Клім забраў дакументы і грымнуў, выходзячы, браніраванымі дзвярыма. Гук быў страшлівы, пагрозлівы — і рэха ягонае доўга блукала па кватэры… Пакуль Тамара не сабралася і не пайшла з дому.
Выйшла, якраз дождж прыпусціў. Лужыны пухірыліся, значыць, задажджыла надоўга. Тамара паглядзела ўздоўж адной вуліцы, уздоўж другой: куды ісці?.. Свайго кутка ў яе не было. Быў стары дом, амаль барак на ўскрайку, у якім яна, пакуль расла і вучылася, разам са старэйшай сястрой жыла. Пасля жыла ў Кліма. Потым у грузіна Сасо і ў Кліма зноў… У сястры цяпер сям’я — дык куды?.. Хацела ўжо назад вяртацца, бо мокра, але тут каля яе, зза вугла выскачыўшы і пырскамі абдаўшы, машына спынілася, а ў машыне — Сасо. Выпадкова, ён не чакаў і не шукаў яе, у ягоным магазіне працавала пяць малод шых прадаўшчыц. Але ў Сасо ад удара Кліма ўсё яшчэ яйцы балелі. Маральна.
Клім знайшоў Тамару ў грузіна апоўначы. Голую ўзяў за валасы і пацягнуў дахаты. Дождж пад гэты час скончыўся.
Назаўтра голага Сасо, не дачакаўшыся яго з раніцы ў магазіне, малодшыя прадаўшчыцы знайшлі вечарам дома. Мёртвага, без яйцаў.
Тамара пасля шмат думала пра тое, як можа павяр нуцца жыццё, лёс… Калі б Сасо не прыехаў у Мінск, не купіў магазін, дык і жыў бы ў Грузіі пад мандарынамі. З яйцамі, не мёртвы… Думаць пра гэта было цікава, але, гледзячы на Кліма, страшна.
Так мінуў яшчэ год… У Лёлі дзіця нарадзілася, дзяў чынка, што не замінала: дзяўчынку нянька даглядала. Тамара даўно дзяцей хацела, ды нічога ў яе з Клімам не выходзіла. А з Лёляй у яго, падобна па дзяўчынцы было, выйшла. У Ані, дактары казалі, дзяцей наогул быць не можа. Алізар праз тое не сумаваў: ягоныя трое падрасталі недзе ў Сярэдняй Азіі.
Калі Лёля нарадзіла, яны, Аня з Лёляй і Тамара, па ранейшаму плавалі ў басейне і загаралі ў салярыі. Потым Тамара спускалася да сябе і не ведала, што рабіць. Пера ходзіла з аднаго пакоя ў другі, з другога ў трэці, з трэця га ў чацвёрты, з чацвёртага ў пяты… Гатавала каву…
Аднойчы пазванілі ў дзверы.
Да іх ніхто не прыходзіў, загадзя пра тое не папя рэдзіўшы, і Клім наказваў: ніколі і нікому з незнаё мых дзверы не адчыняць. Тамара зірнула ў дзвярное вочка: нейкая бабулька ў белым капялюшыку з сінімі валошкамі. Яна і бабульцы не адчыніла б, але не ведала, што рабіць. Таму не толькі адчыніла, а яшчэ і запрасіла прайсці.
—Зваць мяне Тамара Сяргееўна, некалі я тут жыла, — прайшоўшы, сказала бабулька. — Хацела б развітацца з домам, мне заўтра ў дарогу. Назаўсёды адсюль, вы дазволіце?..
Яна нібыта прасіла дазволу на тое, каб Тамара адпусціла яе назаўсёды ў дарогу. Гэта здзівіла, але больш уразіла іншае: звалі бабульку, якая некалі тут жыла, гэ таксама, як і Тамару, якая цяпер тут жыве. Хоць ніхто Тамару іменем па бацьку пакуль не называў. Будуць на зываць, калі бабулькай стане.
Тамара Сяргееўна прайшла ў адзін пакой, з яго ў другі, з другога ў трэці, з трэцяга ў чацвёрты, з чацвёртага ў пяты. У кожным пастаіць пры парожку — і далей…
— У мяне кава згатаваная, — сказала Тамара на кухні. — І зваць мяне Тамарай Сяргееўнай. Хоць ніхто пакуль так не заве. Будуць зваць…
Яна прымоўкла.
— Калі станеце бабулькай, — дагаварыла за яе Тамара Сяргееўна. — Я прысяду?.. Тут любімае месца. Пяць пакояў, а ўсё адно ўсе ў сталовай збіраліся. Летуценнічалі, фантазіравалі, гаварылі і гаварылі… На дзіўныя тэмы, да рэчы. Калі расстайны прыйдзе час, дык каму і чаго будзе шкада? Ці каму і каго?..
Тамара наліла каву.
— Яшчэ пра тое, — пасмакавала каву, плаўным жэ стам кубачак падняўшы, Тамара Сяргееўна, — ці вар та супраціўляцца абставінам?.. Не палітычным, не, палітыку ў гэтым доме не любілі. Абставінам жыцця, смерці… Муж казаў, што не варта замінаць натуральна му руху падзей.
— А якім ваш муж прафесарам быў, што такую кватэру купіў?
— Тады не прадавалі кватэры, давалі… А муж мой танцаваў у балеце.
У Тамары маці і старэйшая сястра балерынамі былі, сястра нядаўна на пенсію пайшла, у іх рана ідуць на пенсію — і жыла на ўскрайку горада амаль што ў ба раку.
— Балеруну — такую кватэру?..
— І муж мой казаў яшчэ, што шкада яму будзе адну мяне, — як не расчула пытання Тамара Сяргееўна. Толькі мяне… — І ўсміхнулася, спахапіўшыся. — А кватэру не яму далі, гэта я была такім прафесарам.
Тамара не паверыла.
— Вы?.. І чым вы займаліся?
— Космасам.
Тамара ўгледзелася ў госцю. Нібыта падобная на некага…
— Вы касманаўтка?
— У нейкім сэнсе… І неяк з космасу вяртаюся, а ён з балерынай… Дваццаць дзевятага лютага, у высакосны год. Балерына кажа, што ў іх дзіця. Дзяўчынка. Я ў су мачку пашпарт — і пайшла.
Читать дальше