Татьяна Мушинская - Сямейны партрэт на фоне эпохі

Здесь есть возможность читать онлайн «Татьяна Мушинская - Сямейны партрэт на фоне эпохі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2019, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сямейны партрэт на фоне эпохі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сямейны партрэт на фоне эпохі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сямейны партрэт на фоне эпохі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сямейны партрэт на фоне эпохі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У тым халодным пакоі звычайна ніхто не жыў. Летам там час ад часу працаваў бацька. Здаралася, начавалі сваякі, якія прыязджалі ў госці да бабулі і дзядулі. Пэўны час жыла маміна вучаніца Вера, у сям’і якой складвалася не лепшая сітуацыя. Памятаю, у тым пакойчыку мы з татам і мамай займаліся цікавай справай: клеілі рознакаляровыя «маркі» ў прафсаюзныя білеты вучоных, якія працавалі ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук. Магчыма, бацька з’яўляўся прафоргам?

Мама як сонца

Для кожнай істоты, асабліва малой, мама — галоўны чалавек у жыцці. Сустрэча з ёй — самая важная, істотная, лёсавызначальная. Бо ты ж магла і не нарадзіцца! У дзіцячым узросце ўспрыманне бацькоў і блізкіх сваякоў ідзе на падсвядомым ці энергетычным узроўні. Не можаш патлумачыць, чаму адчуваеш так, а не іначай. Але не здольная і перайначыць уласныя адчуванні.

Мама ў маленстве ўспрымалася мной як сонца. Ласкавае, добрае, шчодрае, цёплае. Сонца патрэбна ўсім — дрэву, кветцы, дзіцяці. Мама ўваходзіць у пакой, і ўсё вакол адразу ажывае. Асвятляецца яе радасцю, прыязнасцю, грацыёзнымі жарцікамі. Усё пачынае граць новымі фарбамі. Пералівацца і ззяць, як ззяе на сонцы кропля расы.

Мама — сонца. Энергетычны донар, здатны ўласнай сілай дапамагчы блізкім і тым, каму цяжка. Побач з энергетычным донарам усё ладзіцца, усё атрымоўваецца. У адной прасторы з ёй лёгка і прыемна. Бо яна радасна засмяецца з тваёй нечаканай інтанацыі. Падтрымае не банальную ідэю і прапанову. А потым з энтузіязмам і энергіяй пачне ўвасабляць у жыццё. Думаю, і бацька ўспрымаў жонку менавіта так — як чалавека радаснага, светлага. Чулага, здатнага адразу, без напышлівых слоў і красамоўства прыйсці на дапамогу.

«Разруліць» сітуацыю, неўпрыкмет зруйнаваць перашкоды. А можа, і як анёла, які ўвасабляе боскі, стваральны пачатак. Падтрымае ў складнай сітуацыі. Уратуе верай і душэўнай сілай. Нябачнай, але ад таго не менш трывалай.

Зорнае неба і айсберг

Бацька, калі была малая, выклікаў іншыя асацыяцыі. Часам адчувала: яго свет — агромністая «чорная дзірка», якая можа зацягнуць у сваю прастору. Ён нагадваў зорнае неба, глыбокае і бясконцае. Яно неадольна вабіць, але і пужае. Начное неба мае шмат асацыяцый і сінанімічных шэрагаў. Бясконцасць пазнання, скіраванасць да філасофіі. Імкненне дакрануцца да таямніц. Але хавае і рызыку — згубіцца на прасторах Сусвету, калі адляцець далёка ад цёплай і гаючай Зямлі.

Логіка паводзін маці, яе словы заўжды здаваліся зразумелымі. Бацькавы словы і яго рэакцыя не заўжды ўспрымаліся як відавочныя. Ён паўставаў больш складаным, мо і заблытаным. Засяроджаным, часам маўклівым, паглыбленым у сябе і навуковую дзейнасць, пра якую ў той час я нічога не ведала.

Пра ягоны псіхалагічны стан часам трэба было здагадвацца, і жонка тыя памкненні адчувала. Але дзеці не заўжды на падобнае здольныя. Яны адкрываюць для сябе свет, і гэтае адкрыццё важней за ўсё. Зразумела, тата паўставаў розным: вясёлым, жыццярадасным, па-добраму ўзрушаным. З ім можна пагуляць, ён з ахвотай чытаў мне казкі. Але цёмнае начное неба чамусьці дамінавала ў дзіцячых уяўленнях.

І яшчэ адна асацыяцыя, не аддзельная ад вобразу бацькі, — айсберг. Суровы, трывалы, магутны, грозны. Незалежны ад людзей і іх жаданняў. Як айсбергам, так і бацькам, немагчыма было кіраваць ці маніпуляваць. Толькі невялікая частка айсберга ўзвышаецца над вадой, астатняе схавана ў цемры. Ад вачэй і старонніх людзей. Рэальных памераў і сапраўдны маштабу аграмадзіны ты не ведаеш, пра яе рэальны моц ніколі не здагадаешся. Тата ніколі не паўставаў чалавекам расхінутым, здатным, як мама, адразу дзяліцца эмоцыямі, якія перапаўняюць. Уласныя пачуцці ўмеў хаваць у сабе, прытрымліваць і асэнсоўваць у адзіноце.

Пазней, калі я вучылася на журфаку БДУ, маці аднойчы з усмешкай заўважыла: «І мяне, і бацьку ты зразумела не адразу…» Так. Але абое яны былі людзьмі нестандартнага мыслення, не банальных учынкаў. Таму далёка не кожны адразу іх зразумеў бы. Унутрана пагадзіўся з жыццёвай філасофіяй, сістэмай каштоўнасцей, якая моцна адрознівалася ад сістэмы каштоўнасцей знаёмых, суседзяў і сваякоў.

Прыхаваныя драмы

Калі робішся дарослым, цікава распытаць блізкіх: што адбывалася ў сям’і да твайго нараджэння? Тыя таямніцы адкрываюцца не адразу, але паступова ўзнікае ланцужок падзей, трывала звязаных паміж сабой.

Міхаілу Іосіфавічу споўнілася толькі 25 гадоў, калі памёр яго бацька, а мой дзед чыгуначнік Іосіф Кірылавіч. Як сведчаць фотаздымкі, гэта быў прыгожы і статны мужчына. Дзеда па бацькоўскай лініі я не заспела ў жывых. Думаю цяпер пра тагачасны настрой бацькі. Адна справа быць сталым, мець уласную сям’ю, ды адначасова ведаць: твае бацькі жывыя і здаровыя. Гэта нараджае адчуванне надзейнага тылу і абароненасці перад жыццёвымі нягодамі. Сведчыць пра трываласць роду і сямейных сувязяў. Калі бацька памёр, гэта вядзе за сабой іншае ўспрыманне свету. Ты адчуваеш уласную сіратлівасць і ведаеш: цяпер трэба разлічваць толькі на сябе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сямейны партрэт на фоне эпохі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сямейны партрэт на фоне эпохі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сямейны партрэт на фоне эпохі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сямейны партрэт на фоне эпохі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x