«Цішэй ты! Пабудзіш!..» — кідаецца да люлькі маці, але не паспявае: Мірон ужо заныкаў, заенчыў, заплакаў несуцешна, і безвыходнатрывожна бацькам ад начнога ягонага плачу, а з чаго тыя безвыходнасць і трывога — ведае толькі дзіця, адзін сам плач дзіцячы.
— Як Яромху твайго пабачыць, так сну няма ў хаце.
— Дурань ты, да чаго тут Яромха…
— А якога ражна туляецца? І на хрэсьбіны прыпёрся.
— Я не запрашала.
— Сам запрасіўся…
— Дзіця хворае, а ты абы што.
— Як пра Яромху — адразу абы што.
— Цябе я кахаю. Цябе.
— Дык няхай з вачэй згіне.
— Маёй няма над ім волі.
— Ну, то мая будзе.
— Пра што ты, Мірон?.. Божа мой, пра што ты…
Не было каму не ведаць, што кахаліся некалі Яромха з Настай, моцна кахаліся, а ў той дзень, калі надумаў Яром ха сватоў засылаць, прыехалі з раёна двое вайсковых на машыне — і забралі Яромху на флот служыць. Адбіваўся Яромха. Лаяўся, прасіўся даць вяселле справіць, ды толькі раззлаваў вайсковых: ведаем мы гэтыя хітрыкі! Як служыць ісці — так усім жаніцца прыпірае.
Наста бегла за машынай ажно да прошчы, да Трох Бя роз, дзе канчалася вёска; маладзейшы вайсковы нават сказаў: «Адпусцім пакуль хлопца, дзе ён дзенецца», — а старэйшы засмяяўся: «Будзеш пасля за ім бегаць, як гэ тая дзеўка бегае».
Насустрач машыне праехала падвода. На падводзе, кінуўшы лейцы, сядзеў паштар Ютка Казубоўскі, а ў абдымку з ім, бліскаючы медалямі «За перамогу над фашысцкай Германіяй», рагаталі, спявалі, крычалі не шта старшына і яфрэйтар. Гэта вяртаўся дахаты Юткаў швагер Мацей Цяжкароб, вяртаўся і вёз у вёску фран тавога сябра свайго Мірона Стаўбуна, якому, як ён сам казаў, было ўсё адно, куды вяртацца: анідзе на ўсёй зямлі анікога ў яго не засталося.
Мацей скочыў з падводы, згроб Насту ў ахапак і кінуў яе Стаўбуну на калені: «Во прыгажуні ў нас якія! Усе твае — і хай толькі чмыхнуць хто паспрабуе! Паганяй, Ютка! Дзезерціры! Пацукі тылавыя! Мы ім пакажам, як танкі чмыхаюць!..»
Наста білася рыбінай, малаціла Стаўбуну ў грудзі, за ходзілася, галасіла на ўсю аселіцу. Праз год яна пайш ла за Мірона і напісала Яромху апошні ліст. У той жа год навальніцай паклала, ветрам з карэннем вывернула адну з Трох Бяроз.
На апошні ліст Насты адказваць Яромха не стаў. Ён накалоў татуіроўку, залез на карабельную мачту і рынуўся ўніз. Не забіўся, толькі пакалечыўся — і ця пер галава ў яго амаль не паварочваецца на шыі. Калі б Яромха не скалечыўся, яго б судзілі трыбуналам, а так адправілі з флоту дахаты, камісавалі.
На досвітку Яромха стукае ў акно.
— Мірон…
— Ну, — буркае бацька, не ўстаючы з ложка.
— Я ўчора не хацеў табе казаць…
— Ну… Што?..
— Хрэсьбіны і ўсё такое…
— Ну…
— Сыраварню ў Наратах спалілі. Трэба ехаць разбірацца.
Лаючыся — ну, пацукі!.. морды бандыцкія!.. сваё па ляць, народнае!.. — бацька ўстае, апранаецца, пады ходзіць да люлькі, нахіляецца, цалуе Мірона ў шчаку…
Нябеснае мроіва, зорнае мліва, бацькава душа працячэ скрозь Мірона, аднак Мірон нават не прачнецца.
— Ты б пераснедаў… — сонна ўслед бацьку, прыўзняўшы ся на ложку, кажа маці. — Там ад хрэсьбінаў пазастава лася…
— Маслам у Наратах пераснедаю…
У бацькі язва з вайны і нерваў, і ён лечыць яе, як параіў яму Яромха, які яшчэ за палякамі паспеў па вучыцца паўгода на ветэрынарных курсах: штораніцы нашча лыжка масла — і на масла паўшклянкі спірта. Толькі дзе ён цяпер тое масла возьме, калі сыраварню спалілі?.. Сваёй каровы ў іх няма: у старшыні сельсаве та, у Міронавага бацькі, скрозь усё калгаснае. Ягоныя толькі дзіця і жонка, дый жонка трохі нібыта Яромхава, сваім застаецца адно дзіця.
Мірон сніць, як бацька і Яромха, які не толькі фель чар, але і сельсаветаўскі партыйны сакратар, на пад водзе Юткі Казубоўскага прыехалі ў Нараты, дзе на месцы сыраварні — сівы попел ды чорнае, з жарынкамі, вуголле. Бацька хапае загрудкі старшыню калгаса, фран тавога свайго сябра Мацея Цяжкароба, швагра Юткі Казубоўскага, упірае ў гарляк яму, вышэй ад кады ка, пад сківіцу пісталет — і крычыць: «Як, тваю маць?!. Хто?!.» Мацей і сказаць нічога не можа, а жонка ягоная Станіслава, з якой ён жыве на дзве хаты, у Карунах і ў Наратах, бялее і таксама крычыць: «Ты не тут пісталетам махай, ваяр!.. Ты ў лес ідзі і тых пастраляй, што спалілі!..»
І ўдава Сілічыха, мужыка якой, Васіля Сіліча, апошняй ваеннай вясной у войска ўзялі і адразу пад Берлінам забілі, яшчэ кажа: «Яны ўсе ваяры, калі на гары…»
Заўчора ў яе начаваў адзін з лясных братоў, а ўчора — двое гарадскіх, міліцыянт і цывільны, энкавэдыст ці асабіст, хто яго ведае. Гэбіст, карацей. Яны прыехалі разбірацца з пажарам, на ноч засталіся, спытаўшыся ў Мацея: «Дзе ў цябе тут жыве ўдава якая, не страшная і не старая?..» Напіўшыся ўдовінай гарэлкай і наеўшыся яе блінамі, яны Сілічыху ўсю ноч удвух гвалцілі. Ця пер міліцыянт стаіць каля пажарышча і спіць, стоячы, а гэбіст — ці асабіст — таксама размахаўся пісталетам, грозна ў старшыні сельсавета пытаецца:
Читать дальше