Сяргей Кавалёў - Партрэт шкла

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Кавалёў - Партрэт шкла» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Партрэт шкла: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Партрэт шкла»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паэзію часта называюць «магічным шклом», праз якое чалавек зусім па-іншаму, чым у будзённым жыцці, бачыць свет. I кожны даследчык вымушаны, па сутнасці, ствараць партрэт шкла. Не адмяжоўваў сябе ад такой задачы i аўтар гэтай кнігі, прысвечанай, у асноўным, сучаснай беларускай паэзіі.
Пільная ўвага маладога крытыка да агульнага літаратурнага працэсу абумовіла прысутнасць у кнізе артыкулаў, прысвечаных праблеме выхавання чытача, праблеме суадносін мастацкай літаратуры i крытыкі.

Партрэт шкла — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Партрэт шкла», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ды што там філасофія, калі звычайная авантурна-прыгодніцкая казка, казка-апавяданне ў выглядзе аповесці i цыкла аповесцей, накшталт твораў А. Волкава, толькі-толькі пачынаюць у нас нясмела i не заўсёды ўдала з'яўляцца. А гэта ж, трэба прызнаць, самы папулярны від казкі ў малёнькага чытача.

Няма пакуль ў беларускіх дзяцей свайго любімага казачнага героя, агульнавядомага i нацыянальна-арыгінальнага, як, напрыклад, Аліса i Мэры Попінс у англічан, Чыпаліна ў італьянцаў, Мумі-троль у фінаў, кароль Мацеюсь у палякаў i г. д,

Хтосьці добра назваў калісьці праблемы дзіцячай літаратуры «недзіцячымі праблемамі». Сапраўды гэта так, бо ствараюць ix — дарослыя, i вырашаць ix — таксама дарослым. У сувязі з гэтым хацелася б сказаць некалькі слоў i пра крытыку, дакладней, пра тую яе частку, якая займаецца дзіцячай літаратурай. Безумоўна, ёй цяжэй за ўсё, бо з самага пачатку яна трапляе ў супярэчлівае становішча з праблемай чытача. Калі звычайная крытыка «дарослай» літаратуры прызначана ўсё ж такі для чытача тых твораў, якія яна аналізуе, то «дзіцячая» крытыка такога сэнсу пазбаўлена: дзеці крытыку не чытаюць i наўрад ці павінны гэта рабіць, хіба што ў «Бярозцы» i «Вясёлцы», адпаведна напісаную. Іншая справа, што яе могуць чытаць дарослыя (якія, аднак, не чытаюць саміх твораў). Але ж калі чытаеш рэцэнзіі на дзіцячыя кнігі — часта ўзнікае ўражанне, што яны напісаны для дзяцей: i па сваіх памерах, i па манеры выкладу, i па змесце.

Крытыка наша звычайна практыкуе рэцэнзіі чатырох тыпаў: «добра!», «дрэнна!», «пра што?», «як?» i ix камбінацыі. Але калі ў дарослай крытыцы мы сустракаем часам рэцэнзію тыпу «як?» (эстэтычны аналіз) i нават тыпу «дрэнна!», то ў «дзіцячай» папулярнасцю карыстаюцца выключна рэцэнзіі «пра што?» i «добра!». Таму, калі гаварыць пра большую ўвагу крытыкі да дзіцячай літаратуры, трэба, відаць, найперш мець на ўвазе артыкулы i абавязкова гадавыя артыкулы агляднага характару (цікава чыталіся, напрыклад, артыкулы пра дзіцячую драматургію, артыкул Варлена Бечыка пра дзіцячую паэзію). Не трэба, каб такіх артыкулаў было шмат, але трэба, каб яны былі i былі змястоўнымі, тое ж самае можна сказаць i пра рэцэнзіі.

...А яшчэ трэба даць маленькаму беларускаму чытачу арыгінальныя казкі беларускіх пісьменнікаў. Узбагаціць жанравы набытак беларускай дзіцячай i недзіцячай літаратуры.

ГЛЫТОК ЖЫЦЦЯ

Зноў Шапэн... I сасоннік ускраін...
Толькі смерць я не так уявіў:
Мы, па-мойму, усе згараем
На чырвоным кастры крыві.

Анатоль Сербантовіч

Свет быў загадкавы, зіхатлівы i прывабны, быццам падарунак. Ён пачынаўся з ранку i менавіта тады над Басяй з'яўлялася сонца. Дзень мог цягнуцца бясконца, але мог i нечакана ператварацца ў адно імгненне. Вось ноч — гэта ўжо нешта ўстойлівае, нязменнае: заўсёды напаўзала на Ордаць у свой час з адной-адзінай мэтай — каб скончыць дзень. Ноччу не пабяжыш на рэчку вудзіць рыбу, не пойдзеш з сястрой у лес па грыбы, a ўсе сябры моцна спяць. Ён не любіў ноч яшчэ з дзяцінства, можа, недзе падсвядома цемра палохала яго, прыцягвала i адштурхоўвала. Праўда, вершы ён потым пісаў больш уначы, але толькі пра дзень i жыў днём таксама.

Анатоль Сербантовіч нарадзіўся 13 мая 1841 года ў вёсцы Ордаць Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Нарадзіўся слабы i хваравіты, хваробы завярцелі яго ў сваім шэра-аднастайным карагодзе i ўжо не адпускалі на працягу ўсяго жыцця.

А праз нейкі месяц пачалася вайна. Прыйшлі немцы, пацягнуліся доўгія дні акупацыі. Верагоднасць выжыць для такіх вось немаўлят звузілася неймаверна, нават для фізічна больш-менш здаровых, нават за лініяй фронту. А тут...

Ля вёскі забілі немца. Жыхары Ордаці ратуюцца ад расправы ў лесе, капаюць акопчыкі i жывуць там некалькі дзён. Лес блакіруецца i затым прачэсваецца. Сербантовічам пашанцавала: акоп быў закрытым, старанна замаскіраваным, а фашысты ў пошуках партызанскага атрада спяшаліся. Смерць прайшла недзе побач.

Дарослых вяскоўцаў пад выглядам звычайных штодзённых работ адпраўляюць на лінію фронту капаць акопы. Для груднога дзіцяці жыць тады азначала мець маці. Па дарозе на фронт адна з жанчын раптам кінулася з натоўпу праз кусты да блізкага балотца. Аўтаматная чарга, яшчэ некалькі. Канвой, на шчасце, не спыняецца. Ноччу яна вярнулася да сына.

За хатай было выкапана невялічкае сховішча, куды жанчыны перабіраліся, заўважыўшы на вуліцы немцаў. Аднойчы салдаты з'явіліся нечакана, маці паспела толькі стаць за вугал печы. Калі ў хату зайшлі немцы, яны ўбачылі ў самаробнай калысцы маленькага хлопчыка, які працягваў рукі ў напрамку печы i клікаў: «Ма-ма»... На шчасце, акупанты ў той раз проста шукалі ежу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Партрэт шкла»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Партрэт шкла» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Партрэт шкла»

Обсуждение, отзывы о книге «Партрэт шкла» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x