— Нашто некуды ехаць?.. Давай у мяне, ці ў цябе спаткаемся…
— Ну, не хочаш — не едзь. Адзін паеду.
— Якая дача, Андрэй…
— Я ж табе сказаў: Маша прасіла.
— Добра, — згадзіўся праз паўзу Сініцын. — Да Нінэль заедзь, я ў яе…
«А дзе табе яшчэ быць?.. Таксама пахаваць няма каму будзе: Нінэль не пахавае».
— Не паеду я да Нінэль. Каб час не губляць, ідзі да майго гаража. Пілу ўзяць трэба…
Сініцын таптаўся каля гаража з Нінэль.
Брызін, не вітаючыся, абышоў іх, адамкнуў гараж — Бегунок усё прыбраў. «Масквіч» без матора стаяў на яме, каньяку ў гаражы не было. Значыць, Капіталіне апош няй дасталося.
Знайшоўшы бензапілу, Андрэй даліў бензіну ў бачок, паспрабаваў завесці… Піла завялася адразу і весела.
— А ну на х . . пайшла, курва! — схапіўшы пілу, з пера кошаным тварам выскачыў Брызін з гаража на Нінэль. — Напалам да п . . . . распілую!!!
Нінэль вырвала сваю руку зпад рукі Сініцына, якога нібыта падтрымлівала, і кінулася бегчы. Зачапілася аб цасам за бардзюр, увалілася ў тую ж круглую сметніцу, у якую сто год таму сеў на азадак Віталік, выкараскала ся, закульгала подбегам, не азіраючыся, далей.
«Як удала нехта сметніцу паставіў…» — падумаў Брызін.
— Я адзін з табой не паеду, — заявіў Сініцын.
Андрэй паклаў бензапілу ў багажнік новенькага «Форда», прысланага Сініцыным, і зноў зайшоў у гараж.
— Хадзі сюды! — паклікаў Сініцына. Сініцын адступіўся.
— Не пайду.
— Ды ідзі, пакажу нешта…
Сініцын нерашуча ступіў крок, другі…
— Ідзі, чаго ты баішся сярод белага дня ў цэнтры горада?.. — І як толькі Сініцын увайшоў, Брызін сунуў, амаль кінуў яму ў рукі пісталет: — На, патрымай.
З нечаканкі Артур схапіў пісталет абедзвюма рукамі.
— Патрымаў?.. — паклаўшы насоўку на руку, забраў у яго пісталет Брызін. — Цяпер ведаеш, што будзе?.. Цяпер будзе пісталет з тваімі пальцамі, — абгарнуў ён пісталет насоўкай. — Цяпер будзе, што ты дачку маю забіў і мяне забіць хацеў, а я бараніўся… Гэтай во манціроўкай бараніўся, — перакрыўшы Артуру выхад, узяў манціроўку Брызін. — І раструшчыў табе галаву!
Сініцын пабялеў і сеў на край ямы.
— Я раструшчу табе галаву, скіну ў гэту яму — і сгніеш тут, — адкінуў манціроўку Брызін. — Тут ты забіў маю дачку, Артур, і забіць тут цябе было б самае тое. І я хацеў гэта зрабіць, але не зраблю. Для пачатку замест пабітага «Масквіча» ты аддаеш мне «Форд», а там па бачым… Паехалі, пісталет я ў гаражы пакіну, каб ты па дарозе ў штаны не наклаў.
Артур не ўставаў, пакуль Брызін не засунуў пісталет пад скрыню з інструментамі ў дальнім куце гаража.
— Дык нашто ехаць, калі пра ўсё дамовіліся? — насцярожана падняўся Артур на ногі.
Брызін падштурхаў яго да дзвярэй і замкнуў гараж.
— Пакуль мы з табой толькі пра машыну дамовіліся… А пра астатняе нам дамаўляцца і дамаўляцца… Прыго жы ў цябе ашыйнік, табе пасуе. Хадзі ў ім, калі нават паправішся.
Дарогай Артур крыху супакоіўся.
— Дарма ты так на Нінэль, яна перажывае, мучаецца… На могілкі мяне ўчора зацягнула, мы кветкі паклалі… Я баяўся, а яна змусіла… Помнік трэба паставіць, найлеп шаму скульптару заказаць… Гэта я на сябе бяру…
— А з кантракту колькі сам бярэш, колькі мне даеш? — супакойваў яго далей Брызін.
— Трыццаць… Ну, трыццаць тры…
— Пяцьдзесят.
— Добра, пяцьдзесят.
— І з усіх наступных пяцьдзесят.
— Не, Андрэй, так не бывае… Мне з партнёрамі разлічвацца. З наступных — трыццаць… Ну, трыццаць тры.
— Нос падатры. Пяцьдзесят.
— Я магу сказаць, што пяцьдзесят, але ты ж ведаеш, што так не бывае… Трыццаць тры.
— І бярэш мяне сваім намеснікам.
— Бяру, гэта не праблема.
— Праблема… Мы кожны дзень будзем бачыць адзін аднаго…
— Мы і так амаль штодня бачыліся.
— Тыя дні іншыя былі, Артур. Такіх ужо не будзе. Андрэй рэзкавата тармазнуў на скрыжаванні, прапускаючы трактар, які, паварочваючы, ледзь не зачапіў іх нагружаным дошкамі прычэпам, і Сініцын войкнуў.
— Цішэй ты… Галава адваліцца.
«Таксама варыянт…» — падумаў Брызін.
— Можам не сядзець разам, — асцярожна паправіў галаву над ашыйнікам Сініцын. — Заставайся ў сваім офісе. А ўсе расходы з мяне.
— Разбагацею я з табой… А грошы куды? Нашто яны мне, Артур?
— Ну, спытаў… Дом на моры купіш… На Кіпры, у Іспаніі, ці дзе яшчэ… Адпачываць будзеш пачалавечы… А то што ў цябе за дача?.. Шпакоўня садоватаварыстская.
— Глянь ты, выгаварыў, — здзівіўся Брызін. — Хутка табе зубы ўставілі.
Сініцын так супакоіўся, што нават пакрыўдзіўся.
Читать дальше