Крыжы на касцёл не вярнуліся, мячэць з сінагогай засталіся ў лесе. «Што зроблена, тое зроблена», — сказаў начальнік. Старшыню сельсавета за самаўпраўства ён паабяцаў пакараць.
— Папа з дзякам пазней арыштуем, хай трохі ўсё су пакоіцца, а цябе перавядзем адсюль, жыць табе тут не дадуць, — развітаўся вялікі начальнік з вялікім Міро нам, калі ўжо яны выпілі ў хаце. — Пачынай манаткі збіраць. — І падкінуў вялікі начальнік пад столь ма ленькага Мірона. — Стаўбунчыка якога змайстраваў! З гэткіх во ў нас новыя людзі вырастуць, а ўсялякіх бы лых — у распыл!..
Ад вялікага начальніка пахла свіной скурай і гуталінам.
Салдаты, забраўшы кулямёт са званіцы і не знайшоўшы болей ніякай зброі, апроч паляўнічай, раптоўна, на ноч гледзячы, перакінуліся з Карунаў у Нараты і там братоў лясных, што спалілі сыраварню, палавілі не ў лесе, а ў ха тах, дзе яны начавалі. Аднаму толькі з братоў Сівакоўскіх, наймалодшаму, удалося ўцячы. Астатніх, каго паранена га, каго збітага ў кроў, пакідалі ў кузаў палутаркі і звезлі разам з гаспадарамі, якія давалі ім прытулак, з дарослымі ўсімі і дзецьмі.
Вялікі начальнік з Менску на абяцанкі свае, мусібыць, забыўся, іншых клопатаў хапала. Мінаў месяц за меся цам, зіма надышла, а вялікага Мірона ўсё не пераводзілі нікуды і не пераводзілі. У вёсцы на яго касавурыліся — і не так праз барацьбу з Богам, які, як вядома, высока і далёка, як праз арышты ў Наратах: думалі чамусьці, што гэта ён, калі выпіваў з вялікім начальнікам, падбіў таго паслаць сярод ночы ў Нараты салдат. Па вялікім Міроне нават стралялі каля Багушоў, на лясной дарозе паміж Карунамі і Наратамі. Невядома, хто страляў, але сам Мірон вырашыў, што на яго палюе наймаладзейшы з братоў Сівакоўскіх, той, што ўцёк.
У вялікага Мірона, апроч пісталета, меўся яшчэ — вы дадзены яму ў вобласці — сямізарадны карабін, з пака рочаным ствалом вінтоўка, і аднойчы ўраніцы маленькі Мірон убачыў, як бацька разабраў карабін і стаў яго чысціць.
— Пайду зайца ўпалюю, — сказаў ён маленькаму Міро ну. — Табе ўжо мяса пара есці, каб лепей расці, а ў нас дзе мяса?..
Мяса сапраўды не было, хіба што зрэдку на святы. Дагэтуль бацька, калі выбіраўся ці ў дальні калгас, ці ў раён, прывозіў, вяртаючыся, толькі заечы хлеб. Пры марожаны, смачнысмачны, смачнейшага за яго ніколі ў жыцці маленькі Мірон не еў. Нават тады, калі вырас.
— Не пойдзеш ты нікуды! — як і перад паходам на царкву, паспрабавала не пусціць вялікага Мірона маці. — Тут і так з Боскай ласкі жывём, а ты надумаўся!
Вялікі Мірон даставаў са сваёй вайсковай кайстры патроны і заганяў іх у карабін.
— Пайду… Калі ўжо мяне не пераводзяць, дык трэба паказаць ім, за кім сіла. З чыёй бы ласкі я ні жыў, а зай цам не бегаў і бегаць не збіраюся!
— Каму ім?.. Што паказаць?.. Яны ўсе на цябе збяруцца, ты чужынец!
— Няхай збіраюцца. Хоць відаць будзе, хто збярэцца, а то ўсе ды ўсе… Усе — гэта ніхто.
Маці ўбачыла праз вакно Яромху на вуліцы, выбегла з хаты і закрычала, ратуючыся:
— Альбін! Зайдзіся ты, спыні яго, ён у лес па смерць сабраўся!..
Не ведала яна, што рабіла.
Бацьку было не ўтрымаць, а Яромха, які пасля сутычкі каля царквы пачуваў сябе перад ім вінаватым, не мог адпусціць яго аднаго. Ён збегаў дахаты, узяў сваю паляўнічую стрэльбу, сказаўшы Альбіне, што ідзе на за йца, — і вялікі Мірон з Яромхам, паклаўшы ў бацька ву кайстру вайсковую, каб не змерзнуць, паўлітэрак і закуску, рушылі ў Багушы на пару. Пайшлі ўраніцы, а ўвечары вялікі Мірон прынёс не зайца, а мёртвага, забітага Яромху.
— Людзі, не забіваў я, не забіваў!.. — дзвюма слязінамі ўсяго праплакаў вялікі Мірон, і Мірон маленькі ўпер шыню ўбачыў, як бацька плача. Гэта ўразіла яго, бо да гэтуль ён думаў, што плакаць могуць толькі дзеці і жан чыны. І яшчэ ён ведаў, што бацька плача з таго, што сапраўды не забіваў, а ўсе думаюць і будуць думаць, што забіў.
Людзі глядзелі на вялікага Мірона і маўчалі.
— А хто забіў? — пытаў следчы з раёна, які прыехаў назаўтра, агледзеўся ў Багушах і распрадзіўся адправіць цела Яромхі ў раён на медэкспертызу. — Вы ўдвух былі, нічыіх болей слядоў ва ўсім лесе. І ні каля ручая, і ні каля кастрышча… Дык хто забіў?
— Сівакоўскі, — сказаў бацька. Дарма ён гэта сказаў, толькі з пераканання ў тым, што забіў Яромху наймалод шы з братоў Сівакоўскіх, больш нібыта не было каму.
— Тады чаму ён цябе не забіў? — пыталася Альбіна, сястра Яромхі. — Чаму ён забіў майго брата, а не цябе?
На гэта вялікі Мірон не меў што сказаць.
Читать дальше