Татьяна Мушинская - Сямейны партрэт на фоне эпохі

Здесь есть возможность читать онлайн «Татьяна Мушинская - Сямейны партрэт на фоне эпохі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2019, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сямейны партрэт на фоне эпохі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сямейны партрэт на фоне эпохі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сямейны партрэт на фоне эпохі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сямейны партрэт на фоне эпохі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
а ляць наўзбоч. Цяпер існуе фоташоп, здатны з кожнага прыемнага тварыка зрабіць зорку. Але хто ў 1955-м ведаў пра яго існаванне? На адвароце фотакарткі подпіс, зроблены акуратным почыркам будучай настаўніцы: «Другу Мише на память от Тамары». Нечакана і кранальна! У 1955-м бацька заканчваў філфак БДУ, мама вучылася на трэцім курсе. Яны пажэняцца праз год, у 1956-м.

Варыянты аднаго імя

Цікава, у якой ступені рознымі бываюць варыянты аднаго і таго ж імя. Варыянты звароту да аднаго і таго ж чалавека.

Бабуля Марфа Іванаўна называла майго бацьку «Мішачка-сыночак». Жонка — Міхась і Міхаська. Я — татка і папусік (апошні зварот нарадзіўся пасля прачытання кнігі ўспамінаў славутай Людмілы Гурчанкі). Дзмітрый Іванавіч Сыракваш, муж Валянціны Іосіфаўны, бацькавай сястры, звяртаўся так — пан прафесар. Яго сыны, мае стрыечныя браты, — дзядзька Міша. Унукі — дзіду. Памятаю, малады яшчэ бацька з пэўнай самаіроніяй цытаваў вершаваны жарт невядомага аўтара:

Прыйшоў Мішэль —

І даў у каршэнь.

Прыйшоў Міхась —

Па мордзе — плясь!

Некаму падасца, што па-народнаму грубавата, але тата вымаўляў з такой інтанацыяй, што атрымлівалася дасціпна і смешна.

Што бацька любіў?

Паспрабую сцісла адказаць на пытанне. Любіў прастор поля і лугу. Вандроўкі па лесе. Цішыню і засяроджанасць, без якіх немагчымая інтэлектуальная праца. У вольны час з ахвотай чытаў ці глядзеў дэтэктывы (каб пераключыцца і адпачыць). Захоплена глядзеў фільмы з выдатнымі артыстамі ў галоўных ролях.

Імкнуўся не прапускаць чэмпіянаты Еўропы і свету, Алімпійскія гульні. Аддаваў перавагу відовішчным відам спорту — лёгкая атлетыка, гімнастыка, біятлон, футбол, хакей. Любіў анекдоты (пазней распавяду пра тое захапленне асобна). Ведаў: маці не любіць фрывольныя сюжэты, таму «салёныя» гісторыі і анекдоты дома не гучалі. Думаю, бацька прытрымліваў іх для мужчынскіх кампаній.

Адчуваў сябе, як рыба ў вадзе, у прасторы грамадскага жыцця. Больш за ўсё любіў магчымасць не мітусіцца, а займацца любімай справай. Цаніў унутранае адчуванне сябе як героя. Як філосафа і чалавека, што шырока і фундаментальна мысліць.

Калі габляваць…

Многія з калег і вучняў Міхася Іосіфавіча згадваюць яго вясёлы, жыццярадасны характар, зайздроснае ўменне распавядаць анекдоты, быць душой усялякай кампаніі.

Заўважу, такім раскаваным, абаяльным, свецкім (у лепшым сэнсе слова) тата не быў ад прыроды. Яго характар, асабліва ў першай палове жыцця, не выглядаў лёгкім. Меліся і празмерная крыўдлівасць, і пэўны эгаізм (відаць, неадлучны ад творчасці), і схільнасць губляцца ў нечаканых жыццёвых сітуацыях, іх празмерна драматызаваць. Але бацька ўсё жыццё ўласны характар «ляпіў», карэкціраваў і мяняў. Габляваў і шліфаваў. Шмат у чым пад уплывам мамы, неверагоднай аптымісткі, чалавека тактоўнага і жыццярадаснага.

Памятаю яго розным — і лірычным, і вясёлым, і дасціпным. Але таксама маўклівым, паглыбленым у працу, стомленым. У паўсядзённым жыцці бацька не быў простым, гаваркім і расхінутым, схільным да споведзі. Часцей выглядаў засяроджаным і «закрытым». Хапала ў ім суровасці, стрыманасці. Ягоную ўхвалу трэба было заслужыць. Але і таму ўзроўню, які ён акрэсліваў сваёй прысутнасцю, трэба было адпавядаць.

Трывога і смех

Увогуле бацькоў лепш за ўсё было ўспрымаць п а рай. Так бы мовіць, у камплекце. Тады яны, разумныя, дасціпныя, жыццярадасныя, рабілі самае лепшае ўражанне. І гарманічна дапаўнялі адно аднаго.

Маміна весялосць, лёгкасць характару і нават легкадумнасць (у лепшым сэнсе) непрыкметна разбуралі бацькаву трывожнасць, прыхаваную напружанасць і чаканне горшага. Прычым, тое чаканне часта не мела аб’ектыўных прычын. Але ён чакаў — так, на ўсялякі выпадак. Каб сітуацыя не засцігла знянацку. Можа, паўплывала ваеннае дзяцінства, напаўгалодныя студэнцкія гады?

Думаю, мелася ў бацькі і рыса, у якой ён і сабе не хацеў прызнавацца. Яна генетычна ўласцівая беларусам і сфарміравалася як вынік шматлікіх войнаў, якія адбываліся на нашай тэрыторыі, бед, трагедый, рэпрэсій, якія не абмінулі край. Яе можна акрэсліць як катастрафічнасць мыслення. Мяркую па сабе, бо ў нас з ім шмат агульных псіхалагічных рысаў. У неспадзяваных, трывожных сітуацыях у яго і ў мяне фантазія пачынала працаваць сама па сабе. І супраць здаровага сэнсу, малюючы найгоршыя варыянты развіцця падзей. Тата пра гэта ніколі не казаў, не прызнаваўся, гэта мае здагадкі — і не больш за тое. Але ідэальна, калі побач з чалавекам трывожным знаходзіцца невынішчальны аптыміст, які любіць смех і жарцікі. Побач з тэарэтыкам — вынаходлівы практык. А паблізу ад інтраверта, які прызвычаіўся паглыбляцца ў сябе, абачлівы і назіральны экстраверт.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сямейны партрэт на фоне эпохі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сямейны партрэт на фоне эпохі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сямейны партрэт на фоне эпохі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сямейны партрэт на фоне эпохі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x