— Не хутчэй, чым ты выбіў.
За паўвярсты ад дачы спыніліся на чырвонае святло чыгуначнага пераезда, які Брызін хоць і добра ведаў, але яшчэ раз уважліва да яго прыгледзеўся. Амаль адразу за пераездам міма невялічкага возера, у якім Маша любіла купацца, дарога падымалася на гару, дзе і пачыналіся садоватаварыстскія лецішчы. «Мне памыцца — толькі з гары скаціцца!» — кожную раніцу крычала маленькая Маша і бегла да возера ў любое надвор'е.
Справа паказаўся таварны поезд, і калі да пераезда яму заставалася метраў сто пяцьдзесят, Брызін ірвануў цераз пераезд.
Сініцын, уціснуты ў спінку сядзення, заплюшчыў вочы.
— Ты што?!.
Брызін узляцеў на гару, звярнуў да дачы, ляпнуў па стырне «Форда».
— Звермашына! На «Масквічы» б не праскочылі…
— Я апошні раз з табой еду, — расплюшчыў вочы і выбраўся з машыны Сініцын. — Апошні раз.
— Можа быць, — не стаў пярэчыць Брызін.
На дачы, дзе ніхто не быў ад вясны, грады Таісіі пасохлі, кветнік Машы зарос, затравянеў.
— Зарастае ўсё, — сказаў Сініцын. — І гэта зарасце…
— Што гэта ? — дастаючы бензапілу, спытаў Брызін, хоць і зразумеў, што мае на ўвазе Артур. Той падышоў да прагнутай пад цяжарам яблыкаў антонаўкі і замест адказу спытаўся:
— Хто ж сад сярод лета абразае?
— Сярод вясны не выйшла, — завёў бензапілу Бры зін. — Пілы і пагоды не было. А да восені ці дажывём мы з табой…
Артур сарваў яблык, надкусіў і кінуў у траву.
— Зялёны яшчэ… Што ты мяне ўсё палохаеш? Я паміраць пакуль не збіраюся.
— А Маша збіралася?.. — рушыў на яго Брызін. Сініцын падаўся ад пілы, аступіўся на яблыку, упаў на спіну… Брызін навіс на ім, прыціснуў нагой да зямлі і крануў пілой гіпсавы ашыйнік. Зпад пілы пырснуў белы пыл — і твар Сініцына стаў падобны на пасмяротную ма ску.
Брызін сціскаў ручкі бензапілы, яна выла і скрыга тала — і ўсё можна было скончыць зараз. Але Машы прысніўся дзіўны сон…
Андрэй заглушыў бензапілу і паклаў яе пад яблыню.
— А кажаш: паміраць не збіраюся… Не заракайся. Мой дзед казаў: чалавек, як толькі народзіцца, так рыхтуец ца да смерці.
Сініцын ляжаў нерухома.
— Падымайся, не прыдурвайся… Ашыйнік на табе сталёвы, піла не ўзяла.
— Нічога не бачу, — слаба прагаварыў Артур. — Нічога… І ўстаць не магу… Хрумстнула нешта ў шыі і ў спіне… баліць…
— І зубы ў цябе, і шыя, і спіна… Нашто табе жыць інвалідам?
— Хачу так… — выдыхнуў Сініцын. — Каб жыць… Брызін падцягнуў яго да машыны і паспрабаваў падняць на пярэдняе сядзенне. Маска на твары Артура зморшчылася.
— Не садзі… Пакладзі на задняе…
«Як па сцэнары… — падумаў Брызін, адчыняючы заднія дзверцы і бервяном запіхваючы ў іх Сініцына. — Толькі грамоў з маланкамі не стае».
Ён завёў матор і зрушыў з месца.
— А сад?.. — раптам спытаў Сініцын.
— Сад я пазней адзін абрэжу, цябе Маша не прасіла.
— Куды мы?..
— На кудыкіну гару. А з яе да Самсона Самсонавіча. Пабачым, ці дапаможа.
Брызін ад’ехаў ад дачы і стаў перад спускам з гары, якая кацілася ўніз амаль да самага чыгуначнага пераезда. Заставалася толькі дачакацца цягніка…
«Калі з’явіцца злева — я разам з ім… Калі справа — ён без мяне, я неяк сам пасля…»
— Ты страшны чалавек, Андрэй… — выразна сказаў за ягонай спінай Артур, нібыта агучыў запіс на кру жэлцы.
Брызін сцяўся.
— Чаму?..
— Ты нікога не любіш, абыходзішся з людзьмі, як з лялькамі… Табе нельга даверыцца, ты падманіш і здрадзіш… Ты раўнадушны і баязлівы, а цябе ўсе баяц ца… Цябе і Маша баялася…
— Калі гэта мяне Маша баялася?
— Увесь час, да апошняга… У той дзень яна сказала Нінэль, што хоча выйсці замуж за мурына, але баіцца, што ты заб’еш і яго, і яе… Яна збіралася з’ехаць з ім ад цябе ў Анголу…
— Куды з’ехаць?
— У Анголу…
«Пабрацімская нейкая краіна…», — змрочна падумаў Брызін. Толькі Артур брэша. Брызін помніў, як Маша абыякава глядзела ўслед мурыну, калі той танцорнай жырафай адыходзіў ад яе па скверы. Гэта была для яе гульня, забаўка. Так не глядзяць, калі замуж збіраюцца. Ён павярнуўся да Сініцына.
— Дык ты яе не пусціў?..
На гэта Артуру не было што сказаць, а ў Брызіна знайшлося, хоць ён і не надта хацеў — само загавары лася.
— Мы абодва з табой гаўно сабачае, але ты — куча большая. І не спрабуй мяне рамантаваць, позна. Каб ты такую размову завёў раней, я б, можа, цябе і паслу хаў. А ты пра што са мной гаварыў? Толькі пра тое, як і д зе вырваць грошы, як і каго надурыць. А мы двац цаць гадоў з табой знаёмыя. Дваццаць гадоў, яшчэ Машы не было! І ўспомні, што ты зрабіў у той д зень, калі яна нарад зілася, а жонка мая памерла? Забыўся?
Читать дальше