— Дзіця галавой пакруціла, а ты за сэрца хапацца… — падала ёй вады Альбіна. — Хоць схопішся тут, я табе скажу… Але ж і Сівакоўскі не забіваў…
— Скуль ты ведаеш?
— У мяне ён быў, калі з Наратоў уцёк, стуль і ведаю! І ў той дзень быў у мяне.
Маці глядзела на Альбіну амаль няўцямна.
— А Яромха?..
— І брат ведаў, у адной жа хаце жылі. На тое і разлік быў… Бандыт хаваецца ў партыйнага сакратара — хто падумае?
— Чаму ж тады Яромха ў Багушы пайшоў?
— Таму і пайшоў, што лавіць у Багушах не было каго… Замірыцца хацеў з Міронам. Замірыўся… Ён і з Міронам мірна жыць хацеў, і з Сівакоўскім… Той яму: пратурым бальшавікоў, зажывём на сваёй зямлі гаспадарамі — дзе падзенешся? Так што думай, глядзі… А сам штодня га рэлку жлукціць, я ўжо не ведала, дзе яе браць. Сама не п’ю, брат у партыйных сакратарах, а я з хаты ў хату па гарэлку… Ну і выгнала! Усё адно ж брата праз яго не стала.
— Калі выгнала?..
— Праз тыдзень недзе пасля смерці Яромхі. Ды не выгнала, калі праўду казаць. Сам пайшоў. Як гарэлку насіць кінула, бо глядзець пачалі, каму ж нашу, сабе, ці што? — так і падаўся. А да гэтага: кахаю, ажэнімся, з саветамі толькі справімся… П’яны з дня ў ноч, з саветамі ён справіцца! Цяпер ведаеш, дзе спраўляецца? Зноў у Наратах, у той самай Сілічыхі, з хаты якой салдаты яго выкурылі! Жаніх…
— Гэта ён каля Багушоў у Мірона страляў?
— Выбіраўся ад нас колькі разоў, так што можа быць… Пра такое ён і п’яны маўчаў.
Маці ўжо зусім не цяміла, што ёй думаць.
— Калі не ён… калі не Мірон… хто ж тады Яромху забіў?
— Дазнаемся, Насця… Маленькі Мірон падрасце і скажа… Толькі забыцца можа, дый чакаць доўга…
Вясна ўзялася такая дружная, што снег сагнала за тыдзень, і ў канцы тыдня злавілі ў Наратах наймалод шага Сівакоўскага — нехта на яго і ўдаву Сілічыху да нёс. Злавілі міліцыянты з тым самым гэбістам, які пры язджаў у Нараты, калі спалілі сыраварню.
Напачатку першага вясновага тыдня не маці, а Альбіна некуды з’ехала, аб’явіўшыся пасля не ў Карунах, а ў Наратах, у Станіславы з Мацеем. Даўно, сказала, не бачыліся… Яна стаяла на вуліцы і глядзела, як нядаўняга яе жаніха, звязанага, запіхваюць у машыну. Той таксама глядзеў на яе, але ні ён ёй, ні яна яму — ні паўслова…
Сілічыху з ім чамусьці не пасадзілі, асобна павезлі на падводзе з двума міліцыянтамі. Хату замкнулі, ключы гэбіст аддаў Мацею Цяжкаробу. «На, карыстайся».
— У мяне і так дзве хаты, — нязграбна ўпусціў клю чы Мацей, нахіліўся іх падымаць, а гэбіст наступіў яму на руку бліскучым хромавым ботам.
— Гэта не тваё, калгаснае… Уцяміў?
Мацей, асеўшы на кукішкі, кіўнуў яму ў жывот пачырванелай патыліцай.
— Цяпер валодай, — саступіў з рукі гэбіст. — Гаспадароў не чакай. — І нечакана кінуў Альбіне. — Ты са мной паедзеш.
Гэта ўсе запомнілі: як гэбіст нечакана кінуў Альбіне ты са мной паедзеш , і як Альбіна, нібы чакала таго, села ў машыну і паехала.
Па дарозе на Багушы яны спыніліся там, дзе стралялі ў вялікага Мірона і дзе потым быў забіты Яромха.
— Паказвай! — выцягнуў гэбіст з машыны на дарогу звязанага Сівакоўскага.
— Што?.. — не зразумеў той.
Гэбіст коратка ўдарыў яго ў твар.
— Адкуль страляў, паказвай! Адкуль у Мірона, адкуль у Яромху? Ну! — і ударыў яшчэ раз.
Сівакоўскі сплюнуў крывёй і праплыў позіркам па Альбіне — з галавы да ног.
— Я не страляў…
— Глядзіце за ім! — загадаў гэбіст вадзіцелю і яшчэ ад наму міліцыянту, які асцярожана азіраўся на лес, хоць было відна. — Дзе гэта, вядзі, — падштурхнуў гэбіст Альбіну, і яна правяла яго да кастрышча.
— Метраў дзвесце да дарогі, — прыкінуў каля кастрыш ча гэбіст. — Сляды павінны былі быць, інакш ніяк. Не мог жа ён на дрэве сядзець…
— Усё адно злезці трэба было, ён жа не вавёрка, каб пераскокваць, — сказала Альбіна.
— Не вавёрка… — згадзіўся гэбіст. Ён прысеў, падняў галавешку і пачаў калупацца ёю ў кастрышчы, варушыць зляжалы, мокры попел. — А вось і след… — дастаў ён праз хвіліну нешта з попелу і аж засмяяўся, сабой зада волены. — Хвіліны хапіла!.. Галаву трэба на шыі мець, а не галавешку! Я тады яшчэ пра гэта падумаў, калі спра ву крымінальную глядзеў…
— Што там? — спытала Альбіна.
Гэбіст не пашкадаваў насоўкі, каб выцерці тое, што знайшоў у попеле.
— Гільза! Стрэляная, з карабіна, але стрэляная не з карабіна, разумееш?..
Альбіна не разумела.
Паранейшаму задаволены сабой, гэбіст дзьмухнуў у гільзу.
— Для цябе гэта, што свіст… Як і для следчага таго, ёлупня. У Маскве ён вучыўся, дыплом у яго… Не забіваў Мірон Стаўбун твайго брата!
Читать дальше