З Нёмана Магамеда, які з кручы скочыў, каб на ру ках Мар’янавых вяроўку разрэзаць, Мар’ян ужо сам на бераг выцягваў. Татарын, аказалася, плаваць не ўмеў. А ратаваць Мар’яна кінуўся. У паводку, у крыгалом.
Калі ў Менск прыехалі, Мар’ян прапанаў да яго зайс ці. Выпіць за сяброўства. Магамед адмовіўся. «Пайшоў ты!.. — сказаў. — Я праз цябе ледзь не ўтапіўся, піць яшчэ з табой!..»
Вось і зразумей татарскую натуру… У Залатую Арду ён хоча…
— Адпусці! — крыкнуў дэсантніку Магамед, які, утрымліваючы суседа, ледзь не перакуліўся праз парэн чу гаўбца. — Підар!
— Я не підар, я фельд’егер, — зноў, як і нядаўна, калі Мар’ян яго гэтак абазваў, не пакрыўдзіўся дэсантнік, бо, мусібыць, усе ў іх там, у іхнім штабе, калі не підары, дык фельд’егеры. І спытаў Мар’яна:
— Адпусціць?..
Мар’ян не ведаў, што рабіць. Найлепш было б так і вісець паміж небам і зямлёй, але ж не ў сваім двары і не ў трусах чарнільных яшчэ з той вайны… На поле дзівосаў трэба схадзіць, трусы купіць новыя, а тады ўжо паміж зямлёй і небам вісець.
— А праўда, што хуткасць святла ў часе змяншаец ца?.. — вырашыў Мар’ян перш, чым адказаць, пацягнуць час, паспрабаваў зазірнуць дэсантніку ў вочы, ды сонца зза спіны дэсантніка так асляпіла, што ўзвіравала пе рад позіркам Мар’янавым чарнільнасіняя, бяздонная пустата, і ў той пустаце, як іскры, ляцелі і круціліся, куляліся з ног на галаву і з галавы на ногі сотні, тыся чы, мільёны, мільярды дэсантнікаў, якія нечакана ўсе разам, хорам прапяялі: «Хуткасць святла роўная дзвес це дзевяноста дзевяць мільёнаў семсот дзевяноста дзве тысячы чатырыста пяцьдзесят восем метраў у секун ду…» — і раптам Мар’яну адкрылася ў тым бяздонным віры ўсё да донца, ён да рэшты ўсё зразумеў пра жыц цё і пра смерць, але зразумеў толькі на імгненне, на се кунду, бо, калі прашаптаў дэсантніку: «Пусці…» — і той, ужо ўкруціўшы Мар’яна іскрынкаю ў пустату, вярнуў яго, паставіў на гаўбец побач з суседам, Мар’ян спытаў Магамеда: «А ты чаго за мяне ўчапіўся?..»
— Каб з табой на поле… — не дагаварыў, адпускаючы Мар’янаў локаць, Магамед, бо дэсантнік ускрыліў на па рашуце, які, аказалася, ні за дах, ні за нешта іншае не зачэплены, проста вісеў у паветры, і пругкая, нібы гу мовы трос, хоць ніякага тросу не было, тугая сіла тор гнула, адарвала ад сцяны гаўбец, і яны паплылі на ім за дэсантнікам, паляцелі ўсё хутчэй і хутчэй, праз ней кую хвіліну апынуўшыся на полі дзівосаў, дзе дэсантнік, тройчы крыкнуўшы на развітанне: «Алла!.. Аллаа!.. Аллааа…» — кінуў іх і ўзвіўся за аблокі, а да Мар’яна з Магамедам з усяго поля дзівосаў навыперадкі пабеглі людзі, каб купіць лятучы гаўбец, які Мар’ян з Магамедам не прадалі, бо дзе тады ўраніцы курыць Магамеду?..
Купіўшы Мар’яну новыя, але ўсё адно сінія, толькі не па калена, трусы, а Магамеду тапкі і дыск, вярнуліся назад. Гаўбец прыляпіўся на сваё месца, яны стаялі на ім, Магамед курыў і распавядаў Мар’яну пра хана Ба тыя, пра Залатую Арду, якая знікла праз тое, што не ве дала межаў сваіх, а Мар’ян слухаў і думаў, што, канеч не, Залатая Арда — гэта здорава, калі на падаткі браліся ўсяго дзесяць адсоткаў, а не ўсе сорак, як цяпер, і хан Батый малайчына: амаль увесь свет зваяваў ды яшчэ ча тырнаццаць сыноў настругаў, і ўсё ж ні Батый, ні Зала тая Арда — не той і не тое, з кім і дзе Мар’яну заўсёды хацелася быць, а дзе і з кім яму быць хацелася, хто яго ведае, і ён пытаўся пра гэта ў Магамеда, але той такса ма не ведаў, прызнаўшыся, што пра Залатую Арду і хана Батыя наплёў проста так, каб ад дэсантніка адчапіцца, каб той не падумаў, што і з Мар’янам Магамеду нар мальна, от, морда татарская…
Жнівень-верасень 2008, Кактэбель, Менск.
Хочаш, магазін купім?..» — спытаў на ўвесь магазін Клім, і Тамара хутка, спалохана адказала: «Не!» — «Тады і рабіць тут няма чаго!» — узяў ён яе за руку і ўрачыста, як зноў да шлюбу, вывеў зза прылаўка.
— Бывайце, курвы! Каралева Тамара пакідае вас! — крыкнуў Клім яе магазінным сяброўкам, пад зайздроснымі позіркамі якіх абняў Тамару і закружыў, штурхаючы раз губленых пакупнікоў. — Мы разбагацелі, Томка! Разба гацелі!..
— Тамара царыцай была, а не каралевай, — сказаў Сасо, гаспадар магазіна, які быў грузінам, і на ўтрыманні яко га Тамара жыла два апошнія гады, пакуль Клім, яе муж, матляўся невядома дзе. Тамара ўжо думаць забылася, што ён да яе вернецца.
— Пры бабках яно ўсё адно, царыца ці каралева! — са дануў грузіну Сасо каленам пад яйцы Клім, які ўсё ж вярнуўся, і нехта, мусібыць, паспеў распавесці яму нейкія эпізоды тутэйшага жыцця…
Читать дальше