Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цэнтр Еўропы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цэнтр Еўропы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу. У новую кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці, напісаныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі.

Цэнтр Еўропы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цэнтр Еўропы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дык я табе напомню! Ты прыпёрся да мяне з пуза­ тым маскоўскім начальнікам, якога трэба было нед зе напаіць і бабу пад яго падкласці! Хто гэта зробіць? Брызін, ён мастак у такіх справах! Я вам талкаваў, што сёння, ну, ніяк, не да таго, а той пузаты паслухаў і анекдот расказаў пра грузіна, які спачатку засумаваў, калі жонка памерла, а пасля заскакаў з радасці, што адын , савсэм адын ! І калі я юшку яму пусціў, ты абмыў яго, забраў дахаты, напаіў, суцешыў і падклаў пад яго Кацю! Бо ён з д зяржплану, бо ад яго ўсё зале­ жыць! І Кацю — жонку сваю! — ты не раз яшчэ змушаў падкідваць тых, ад каго ўсё залежыла . Каця кар’еру тваю на сабе падкідвала, а калі нейкі п’яны начальнік грудзі ёй цыгаркамі прапаліў, ты ў блядзі яе запісаў — і развёўся! І гэта ты мне будзеш казаць, што я нікога не люблю, што людзі для мяне — лялькі? І хочаш, каб я паверыў, што гэта ты з­за рэўнасці, з­за Нінэль мяне забіць хацеў? Мудзіла!..

— А з­за чаго?.. — спакойна і, як здалося Брызіну, нават з цікаўнасцю спытаў Артур.

— А з­за таго ж, з­за чаго я зубы табе выбіваў! З­за нянавісці! Праз тое, што я адзіны, хто ў любы час можа сказаць: «Ты гніда! Ты слізняк!» — і ты гэта з’ясі, праглынеш, бо ты і гніда, і слізняк! Ты ўсяго набраў, нахапаў — і што?.. Усё адно дамываешся маімі абмылкамі! Ты сам сабе смярдзіш, як толькі пра мяне падумаеш! Я табе замінаю, жыць не даю! Але і ты мне ўпоперак! Калі б цябе не было, дык я нават не ведаў бы, што такое нянавісць! А з табой ведаю! І не толькі таму, што праз цябе ў мяне не стала дачкі! Так было заўсёды! Гэта ўсё, што было паміж намі і ёсць! Было, ёсць — і зараз скончыцца!

Артур, па­ранейшаму на дзіва спакойны, паглядзеў на Брызіна пранізліва, наскрозь неяк глянуў і ціха сказаў:

— Няшмат мы з табой займелі… Але нічога ў нас не скончыцца, не крычы…

Брызін сам не чакаў, што пад канец, калі ўсё вырашана, сарвецца на крык, і яму не спадабалася ні тое, як Артур спакойна гаварыў, ні тое, як пранізліва глядзеў. Нібыта ў нечым зараз Сініцын перайграваў яго.

— Філасофію разводзіш? — спытаў Брызін, суцішваючыся. — Я ж табе сказаў: позна.

— Ты сваё сказаў, я сваё скажу… Куды спяшаешся, цягнікоў хопіць…

«Здагадаўся… — вяла здзівіўся Брызін. — Ну і хрэн з табой».

Артур папрасіў нечакана:

— Запалі і дай зацягнуцца…

Брызін зірнуў на чыгунку — пакуль пуста. Ён дастаў цыгаркі.

— Ты ж не курыш…

— Мала што… Апошняе жаданне…

Запаліўшы цыгарку, Андрэй перагнуўся цераз спінку сядзення і навесіўся над Сініцыным, даючы яму за­ цягнуцца. Сініцын зацягнуўся і, выпускаючы дым, па­ спрабаваў плюнуць Брызіну ў твар. Рот у яго перасох, таму плявок не ўдаўся, і Сініцын закашляўся. Нейкія пырскачкі ўсё ж паляцелі, Брызін выцерся рукавом.

— Нават плюнуць, гаўнюк, не можаш…

— Лічы, што плюнуў, — сказаў Сініцын. — Цяпер слу­ хай… — Ён зрабіў паўзу, даволі працяглую. — Гэта не ў цябе дачкі не стала. Маша мая дачка.

Артур зноў сціх, чакаючы, відаць, як Брызін на гэта зрэагуе. Брызін ніяк на гэта не зрэагаваў, дапальваў цы­ гарку і маўчаў.

— Калі я пазнаёміў цябе з яе маці, тая панікавала ўжо, што цяжарная… Я не надта разлічваў, што ты з ёй ажэнішся, тым больш так хутка, але падумаў: а рап­ там… Сам я не хацеў, дый ніяк не мог, у мяне была Каця… Бацька ў яе шышка, яна што заўгодна магла прыдумаць — і толькі б заікнулася бацьку… Я мала­ ды камуніст, а тады ж не проста з партыі выключалі — выкідвалі з жыцця… Тут ты жэнішся, пасля яшчэ смерць пры родах… І я з усяго выскокваю… Чысты, за мной нічога… Так склалася, што лепей не прыдумаць…

Толькі дзяцей у мяне ні з кім болей не выходзіла, а Маша падрастала, я глядзеў на яе і…

З таго, што Брызін чуў, ён не верыў і не збіраўся ве­ рыць ніводнаму слову, бо слухаў нават не ману, а вяр­ зенне насмерць перапалоханага чалавека, і ўсё ж міжволі перапыніў Сініцына, рэзка спытаўшы:

— Ты казаў пра гэта Машы?.. І не пазнаў свой голас.

— Казаў…

— Калі?

— Калі да маці тваёй вазіў развітацца… Ты ж не паехаў, а Маша так плакала, што да істэрыкі даходзіла… Я сказаў, каб так не плакала, бо памерла чужая ёй ста­ рая жанчына…

— І ўсё?

— Не… Растлумачыў яшчэ, чаму чужая…

Дапаленая цыгарэта прыпякала Брызіну пальцы, ён збіраўся ўжо выкінуць яе, але раптам нібы пружына перакінула яго цераз спінку сядзення — і ён утыркнуў бычок у зубы, увагнаў яго ў рот Сініцыну. Той заматляў галавой і, апечанымі губамі адплёўваючы тытунь з по­ пелам, узвыў.

— Мандзець не будзеш! — непазнавальным голасам прышыпеў Брызін, прытушваючы іскры на сядзенні, каб не ўзгарэлася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цэнтр Еўропы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цэнтр Еўропы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Цэнтр Еўропы»

Обсуждение, отзывы о книге «Цэнтр Еўропы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.