Мар’ян стаў абедзвюма нагамі на пустату. Дзіўнае ўсё ж адчуванне, але аднекуль знаёмае… І не з дзяцінства, не з хады па багне, не… Тады адкуль?
Ён зрабіў крок, з левай нагі ледзь не зляцеў тапак…
— Ты б, можа, без тапкаў, — параіў Магамед. — А то згубіш.
Мар’ян асцярожна, па адным, зняў тапкі, падаў суседу:
— На, пакуль вярнуся.
— Не вернешся ты, — сказаў Магамед, ўсоўваючы ногі ў мар’янавы тапкі.
— Чаму?
— Адтуль не вяртаюцца.
— Адкуль адтуль?..
— Сам ведаеш, адкуль…
— Скуль я ведаю?.. — І тут Мар’ян здагадаўся, што мае на ўвазе Магамед. — Ты думаеш, я памёр?
— А ты як думаеш?..
Мар’ян пасля таго, як яго нібы токам торгнула і ён спацеў, так не думаў. Не, ён жывы, ён некуды пакліканы, да некага дэсантнік яго вядзе, але невядо ма, папершае, куды і да каго, а падругое, нікуды і ні да каго ісці не хацелася. Даўно ўжо не хацелася, вунь нават да швагра ў госці забыўся, калі выбіраўся… А швагер прыпёрся: «Кердык табе», — кажа… Нібы ска заць болей няма чаго.
— Скажы, Магамед…
— Што сказаць?.. — Магамед, узяўшыся за парэн чу гаўбца, падскочыў. — Файныя тапкі, мяккія. Калі б яшчэ дыск…
Дыск Магамеду не мог дастацца, бо машыны ў Мар’яна не было. А каб і была…
— Калі б цябе паклікалі туды і да таго, дзе і з кім ты заўсёды хацеў быць, ты б куды і да каго пайшоў?
Магамед глядзеў на Мар’яна, намагаючыся зразумець сэнс пачутага.
— Хто паклікаў?..
— Якая розніца, хто! Ну, во ён, — паказаў Мар’ян на дэсантніка. — Ці нехта яшчэ. Я кажу: калі б паклікалі…
— Да каго?..
От, пень! Чурка!..
— Да таго, з кім ты заўсёды хацеў быць! Дык ты куды і да каго пайшоў бы?..
Магамед задумаўся. Ці, хутчэй, выгляд зрабіў, нібы задумаўся, бо відаць было, што ні да каго і нікуды ісці ён не збіраецца, яму і на гаўбцы ягоным някепска… Яшчэ раз падскочыў — гэтак яму тапкі спадабаліся. І раптам сказаў, падскочыўшы:
— Ва Ўлус Джучы. Да Бату-хана.
— Куды?..
— Ды хана Батыя ў Залатую Арду.
Бач ты, куды і да каго пайсці можна захацець! Мар’яну такое ў галаву ніколі б не стрэліла: у Арду да Батыя.
— Дык гэта ж назад… — няўпэўнена працягнуў Мар’ян, а Магамед спытаў:
— А туды, куды йдзеш ты, хіба ўперад?..
Ён усё ж думаў, што Мар’ян памёр. І хоць бы што яму. Скача ў тапках Мар’янавых… Гэтак і на хаўтурах скакаць будзе. Ды пабачым яшчэ, хто на чыіх…
— Вазьмі Магамеда замест мяне, — прапанаваў Мар’ян дэсантніку. — Ён ведае, куды і да каго хоча.
Дэсантнік зірнуў на Мар’яна, як на папа, які лезе не ў сваю парафію, і пракінуў незадаволена:
— Мой начальнік штаба не Магамед.
— Во! — узняў Магамед палец. — Рэлігійная нецярпі масць… А ты ведаеш, што Батый быў паганцам, яго ны сын Сартак — хрысціянінам, а брат Батыя Бэркэ — мусульманінам? І нікому гэта не замінала.
Дэсантніку не спадабаліся словы Магамеда… Гэтак не спадабаліся, што ў яго куточак роту торгнуўся нервова, але ён зрабіў выгляд, нібы ўсміхнуўся.
— І мне не замінае. Калі надта хочаш, пайшлі.
— Дык я ж не мёртвы, — сказаў Магамед, і дэсантнік рэзка хіснуўся да яго на сваім парашуце:
— Скуль ты ведаеш?.. Магамед разгубіўся…
— Як гэта, скуль?.. Не мёртвы — і ўсё. Які я мёртвы, калі жывы?..
Нешта не складвалася ў іх, у Магамеда з дэсантнікам, які хістаўся над пустатой… І ніяк не ўспомніць: адкуль яно — гэтае нібы знаёмае адчуванне пустаты?
— Не мёртвы ты, — супакоіў Магамеда Мар’ян. — Як бы ты мёртвы ў тапкі мае ўлез?..
— Аддаць? — нахіліўся, каб тапкі зняць, Магамед, а дэсантнік спытаў Мар’яна раздражнёна:
— Ты йдзеш?
— Насі, — сказаў Мар’ян Магамеду. — Пайду я…
— Куды?
— Туды…
— Куды туды?
— Дзе быць хацеў…
— У Залатую Арду? Да хана Батыя? Мар’ян раззлаваўся.
— На які чорт мне твой Батый з тваёй Ардой! Я хіба татарын? Ну вось скажы: я татарын?
— Я татарын, — супакоіў яго Магамед. — Ты не татарын. Але куды ты пойдзеш?..
Ён проста не разумеў, не ўяўляў, куды яшчэ можна пайсці, калі не ў Залатую Арду?
— Куды ў паперы напісана!
— У якой паперы?
— У гэтай! — схапіў Мар’ян з падваконніка і сунуў пад нос Магамеду паперу з вадзянымі знакамі і чырвонымі пісьмёнамі. — Во тут, во!.. Туды і да таго, дзе і з кім заў сёды хацеў быць!
— Дык у Залатую Арду… — сказаў Магамед, беручы паперу, і Мар’ян закрычаў на ўвесь двор, не стрываўшы:
— Ды прачытай ты! Якая Арда? Дзе тут пра Арду?.. Спачатку прачытай, а пасля кажы!
На сёмым і пятым паверхах адчыніліся вокны, жанчы на ў бігудзі і мужык у піжаме высунулі галовы, убачылі дэсантніка ў белых балетках на парашуце і хуценька схаваліся туды, адкуль высунуліся.
Читать дальше