Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пасля Новага года мне могуць выдзеліць кватэру. Ну, хоць бы аднапакаёўку. А пакуль недзе трэба знайсці прытулак, — сказаў Андрэй.

— Калі хочаце, заставайцеся ў нас. Сын зараз у Магілёве. Яго хочуць перавесці ў трэст на сталую працу. Нявестка — настаўніца. У яе другая змена. Унук таксама ў школе. Я бываю позна на рабоце. Сёння прыйшла раней. Як чула маё сэрца...

— Давайце вып’ем за тое, каб сэрца ваша не падманвала, — Андрэй падняў бакал.

Выпілі не чокаючыся, бо ў гэтым доме год таму быў нябожчык. І за яго светлую памяць выпілі... Памалу шыракаваты твар Паліны заружавеўся, яна расшпіліла гузікі кофты. У вялікім доме панавала цішыня, на сцяне рытмічна, размерана матляўся жоўты маятнік пад шклом вялікага гадзінніка. Андрэй зірнуў на гадзіннік, потым на свой, нібы звяраў час.

— Калі вам трэба ў райвыканкам? — спыталася Паліна.

— Да пяці гадзін я вольны. А потым паедзем.

— О, яшчэ багата часу! — усклікнула гаспадыня дома. — Я мераю час школьнымі ўрокамі. Гадзіна цэлая — гэта вельмі шмат. Налівайце. Вып’ем яшчэ раз за вашы поспехі.

— За нас, — коратка выдыхнуў Андрэй.

Паліна зразумела тост па-свойму і зрабіла крок насустрач першай, як і трыццаць гадоў таму... Толькі цяпер справа пацалункам не скончылася, наадварот — з яго ўсё пачалося. Андрэй і Паліна доўга пасціліся і, як у вір галавой, кінуліся ў каханне.

Потым, ужо апранутыя, яны стаялі ў паўцёмным калідоры і не маглі развітацца. Андрэй Сахута быў літаральна аглушаны тым, што адбылося. Ён думаў раней пра Паліну, чакаў сустрэчы, яму хацелася блізкасці з ёй, але сёння на гэта не спадзяваўся. Мабыць, тое ж самае адчувала і Паліна, бо ціха сказала:

— Праўду кажуць, усё лепшае — нечаканае. Хоць я думала пра цябе даўно. Ну, як убачыліся на той нарадзе. Я шукала сустрэчы. Таму і па дровы прыехала. І вось... Значыць, лёсам наканавана...

— Цяпер мне трэба шукаць іншую кватэру. Бо шыла ў мяшку не схаваеш. Нявестка здагадаецца. Суседзі пачнуць пляткарыць.

— Ну і што? Пагавораць і перастануць. На чужы раток не накінеш платок. На бюро райкама не пацягнуць. Разводу я ад цябе не патрабую. Пажывем хоць да Новага года. І то мне гэтага хопіць надоўга. Я не дужа была шчаслівая. Муж вельмі раўнаваў. Дакараў часта, што на першым плане ў мяне работа, школа. А потым ужо сям’я. Пасля Чарнобыля пачаў моцна піць. Гарэлка яго і даканала. Тут ужо было не да любові. Колькі ўжо часу?

— Пачатак пятай. Тут блізка. Але трэба трохі раней... Каб не ўпрытык прыйсці. Не ў аблізачку, як у маёй вёсцы кажуць.

Андрэй хацеў да ад’езда патэлефанаваць жонцы: яна працуе да пяці. Зрэшты, можна будзе пазваніць дамоў з райвыканкама, супакоіў сябе, але ўнутраны голас дакараў яго, не даваў спакою: ты — грэшнік, Сахута, і трапіш у пекла, і будуць чэрці вазіць на табе смалу...

— Не хачу цябе адпускаць... — Паліна прыхінулася да Андрэя, ён абняў яе за плечы.— Памятаеш Дар'ю Азараву? Яна была сакратаром райкама па ідэалогіі.

— Помню з маленства. Яна прыязджала ў Хатынічы на сход.

— Дык вось, апошнім часам мы бачымся даволі часта. Пасля райкама яна была дырэктарам школы, у якой я зараз працую. Жыве адна. Ёй сумна. Тужліва. А мне цікава з ёй. Чаму ўзгадала яе? Некалі яе выперлі з райкама за сувязь з вашым хатыніцкім старшынёй калгаса Казакевічам. Франтавік, інвалід. З адной нагой. Але пазайздросцілі. Як жа. Заязджае да ўдавы-салдаткі. Нуй што, калі яна сакратар? Хіба яна не жывы чалавек? Дык вось, тыя рэдкія сустрэчы… Ну, можа, зімою калі заначаваў… Дар'я Трафімаўна згадвае, як лепшыя, самыя светлыя хвіліны жыцця. Не пленумы ці бюро райкама… Хоць яна сумленна выконвала свае абавязкі. Муж загінуў. Замуж болей не выходзіла. Сына гадавала адна. Так што, плётак я не баюся. І пасаду кінуць не баюся. Неяк жа дацягну тры гады да пенсіі. Жыццё чалавечае вельмі кароткае, як дзіцячая кашулька. І так мала на свеце радсці. Так мала шчаслівых людзей..А цяпер гэткі рэзрух. Яшчэ горай стала. Ды яшчэ Чарнобыль на нашу галаву зваліўся. Так што, дзякуй Богу ці лёсу, што ён звёў нас. Табе трэба ісці. Ну, яшчэ пяць хвілін.

А ведаеш, як пачаўся іхні раман7 Ну, Азаравай…Неяк Акапян праводзіў сход у вас, у Хатынічах, пакаштваў яблыкаў у садзе. Спадабаліся. Казакевіч паабяцаў даставіць яму мех. А Сідар, ягоны конюх і фурман, аднёс мех яблыкаў на кватэру Азаравай. Памыліўся, не ў тыя дзверы пастукаўся. Сказаў, што гэта ад старшыні калгаса…. Акапян лютаваў. Хацеў аб'явіць старшыні вымову. Азарава запрасіла Казакевіча ў госці, каб аддзячыць. І пачаўся грэшны раман. Ну, усё. Адпускаю цябе да вечара.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x