Татьяна Мушинская - Сямейны партрэт на фоне эпохі

Здесь есть возможность читать онлайн «Татьяна Мушинская - Сямейны партрэт на фоне эпохі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2019, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сямейны партрэт на фоне эпохі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сямейны партрэт на фоне эпохі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сямейны партрэт на фоне эпохі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сямейны партрэт на фоне эпохі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таццяна МУШЫНСКАЯ

СЯМЕЙНЫ ПАРТРЭТ НА ФОНЕ ЭПОХІ

Неспасцігальнае

І снуюць на свеце дзве таямніцы. Магутныя і страшныя ў сваёй агромністасці і неспасцігальнасці. Нараджэнне і смерць.

Калі ў чэрвені 2018 года памёр мой бацька, Міхась Мушынскі, яго сыход стаў сумнай і горкай падзеяй для беларускай культурнай грамадскасці. Уражвае нават пералік ягоных «тытулаў» і праяў грамадскага прызнання. Член-карэспандэнт Акадэміі навук, доктар навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі. Пэўны час старшыня Экспертнага савета ВАКа па філалогіі. Па сутнасці, адзін са стваральнікаў беларускай навуковай школы, звязанай з тэксталогіяй і выданнямі класікаў. Ён заўжды меў высокі аўтарытэт і бездакорную навуковую рэпутацыю. Бацька пражыў доўгае па цяперашніх мерках жыццё — 87 гадоў, паспеў за гэты час неверагодна многа. Столькі хапіла б на біяграфіі некалькі значных асоб.

Сыход блізкага і роднага чалавека — моцнае ўзрушэнне для сям’і і блізкіх. Татальны псіхалагічны землятрус. Калі мяняецца ўспрыманне самых простых, банальных рэчаў. Усведамленне незваротнасці падзеі ўздымае на паверхню такія пласты даўніх успамінаў, пра якія ты даўно забыў. Каб крыху прыцішыць душэўны боль, захацелася згадаць радаснае і светлае. Абмаляваць рысы характару і малавядомыя сітуацыі. Згадаць дасціпныя сказы і глыбокія па сэнсе думкі. Яны могуць паступова згубіцца ў плыні часу, у плыні падзей на першы погляд, істотных, але па сутнасці малаважных. Занатаваць іх для сябе, а мо і для гісторыі.

Але пачаўшы рабіць накіды для партрэта Міхася Іосіфавіча, увесь час сутыкалася з тым, што цяжка, часам немагчыма аддзяліць яго ад асяроддзя. Найперш ад сям’і і сітуацый, у якіх дзейнічаюць і бацька, і маці. Але і сябе немагчыма ўбачыць асобна ад тых дыялогаў і сюжэтаў. Ва ўспамінах заўжды прысутнічае погляд і ўспрыманне таго, хто ўспамінае. Не ведаю, ці па сілах мне намаляваць сямейны партрэт у інтэр’ерах часу. Або на фоне эпохі. Але паспрабую.

Раздзел першы. Сілуэты

Здымкі рознага часу

Спачатку — накіды і эскізы. Калі ўважліва разглядала фота бацькі рознага перыяду, ад дзяцінства, юнацтва і да больш сталага ўзросту, заўважыла: з кожным годам яны станавіліся ўсё цікавейшымі.

Даўні сямейны фотаздымак Мушынскіх, на якой адлюстраваны маці Марфа Іванаўна, бацька Іосіф Кірылавіч і двое сыноў, старэйшы Іван і малодшы Міша, зроблены больш за 80 гадоў таму. У вёсцы Мокрае Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1934-м, калі майму будучаму бацьку споўнілася тры гады. Браты апранутыя ў аднолькавыя куртачкі-матроскі, а меншы, які даверліва глядзіць у аб’ектыў фотаапарата, паслухмяна і так кранальна склаў далоні на каленках.

Першакласнік Міша Мушынскі — вясковы хлопчык з наіўным і крыху праставатым тварам. У часы маладосці на студэнцкіх здымках у яго абліччы шмат акрыленасці, рамантычнасці, расхінутасці свету. Шчыра кажучы, такім бацьку я і не памятаю. У тых кадрах, дзе ён з жонкай і малымі дзецьмі, адчуваеш глыбокі спакой, эмацыйную раўнавагу, лірычную ці задуменную радасць.

На фотаздымках больш позняга часу, у 90-я гады, на пачатку новага стагоддзя, выраз ягоны твару часцей засяроджаны і строгі. Нібыта навуковец і даследчык не можа адарвацца ад тых думак і ідэй, у якія паглыблены. Уражанне, што напружаная інтэлектуальная і духоўная праца паступова рабіла твар усё больш значным, а ягоную асобу больш маштабнай.

Галівуд адпачывае

Цікава: даваенныя фота, на якіх адлюстраваны Кляноўскія — маміны бацькі, не захаваліся, хоць жылі яны з малымі дочкамі ў сталічным Мінску. Магчыма, іх наогул не існавала, не да паходаў у атэлье было пры канцы 30-х гадоў. Самыя раннія маміны фотаздымкі датуюцца пасляваенным часам, 1947—48 гадамі, калі ёй споўнілася чатырнаццаць.

Аднойчы ў кніжных шафах бацькоўскай кватэры перабірала аб’ёмныя альбомы з фотакарткамі розных гадоў. І там трапіліся на вочы маміны фота студэнцкага часу. Разглядаць, як яна выглядала, якой была ў юнацтве, — занятак нечаканы і захапляльны. Многія фатаграфіі кранаюць рамантычнасцю, лірызмам і наіўнасцю. У адных відавочная чуллівая безабароннасць, у іншых радасная гарэзнасць. Некаторыя можна падпісаць «строгая настаўніца», некаторыя «сапраўдны анёл».

Убачыўшы адзін фотаздымак, я літаральна аслупянела. Гэта штосьці неверагоднае! Чаму не бачыла тую картку раней? Здымак чорна-белы, але відавочна: малюнак на тканіне сукенкі вясёлы і жыццярадасны. Мама ў квяцістай летняй сукенцы. На твары Тамары Кляноўскай — усмешка, якой дакладна адпавядае азначэнне «лучезарная». Прамяністая, раскаваная, шчырая, нязмушаная. Тая, што нараджаецца ў глыбіні душы. Адлюстраванне прыроднага, непераможнага аптымізму і пазітыўнага светаўспрымання. Як кажуць у такіх выпадках, Галівуд адпачывае! А знакамітыя кіназоркі нервова п

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сямейны партрэт на фоне эпохі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сямейны партрэт на фоне эпохі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сямейны партрэт на фоне эпохі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сямейны партрэт на фоне эпохі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x