Вольная…
Адну цыгарэту яна спаліла ў адным пакоі, другую ў другім, трэцюю ў трэцім… У чацвертым, гэта была спаль ня, ёй стала кепска — і яна званітавала на сямейны ложак. Ачуняўшы, сцягнула з ложка посцілку, бялізну, звязала ў клунак і скінула з балкона. Посцілка дарагая, райскімі птушкамі вышытая, залатымі ніткамі па шоўку — нех та падбярэ…
Заснула на канапе ў сталовай. Прысніліся памінкі па Тамары Сяргееўне, якая не вярнулася з космасу, а яны з сястрой і маці ў гэтай кватэры жывуць. На памінках поўна людзей — дактары навук, прафесары… Хтосьці на раялі ў гасцёўні самотна грае, а ўсе астатнія сабраліся ў сталовай — так прыгожа гавораць… Пра тое, каму і чаго ў расстайны час шкада будзе… Ці каму і каго… Ру хавы дзядок, былы гаспадар кватэры, апрануты ў ман тыю, як суддзя ў амерыканскім кіно, стаў казаць, што яму ўсяго і ўсіх шкада, але не варта замінаць рэальнаму руху падзей. Раптам ён скінуў мантыю, застаўся ў тры ко, пачаў танцаваць пад жалобную музыку, якая чула ся з гасцёўні — і з трыко выпіралі, нечакана для дзядка вялікія, яйцы. Тамара спытала ў сястры: «Хто гэта?» — тая не ведала, а маці пагладзіла іх абедзвюх па валасах і сказала: «Мой муж…»
«Не, гэта мой муж, ён у балеце танцуе!..» — адне куль зверху падала голас Тамара Сяргееўна, і з яе гола сам вецер наляцеў гэтакі, што знёс чацвёрты паверх з дахам і салярыям, адкрыўшы космас, у якім, як каляро выя фанцікі, плылі бабулі ў капялюшыках: жоўтых, зя лёных, чырвоных, блакітных… А Тамара Сяргееўна ў бе лым з сінімі валошкамі.
Прачнуўшыся ўраніцы, Тамара кінулася да сваёй схованкі за сервантам, схапіла пусты цыгарэтны пачак, набрала запісаны на ім нумар тэлефона… Раз… другі… трэці… чацвёрты… пяты… — ніхто не адказваў.
Яна паклала трубку — і тэлефон тут жа зазваніў. Тамара сцялася, чакаючы немаведама чаго…
Тэлефанаваў адзін з учарашніх міліцыянтаў, каб яна прыйшла — трэба падпісаць паказанні. Спытаў, ці ведае яна, што яе муж быў кампаньёнам Валодзіка, з якім яны бензазапраўкі скуплялі? І папрасіў па дарозе ўспомніць, ці былі паміж імі якіянебудзь канфлікты?..
Тамара схадзіла ў міліцыю, па дарозе нічога, канечне ж, не ўспомніўшы, ды ўсё адно Валодзіка арыштавалі. Паказанні на яго даў Алізар, які ў Кліма з Валодзікам быў трэцім кампаньёнам. І яшчэ адным кампаньёнам, чацвёртым, быў, як аказалася, Сасо.
А яна сабе надумала: каханне, рэўнасць… Дурніца ў капялюшыку.
Як толькі Валодзіка забралі, Алізар, Аня сказала, раптам пачаў усё прадаваць і збірацца некуды ў Сярэд нюю Азію, але ўсё прадаць і сабрацца не паспеў… Яго нават скласці ў труну, каб у Сярэднюю Азію адправіць, не змаглі — так яго ўсяго раскідала.
У той дзень, калі Алізара ўзарвалі ў машыне на яго най бензазапраўцы, да Тамары завіталі госці. Пахмур ныя, у скураных куртках. Сказалі, што Сасо яны Кліму даруюць, бо тут, можа быць, каханне, рэўнасць, але даўгі клімавы дараваць не могуць. Таму забіраюць кватэру — і даюць Тамары, каб выбралася, тыдзень.
Тое самае госці сказалі Ані з Лёляй. Аня магла вяр нуцца да лётчыка, а Лёлі не было да каго вяртацца, таму яна пачала крычаць гасцям, што знойдзе на іх управу. Тады адзін з гасцей узяў на рукі Разалію і выламаў ёй пальчык. Разалія, заходзячыся, заплакала, заенчыла, а Лёля сціхла і пачала збіраць клункі.
Тамары, як і Лёлі, не было да каго вяртацца… Яна з’ездзіла да сястры і не знайшла яе ў бараку. Суседзі на перабой расказвалі, як той пашчасціла, і нешта несусвет нае плялі: нібы сястра выйграла кватэру ў нейкую лата рэю. Новага адрасу свайго яна не пакінула, каб не лезлі да ўваходзінаў, на якія абяцала запрасіць.
«Казка гэта, — зацягнула Тамару да сябе суседка, якая жыла насупраць. — Жынчына да яе прыходзіла. Белая, як смерць. Яна кватэру ёй і адпісала… — Суседка паду мала над тым, што сказала, і галавой пакруціла. — Хоць і гэта казка. Накраў недзе грошай вайсковец ейны, хоць і адстаўны…»
Тамара пачала перавозіць рэчы. Брала тыя, якія б у двух барачных катухах змясціліся. Ложак са спальні тут не было дзе паставіць — яна ўзяла канапу са сталовай.
Аня прапанавала сабрацца разам і на развітанне па плаваць, пазагараць. Быў канец верасня, месяца не над та цёплага, але ў салярыі сонца грэла. Паплаваўшы і пазагараўшы, яны пілі развітальнае віно, гаварылі, і ця пер ужо, аказалася, Ані няма да каго ісці: у лётчыка за вялася маладзейшая за яе сцюардэса. А вось Лёлі, наад варот, да каго ісці — знайшлося. Яе забіраў закройшчык з Дома моды, які не меў дзяцей і шукаў якраз дзетную жонку. Так што Разалія трэцяга бацьку займела. Калі ўжо каму шанцуе — дык з пялюшак.
Читать дальше