«Гоол!.. «Ледзьве пасля ўсяго гэтага Артур ачомаўся. Плюнуць ужо хацеў і на таго Кіраўніка, і на ягонага двайніка, бо жыццё даражэй, але быў Артур, папершае, катом на дзіва ўпартым, а, падругое, падвярнуўся і да памог, як заўсёды, выпадак.
Клаўдзія Львоўна, калі гэтак яе, па бацьку, называць, дык, можа, і ўяўляецца некаму старой пацучыхай, з якой хіба толькі кот і ажэніцца. Але калі Клаўдзію Львоўну называць Клавай ці Клаванькай, дык ёй дваццаць два гады — і яна адначасова і мадэлька, і спявачка, і танцорка, дый наогул яна ў ліку першых нашых прыгажунь, калі не найлепшая з іх. А інакш за што б Стась Цянькоўскі, які капейчыну нікому каля царквы не падасць, яшчэ да вяселля ёй катэдж з машынай адпісваў?
А ў Дзяржаве якраз СЧЗК — Свята Чарговай Зме ны Канстытуцыі. Кіраўнік Дзяржавы, якога скарочана КДБ завуць, бо назва Дзяржавы на Б пачынаецца, Кан стытуцыю змяняе, паўнамоцтвы свае доўжыць — і да лей кіруе. Таму што няма ў Дзяржаве нікога іншага, хто б мог пакіраваць. І народ, натуральна, шчасце сваё разумее і з гэтай нагоды гуляе, не кажучы ўжо пра ўрад і пар ламент. Праз тое КДБ пры кожнай змене Канстытуцыі нешта накшталт дня нараджэння спраўляе — і ў яго ную рэзідэнцыю запрашаюцца лепшыя з лепшых, каб віншавальныя тосты прамаўляць, спяваць, скакаць і, хто чым можа, КДБ адорваць.
За тое, каб ад значыцца на Свяце Чарговай Зме ны Канстытуцыі ў рэзідэнцыі Кіраўніка, сярод леп шых з лепшых вяліся нечалавечыя бойкі, усчынялася звярыная грызня, і Клаўдзія Львоўна, хоць была і ма дэлькай, і спявачкай, і танцоркай, і прыгажуняй, ніколі ў бойкі тыя не лезла, бо на перамогу не мела ніякіх спадзяванняў. Але гэтым разам распарадчыкам на свяце, ці, калі заўгодна, цырымоніймайстрам, аказаўся Стась Цянькоўскі, які зрабіў нечаканы жэст на развітанне і перадаў для Клаўдзіі Львоўны адмысловае запрашэн не ад КДБ.
— А падарунак для яго ты ўжо зпад кацінага хваста вытрасай, — сказаў Стась груба і так вульгарна, што Клаўдзія Львоўна нават замаркоцілася.
— Ты чаго сумуеш? — пацікавіўся Артур, і калі Клаўдзія Львоўна распавяла пра грубасць і вульгарнасць цырымо ніймайстра, Артур падумаў, прынюхаўся да сітуацыі і спытаў:
— А чым я не падарунак? Я, канечне, не сіямскі і не ангорскі, звычайны кот з сярэднім хвастом сярэдняй пушыстасці, але ж валер’янку з кілішка п’ю і лапу на лапу закідваю… Дый сказаць штонебудзь пры выпад ку не праміну, і ўмею выгляд зрабіць задуменны… Каты наогул на філосафаў падобныя. Я б сам сабе ката завёў, каб не меў сябе самога.
— Ты ж мне муж, як я цябе падарыць магу? — яшчэ болей замаркоцілася з такога глупства Клаўдзія Львоў на, але Артур нагадаў ёй казку пра Ката ў ботах, якога ўсё дарылі, а ён усё да гаспадара вяртаўся, і да Клаўдзіі Львоўны ўрэшце дайшло, што гэткім мудрым катом калі й ахвяраваць, прынесці яго некаму ў падарунак, дык толькі Кіраўніку на карысць Дзяржаве. — Давай паглядзім, куды ўпакаваць цябе, — прымерылася яна, як краўчыха, да Артура. — Не за хвост жа цягнуць…
Палазілі, пашукалі, знайшлі пад канапай пыльны, яшчэ ад першых прэзідэнцкіх выбараў, мяшок — у яго Артур і скочыў. А Клаўдзія Львоўна завязала мяшок чырвонай стужкай.
— Зялёнай яшчэ давяжы, — сказаў Артур з мяшка. — Раптам мяне над рэзідэнцыяй уздымуць.
— Ты і праз мяшок бачыш? — адрэзала зялёную стуж ку ад сцяга Рэспублікі Ічкерыя Клаўдзія Львоўна. З гэ тым сцягам Артур бегаў на ўсялякія шэсці, мітынгі ды пікеты, і праз тое Клаўдзія Львоўна аднойчы нават за падозрыла, што ён чачэнец. Але Артур паказаў ёй, як лёгка чачэнскі сцяг пераўтвараецца хоць у тутэйшы дзяржаўны, хоць у тутэйшы нацыянальны, і Клаўдзія Львоўна супакоілася на тым, што Артур толькі хітры, як чачэнец, а ва ўсім астатнім — звычайны нацыянал дэмакрат. Зараз, успомніўшы гэта, зялёную стужку ад сцяга яна і адняла.
— Я скрозь усё бачу, — адказаў Артур. — На тое і кот. Калі самалёт Кіраўніка Дзяржавы над Югаславіяй ледзь не збілі, бо на ім сцяг з зялёнай стужкай намаляваны быў, дык Стась Цянькоўскі плакаў з таго, што яго не збі лі. «Правільна плачаш, — пахваліў Кіраўнік Дзяржавы. — Я з цябе скуру здзяру за тое, што плакалі ў Югаславіі нашы грошы».
— Цяжкі ты які! — усцягваючы мяшок на плечы, пажалілася Клаўдзія Львоўна. — А нібыта і есці ў Дзяр жаве няма чаго.
— Каты, калі есці няма чаго, мышэй ядуць, — перакру ціўся Артур на бок, каб не муляцца з Клаўдзіяй Львоўнай спінай аб спіну…
— Што ў вас у мяшку? — спыталіся ахоўнікі пры ўваходзе ў рэзідэнцыю.
Читать дальше