Татьяна Мушинская - Сямейны партрэт на фоне эпохі

Здесь есть возможность читать онлайн «Татьяна Мушинская - Сямейны партрэт на фоне эпохі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2019, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сямейны партрэт на фоне эпохі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сямейны партрэт на фоне эпохі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сямейны партрэт на фоне эпохі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сямейны партрэт на фоне эпохі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё дараваць

Мае стасункі з бацькам у розны час, вядома, былі рознымі.

Малая, я часта адчувала яго клопат і душэўную цеплыню. У мяне высокая тэмпература, і ноччу маці з бацькам па чарзе дзяжураць. Дрэмлюць, імкнуцца не заснуць. Мяняюць мокры ручнік на маім ілбе. Другая карцінка з глыбінь памяці. Мне трохі лепей, але яшчэ ляжу ў ложку пад коўдрай, і бацька чытае мне казкі Андэрсена.

У школьныя гады дамінавала захапленне татам. Ягонай абаяльнасцю, інтэлектуальным бляскам, шырынёй кругагляду. Шмат у чым гэтае захапленне перадавалася ад мамы, было працягам яе рэакцыі на бацькавы ідэі і творчыя здабыткі.

У студэнцкі час пачала ўсведамляць: далёка не ўсё, чым захапляюцца бацькі, выклікае маё захапленне і падыходзіць мне. Не ва ўсім стыль іх жыцця абавязковы для пераймання. Самастойнае існаванне пераконвала: бліскучыя і магутныя бацькавы ідэі прыдатныя для тэрыторыі літаратуры і пэўнага твора. Яны — інтэлектуальныя практыкаванні і гульня розуму. Калі пачынаеш іх увасабляць у рэальнасць, атрымліваецца швах. Часам дробны, часам татальны. Прыгожыя і захапляльныя ідэі чамусьці аказваліся далёкімі ад рэальнасці.

У пэўны момант зразумела: па практычныя парады, з пытаннямі здароўя, свайго і дзяцей, кухні, побыту — трэба да мамы. Да яе — і тады, калі апаноўвае кепскі настрой, прыгнечанасць, калі штосьці татальна не атрымліваецца. Псіхатэрапеўт з бацькі быў слабаваты, ён не надта ведаў, як і чым дапамагчы. Тут субяседніка трэба добра адчуваць, а яму не было калі. Дый псіхалагічнай тонкасці, уласцівай маці, яму не хапала. Таму не пра ўсё хацелася распавядаць.

Паколькі мой выдатны татка з радасцю «ссоўваў» увесь цяжкі і няўдзячны побыт на сваю самаахвярную жонку, часам я ўспрымала падобны працэс як… скажам так, ціхую і непрыкметную «эксплуатацыю». Праўда, маці так не лічыла, яна бачыла ў тым неабходную дапамогу. Таму ў пэўны момант я вырашыла: ай, разбірайцеся вы самі!

Аднойчы трапіўся артыкул, дзе быў абмаляваны псіхалагічны партрэт жанчыны пасля 40 гадоў. А ў ім цытата, якую запомніла надоўга: «У 40 гадоў жанчына ўсё даравала свайму бацьку!» «О-о, — падумала, — не ў мяне адной узнікалі аналагічныя пытанні».

У сталым узросце, калі жывеш асобна, а таму часта прыязджаць да бацькоў не выпадае, размовы ідуць пераважна па тэлефоне, калі разумееш, што ніхто не вечны пад сонцам, — стасункі паміж бацькамі і дарослымі дзецьмі заўжды цяплеюць. Не надта істотнае забываецца, яго развейвае час. Ну, калісьці хтосьці сказаў нешта не тое. Не заўважыў, не так паглядзеў, не падтрымаў. І што?.. Усе мы — не анёлы, і ўсе нашы недахопы — толькі працяг нашых вартасцяў.

Раздзел другі. Грушаўка

Даўнія згадкі

Дзяцінства помніцца асобнымі эпізодамі. Рухомымі і размытымі, як выявы на карцінах мастакоў-імпрэсіяністаў. Перабіраючы іх, здзіўлена ўсведамляю: яны дзівосна-радасныя, лёгкія, паэтычна-светлыя. Малюнкі, што захоўваюцца ў глыбіні свядомасці, нібы ў глыбокім калодзежы, — магчыма, самае дарагое і кранальнае, што мае чалавек у сваёй душы. Што застаецца ім назаўжды, на працягу дзесяцігоддзяў далейшага жыцця.

Тыя ўспаміны як бясцэнныя дыяменты. Ззяюць, пераліваюцца, зіхацяць ад промняў святла. Жывяць чарадзейнай сілай. Яны — крыніца веры ў справядлівасць і ў тое, што дабро раней ці пазней, але пераможа, а зло будзе пакарана. Апірышча ў складаныя, цяжкія моманты. Бо бязмежная радасць адкрыцця свету, безумоўнасць бацькоўскай любові да цябе, іх жаданне зберагчы і абараніць — магутныя і гаючыя.

Ты малая, а памяць, свядомасць — быццам чысты ліст, на якім рэчаіснасць назаўжды пакідае трывалыя адбіткі.

Упершыню ўбачаныя твары маці і бацькі.

Упершыню заўважаныя снег і дождж.

Паветраны шарык блакітнага колеру.

Пышныя і духмяныя півоні ў бабуліным агародзе.

Вецер гайдае кроны дрэў у садзе.

Галіны яблынь і сліў, густа абсыпаныя пладамі.

Сакавітыя і такія прывабныя кусты маліны, агрэсту, чорных і чырвоных парэчак. Велізарная, у тры ці чатыры паверхі ліпа, што расце ў двары суседзяў, вакол якой усё лета гудзяць пчолы.

Згубіў!

Такім чынам, Грушаўка, тагачасная ўскраіна Мінска. Мне тры ці чатыры гады. Значыць, гэта 1961-ы ці 1962-і. Карцінка першая. Зіма, снег. Бацька вязе мяне на санках у дзіцячы садок. Спачатку мы «вырульваем» з нешырокага Талінскага завулка, потым выязджаем на доўгую вуліцу Грушаўскую. Паварочваем на Шчорса. Па ёй — да Розы Люксембург. Садок за вуліцай Карла Лібкнехта, у глыбіні квартала. Адлегласць кіламетры ў тры-чатыры, якія трэба адолець. Зранку — у адзін бок, вечарам — у другі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сямейны партрэт на фоне эпохі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сямейны партрэт на фоне эпохі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сямейны партрэт на фоне эпохі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сямейны партрэт на фоне эпохі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x