— А давайце пафантазіруем, — устрапянулася Аня, — каму і чаго шкада? Ці каму і каго?..
— Мне нікога, — зняў персцень Клім.
Фантазіраваць не сталі, усе знялі па пярсцёнку. У Ва лодзіка пярсцёнак не здымаўся, нібы ўрос у палец, дык Валодзік палез у шуфлядку, дастаў і паклаў на стол пісталет. «Во гэта мой, — сказаў, — любімы».
— У капялюшык не ўлезе… — адсунула пісталет па стале Лёля. — Пакладзі штонебудзь не такое любімае.
Валодзік заўпарціўся: «Улезе!..» І Лёля заўпарцілася:
«Не!..» Алізар сказаў Валодзіку: «Ды схавай ты…» — а Клім узяў Валодзікаў пісталет, вынуў з яго абойму, з абоймы вылушчыў патрон. «Апошні, ты ў каго астатнія адстраляў?..»
У капялюшыку з залатымі пярсцёнкамі патрон таксама глядзеўся залатым.
Валодзік згадзіўся: «Добра, няхай так…» Клім спытаў:
— Ты хіба адзін патрон, хоць і апошні, пашкадуеш?
— Для цябе, — адказаў Валодзік, — не.
Выйшаў нібыта жарт, Алізар нават разрагатаўся. Валодзік дзьмухнуў у абойму і ўвагнаў яе ў пісталет.
Кінулі на пальцах, каму вадзіць. Палічыліся — выпала Валодзіку. Ён заткнуў пісталет за пояс і адвярнуўся.
Лёля ў фанцікі нязвыкла гуляла… Не гэтак, як у дзяцінстве, калі адна абгортка ад цукеркі, складзеная матыльком ці самалёцікам, узлятала і накрывала дру гую. Якую накрыла — тая твая.
— Вось гэты фанцік… — заплюшчыўшы вочы, намацала Лёля ў капялюшыку персцень Кліма, — павінен фанціку во гэтаму… —у другую руку ўзяла яна пярсцёнак Ані, — што зрабіць?.. — і Валодзік адказаў:
— Дзіця. Даўно ў нас дзяцей ніхто не рабіў нікому. Тамара сядзела на другім канцы стала насупраць Валодзіка, а калі ён павярнуўся, яна аказалася за ягонай спінай — і якраз так, што бачыла: у люстэрку прыадчыненых з гасцёўні ў прыхожую дзвярэй Валодзіку ўсё відаць. Хацела пра гэта сказаць, але, падумаўшы, прамаўчала.
— Пайшлі, — падняўся Клім і ўзяў за руку Аню. Алізар ускочыў:
— Ты што?!.
Клім, пацепнуўшы плячыма, паваліўся ў крэсла.
— Тады свой персцень аддавай. Мне майго шкада.
— Прывык!.. — замахнуўся на Кліма Алізар, а Валодзік падаўся да яго і тузануў за крысо пінжака: «Сядзь!..»
Ён гэтак рэзка падаўся, што пісталет зза пояса выпаў, і Валодзік палез пад стол падымаць…
Аня выхапіла ў Лёлі свой пярсцёнак:
— Я не гуляю!..
— Не хочаце, дык, можа, не трэба?.. — разгублена і трохі напалохана спытала Лёля, ва ўсіх напалохана і раз гублена спытала, а Валодзік вылез зпад стала, глянуў на яе і зноў спінай павярнуўся: «Давай далей…»
Паважыўшы на далоні персцень Кліма, Лёля ўзяла яму ў пару — замест пярсцёнка Ані — патрон.
— А вось гэты фанцік што павінен…
— А гэты павінен забіць, даўно ў нас ніхто не забіваў нікога, — павярнуўся Валодзік, прыставіў Кліму, які сядзеў, разваліўшыся ў крэсле і паблажліва ўсміхаючыся, пісталет да грудзей — і стрэліў.
Усім здалося, што жартам стрэліў, гуляючы, бо піста лет без патронаў, а белая кашуля Кліма хуткахутка расквітнела на грудзях чырвоным макам.
«Ааа!..» — закрычала Аня, і Лёля закрычала, Алізар разявіўся і кадык ніяк не мог пракаўтнуць, а Тамара маўчала, не разяўляючыся, здранцвеўшы. Не замінаючы натуральнаму ходу падзей. Бачачы недзе ў аддаленасці, як у дзвярным вочку, Тамару Сяргееўну ў белым капя люшыку з сінімі валошкамі. У якім толькі ў фанцікі гу ляць.
— Значыць, — сказаў Валодзік, гледзячы на патрон, які Аня, закрычаўшы, на стол кінула, — не апошні… — І ўклаў пісталет Кліму ў далонь, сціснуўшы на ім Клімавы паль цы. — Слухайце, як выйшла ўсё… Ён не збіраўся, канеч не, страляцца. Дастаў патрон з абоймы, во гэты, і думаў, што абойма пустая. Папалохаць нас хацеў, павесяліцца… А то сумна было.
Пісталет у руцэ Кліма не ўтрымаўся, выпаў з рукі на падлогу, Алізар хацеў падняць, Валодзік спыніў яго: «Няхай ляжыць».
Калі прыехала міліцыя, якую выклікала Лёля, усе так і сказалі, як прыдумаў Валодзік. Ён, відаць было, баяўся, што Тамара скажа інакш, але яна ўслед за астатнімі паў тарыла тое самае.
Кліма паклалі на насілкі, накрылі прасцінай і панеслі… Калі выносілі ў дзверы, прасціна за язычок замка зача пілася, спаўзла — і ў Кліма, як здалося Тамары, прыад крылася адно вока. Але позна: ён не ўбачыў, як Валодзік удзьмухнуў патрон у пустую абойму. Ці неяк падмяніў яе, ён умее штукарыць — і цяпер у Разаліі адзін баць ка. Не два.
У Тамары з сястрой не было ніводнага.
Тамара набрала ў Лёлі цыгарэт, прыйшла дахаты, згатавала каву… Закурыла… Кубачак з кавай старалася падымаць, як падымала яго Тамара Сяргееўна, але гэтак плаўна ў яе не выходзіла. Да таго ж рукі пакалочваліся, і кава разлівалася ў сподачак…
Читать дальше