскіх мерках дэ манстрацыю працоўных… Альбо, можа быць, пераапра нутыя пад анархістаў, гэта яны і ёсць?
Читать дальше