Магамед уважліва прачытаў паперу, уважліва разгледзеў на сонцы вадзяныя знакі.
— Не падробная?..
— Адказваю, — сказаў дэсантнік.
— У нас ёсць каму адказваць… — незразумела пра каго сказаў Магамед. — Мой швагер разлічыўся ў краме сто тысячнай, дык яго пад пахі і ў пастарунак. «Адкуль у вас фальшывая асігнацыя?..» Але не пасадзілі. Даказаць не змаглі, што сам падрабіў.
Мар’яну няёмка стала, што раскрычаўся, і ён кіўнуў, заміраючыся з Магамедам.
— Майго швагра таксама не пасадзілі. Не змаглі даказаць.
Магамед уздыхнуў, пацёр паперу пальцамі…
— На такой Сараі пісаў.
— Хто?
— Сайфі Сараі. Паэт. Залаты паэт Залатой Арды. «Спазнала душа прыцягненне кахання, Зямлёй вакол Сонца кружляючы з рання У ззянні бязмежных, бясконцых ня бёс…» — пачаў чытаць Магамед, гледзячы на сонца, вершы гэтага самага, мусібыць, залатога паэта, але перапыніўся, схапіўся за парашутныя стропы і падцягнуў да сябе дэсантніка… — І гэта тысяча трыста дзевяносты год! Ча тырнаццатае стагоддзе! Вы за што Каперніка спалілі?
— Нікога я не паліў! — ўпёрся нагамі ў гаўбец, спрабу ючы вырваць стропы з рук Магамеда, дэсантнік. — І гэта не тысяча трыста дзевяносты, а тысяча трыста дзевяно ста першы, калі Тамерлан Сарай альМахрус зруйнаваў!.. Адпусці стропы!
— А, ведаеш, — вызваліў Магамед дэсантніка і дачытаў, ускінуўшы рукі ў неба: «Дзе вечнасць з імгненнем спра даюцца ў лёс».
Тое, што дэсантнік ведае, хто і калі зруйнаваў нейкі там Сарай альМахрус, Мар’яна не здзівіла: каму ж яшчэ ведаць, як не яму? Але тое, што Магамед вершы чытае — ды яшчэ залатаардынскія … І ён спытаў Магамеда, ста раючыся не выказаць здзіўлення:
— А Капернік пры чым?..
Магамед, здалося, здзівіўся не менш за Мар’яна.
— Ну ты тупы!.. Каперніка калі спалілі?
Мар’ян не помніў, калі спалілі таго Каперніка… І ўво гуле яму здавалася, што спалілі не Каперніка, а нека га іншага.
— Калі?
— Праз паўтараста гадоў пасля таго, як Сараі напісаў, што Зямля вакол Сонца круціцца! Дык за што на кас цёр?
— Інквізіцыя вершаў не чытала, — сказаў дэсантнік і, трохі прыўзняўшыся, узяў Мар’яна пад локаць — І спа лілі не Каперніка, а Джардана Бруна. Пайшлі!
Мар’яну гэта не спадабалася. Не тое не спадабалася, што інквізіцыя не таго спаліла, а тое, як яго дэсантнік пад локаць узяў.
— Ты што мяне, як мент у пастарунак? — тузануў ён локаць, але дэсантнік трымаў моцна і пацягнуў, паплыў шы на парашуце, Мар’яна за сабой. Мар’ян бездапаможна заперабіраў нагамі, спрабуючы ўпёрціся, але як і ўва што ўпрэшся, калі ногі слізгаюць па пустаце, і калі б Магамед не ўхапіў суседа за другі локаць, дык дэсантнік так бы і пацягнуў яго туды і да таго, дзе і з кім ён заўсёды хацеў быць, а з кім гэта і дзе, калі не з Батыем у Залатой Ардзе?..
Мар’ян завіс паміж зямлёй і небам — і тут успомніў, скуль яно, гэтае хоць і дзіўнае, але нібы знаёмае адчу ванне пустаты пад нагамі.
Калісьці, яшчэ ў мінулым стагоддзі, паспрабавалі яны з Магамедам разбагацець. У жонкі Мар’янавай сваяк у Гародні на фабрыцы тытунёвай працаваў. Мар’ян браў у яго цыгарэты, а Магамед іх у Менску нейкім татарам збываў. У крамах у тыя часы — пустыя паліцы. Так што бізнес быў выгадны, ды нядоўгі. Калі трэцім раз ам прыехалі яны ў Гародню, да іх падышлі стрыжаныя хлопцы ў скураных куртках. «Сваяк ваш, — сказалі, — не надта вялікі начальнік, ліміт свой праз яго вы ўжо выбралі. У чацвёрты раз не з’яўляцеся.» А як не з’явішся, калі такі выгадны бізнес?.. І на чацвёрты раз падвесілі Мар’яна стрыжаныя хлопцы над кручай нёманскай на суку сасновым. Уночы падвесілі і пайшлі. «Пад раніцу, — паабяцалі, — вернемся. Не ўпад зеш — тваё шчасце, звалішся — лёс».
Вісіць Мар’ян над кручай, рот заткнуты анучай, з рукамі звязанымі і нагамі скручанымі, пад якімі — пу стата. Вось адкуль яно, дзіўнае, але знаёмае адчуванне… Калені сагнеш, бо ногі зацякаюць — пустата пругка па дымаецца, разагнеш — апускаецца… Сук патрэсквае… А ўнізе — метраў праз дваццаць пустаты — вясновы, па водкавы, крыгаломны Нёман.
Канае Мар’ян, сквапнасць сваю праклінаючы. А заад но й Магамеда, якога ў машыне пакінуў каля фабрыкі. На ўсялякі выпадак. Каб той, калі што… Дык той убачыў, як стрыжаныя Мар’яна скруцілі — і на газ. Уцёк, сабака. Кінуў кампаньёна, якому да раніцы наўрад ці дажыць.
Аказалася, нездарма сквапнасць сваю праклінаючы, суседа Мар’ян праклінаў дарма. Як толькі стрыжаныя сышлі, Магамед аднекуль з’явіўся. Нібы з ночы вырас. Палез здымаць Мар’яна з сасны, на нагах вяроўку разрэзаў, да сябе пацягнуў, за дзягу ўхапіўшыся — сук і абламіўся…
Читать дальше