Хрузька, на шэсць гадоў старэйшая за Мірона, рас казала яму, як яны з братам — тым, другім братам — галадалі, адну траву елі, як у Сухім Доле — там, дзе яны жылі — дзёгцем ім вароты мазалі, бо маці Хрузькіна, чар навую атрымаўшы, калмыка ў хату пусціла, аднарукага, але спраўнага ў гаспадарцы, а бацька аказаўся жывы… Ці ж маці вінаватая?.. Яна ж, калмыка ў хату пускаючы, думала, што бацьку забілі смерцю героя, а без мужыка — хоць якога — паспрабуй пражыві, мужык наогул бабе па трэбны. Дык бабы сухадольскія ўз’еліся на яе: «Ты кур ва! Мы сваіх франтавікоў і з чарнавымі чакаем, ці мала што здараецца!..» — а спраўнага мужыка ў Сухім Доле ніводнага за вайну не засталося, яны б таго калмыка і без рукі, і без нагі сабе забралі… І Хрузька пыталася: «А які мой бацька, ну, які ён?..» Маці дала ёй фотаздымак:
«На, глядзі». На фотаздымку бацька выглядаў суровым: у вайсковай форме, зацягнуты ў партупею — цэліўся ў некага з пісталета. «На таварыша Варашылава падоб ны», — сказала Хрузька. Мірон не ведаў, хто такі тава рыш Варашылаў, і распавядаў Хрузьцы, які бацька ге рой, колькі ён немцаў на вайне пабіў і колькі тут пабіў бандытаў, і як па іх, па бацьку і зусім тады маленькім Міроне, бындыты стралялі ў лесе пад Багушамі, а дзядзька Яромха, які быў матросам, засланіў іх ад кулі і сам загінуў, а злыя, як і ў Сухім Доле, людзі выкруцілі ўсё так, нібы гэта бацька забіў дзядзьку Яромху…
— Скрозь несправядлівасць, — уздыхнула Хрузька. — І ў нас, і ў вас… — І Мірону няўтульна стала: яму здало ся, што справядлівасці няма ва ўсім свеце.
— А які таварыш Варашылаў? — спытаў Мірон.
— Вялікі… — Хрузька ўстала зза стала, за якім яны снедалі, паднялася на цырлачкі і ўскінула рукі ўгору. — Трохі меншы за таварыша Сталіна… — яна апусцілася на пяты… — але вялікі.
— А таварыш Сталін які?.. Хто ён, гэты Сталін?
Яны елі бульбу, макаючы яе ў алей з падсмажанай цыбуляй, і Хрузька не данесла бульбіну да роту, вылупіла на Мірона вочы — і так з разяўленым ротам і вылупленымі вачыма і засталася…
— Сталін — наш правадыр, — хуценька і чамусьці апасліва сказала маці, і больш нічога не сказала.
Пра тое, хто такі правадыр Сталін, Мірон вырашыў вызнаць у паштара Юткі Казубоўскага, які чытаў газеты, таму ўсё ведаў. Ютка даў Мірону часопіс з фотаздымкамі і малюнкамі: «На, тут ледзь не на кожнай старонцы…» Часопіс называўся «Огонёк», у ім на адвароце вокладкі быў вялікі партрэт таварыша Сталіна, і меншы партрэт таварыша Варашылава на другой старонцы быў; бацьку яны абодва саступалі, але на самой вокладцы часопіса было нешта агромністае, большае і за Сталіна, і за Ва рашылава, і нават за бацьку з Яромхам, не кажучы ўжо пра Мірона з Хрузькай, большае за царкву і замак, за ўсе Каруны — і называлася гэтае агромністае, большае за ўсё і ўсіх «Кремль. Красная площадь».
Неабсяжная плошча была ўся чырвоная — і ўся ў лютым марозе. Бліскучы іней атачаў чырвоную вежу з гадзіннікам і распаленай зоркай над ёй, зубчастую сця ну, якая сыходзіла за край вокладкі і цягнулася, здава лася, па край зямлі, прыземістую глыбіну з надпісам Л Е Н И Н, з дзвярыма і вартавымі па абодва бакі дзвя рэй, у якія, уяўлялася, увойдзеш — і выйдзеш па той бок свету, адкуль прыйшлі і сталі пад чырвоную сцяну блакітналедзяныя, засыпаныя сінімсінім снегам елкі. З плошчы, нават з папяровай, цягнула такім велічным холадам, што Мірона скаланула, але і вачэй адарваць ад вежы, ад сцяны, ад глыбіны, ад елак, аб ледзяны блакіт якіх апякаўся позірк, Мірон не мог. Плошча была боль шай за тое, што ён мог ці не мог, што маглі ці не маглі яны ўсе разам — яна магла ўсё…
— Дзе гэта?.. — спытаў Мірон, і Альбіна, якая жыла ў іх амаль увесь час, бо маці ўсё некуды ездзіла і ездзіла, адказала:
— У Маскве. Нам туды, як да Абрама на піва… Памрэм, пакуль даедзем.
З калыскі Мірон вырас, ложак у хаце быў толькі адзін, на ім спала маці і, калі началава, Альбіна, а Мірон з Хрузькай клаліся на печы. Там Мірон і прыклеіў да коміну карціну «Кремль. Красная площадь», на скраз ны холад якой яны з Хрузькай, дурэючы, хукалі, але іскрысты іней на чырвоных цаглінах і сіні снег на блакітных елках не таялі ад іх дыхання. З адвароткі карціны — вусамі да коміну — быў прыклеены Сталін.
Хрузька прабыла ў іх болей за год і, калі палюбілася ўсім, прыйшоў ліст з Сухога Долу, ад яе маці, каб Хрузьку пасадзілі на цягнік да Масквы, даўшы тэлеграму, на які, а там яе сустрэнуць… Мірон спачатку перапудзіўся, што ехаць да той Масквы, як да Абрама на піва — Хрузька памрэ, пакуль даедзе, а потым яго зайздрасцю асляпіла: Хрузька, калі не памрэ, наяве ўбачыць «Кремль. Крас ную площадь!..»
Читать дальше