Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падчас абедзеннага перапынку адбылася сімвалічная замочка новай пасады: асноўнае “мерапрыемства” адкладвалася на канец дня — візіт да кіраўніка раёна. А тут— на хаду. Дзеля прычэлля. У невялікім кабінеціку-катуху сабраліся чатыры лесаводы: былы гаспадар катуха, а з гэтага дня непрацуючы пенсіянер, новы галоўны, а таксама малады ляснічы з Белай Гары, які прыехаў у лясгас па справах. І якога запрасіў дырэктар, каб Сахута знаёміўся са сваімі кадрамі не толькі на паседжаннях, у афіцыйных абсатавінах, а і ў сяброўскім застллі.

— Ну што, мужыкі, як любіць гаварыць наш малады калега Дзмітрый Акуліч, давайце вып'ем па антабцы, каб у гэтым кабінеце. За гэтым сталом Андрэю Мацвеевічу добра працавалася. Каб шчасціла ў жыцці. — урачыста, важна прамовіў Капуцкі.

— Шэф, вы намякаеце на асабістае шчасце ў службовы час? — весела выскаліў маладыя здаровыя зубы Акуліч.

- Ну, я пра гэта не казаў, — заўсміхаўся і дырэктар. — А зрэшты, нішто чалавечае не чужое і новаму галоўнаму. Андрэй Мацвеевіч гаспадарыў не ў такіх кабінетах. А ў сталічных.

— Давайце пра гэта не будзем, — паморшчыўся Сахута. — У народзе нездарма кажуць: не месца ўпрыгожвае чалавека… Прапаную выпіць па антабцы за тое, каб нам усім добра працавалася і шчасліва жылося насуперак усялякаму ліху!

Дружна чокнуліся і гэтак жа дружна асушылі свае “антабкі”. Андрэй, як паляўнічы, ведаў, што такое антабка, і таму прапанова маладога ляснічага яму спадабалася. Яму хацелася хутчэй скончыць гэтае імправізаванае застолле. Бо карцела патэлефанаваць Паліне, пабачыцца з ёй, пагаварыць наконт кватэры. З дырэктарам пра жыллё гутарка была. Пад Новы год будаўнікі павінны здаць новы дом, кватэры ў ім ужо размеркаваны, але нехта перабярэцца ў новую кватэру, пакіне сваю ранейшую, яе можна будзе падрамантаваць і пасяліцца. І вырашыцца жыллёвая праблема можа праз два-тры месяцы.

Усё складвалася ўдала. У душы Андрэй зноў пахваліў сябе: добра, што не сядзеў у Мінску, не чакаў высокай пасады, а вярнуўся ў родны край. Да роднай Бесядзі, не спужаўся праклятай радыяцыі. І папчуваўся ён апошнім часам тут лепей, чымся ў сталіцы.

Як тлькі застаўся адзін у сваім кабінеціку, падсунуў бліжэй матава-белы тэлефонны апарат. Набраў нумар Паліны. Нявестка адказала, што яе пакуль няма, але вось-вось можа быць.

— Перадайце, што званіў Андрэй Мацвеевіч. Прасіў патэлефанаваць. Запішыце, калі ласка, нумар.

А потым набраў службовы тэлефон жонкі. Яе на месцы не аказалася - паехала ў Міністэрства фінансаў, папрасіў, каб патэлефанавала, калі з'явіцца, сказаў умар. А потым спахапіўся: я ж пайду ў госці, але супакоіў сябе — нічога, Ада ўбачыць новы нумар і ўсё зразумее, для яе новая ягоная пасада важней, чым для яго. Але ўнутраны голас запярэчыў: няпраўда, новая пасада важная і для цябе, бо зможаш бачыцца з Палінай Максімаўнай.

Патэлефанаваў у выдавецтва Пятру Махавікову. Той узрадаваўся. пачуўшы голас сябра. Павіншаваў з пасадай. Гаварылі коратка. На развітанне Андрэй дадаў:

— Праз тыдзень-два прыеду. Абавязкова сустрэнемся. І пра ўсё пагамонім. Прывітанне Еве!

Толькі паклаў трубку, як тэлефон заліўся звонкай трэллю. “Хто гэта? Першы званок”,— мільганула думка. У трубцы пачуўся незнаёмы жаночы голас, заклапочаны, стомлены. Тэлефанавала Паліна. Пачуўшы адказ, голас яе адразу пацяплеў. Андрэй патлумачыў сітуацыю, сказаў, што хоча параіцца наконт кватэры.

— Дык, можа, зайдзіце сёння. Тут жа блізка. І пагаварылі б.

— А зараз можна? Толькі я ненадоўга. Пад канец дня трэба быць у Раковіча.

— Я ўсё разумею. Чакаем зараз.

Яна расказала, як лепей адшукаць іхні дом. Андрэй сказаў дырэктару, што яму трэба пад'ехаць да аданвяскоўца наконт кватэры..

— Да пяц гадзін — вольны казак. Машына трэба?

— Не, тут недалёка. Хачу прайсціся.

Праз паўгадзіны з бутэлькай шампанскга і цукеркамі ён ступіў на ганак вялікага драўлянага дома, над вільчыкам якога нібы колы дзіцячага веласіпеда паблісквала тэлевізійная антэна.

Збоч ад зялёных уваходных дзвярэй бялелася кнопка званка, якая нагадала Андрэю пра гарадскія выгоды: ліфт, ванну, цёплы клазет. Націснуў кнопку, пачуў, што дзесьці ў пакоі забрынькаў званок. Пачуліся цяжкія крокі, дзверы адчыніліся — перад ім стаяла прысадзістая, мажная жанчына ў цёплай цёмна-шэрай кофце, з-пад якой віднелася белая блузка. З-пад акуляраў на яго прыветна пазіралі цёмна-карыя вочы.

— Заходзьце, калі ласка, распранайцеся...

Потым яны сядзелі за сталом, пілі шампанскае, гаварылі пра белавежскія пагадненні , пра школьныя справы. Пра нлвую пасаду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x