Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Андрэю ўвесь час думалася пра сувязь паміж лёсам Савецкага Саюза і лёсам Косці Вароніна, дый ягоным уласным лёсам. Каб не выбухнуў у Маскве ГКЧП, ён бы сядзеў і зараз у сваім крэсле, ідэалагічна мацаваў бы абноўлены Саюз. А так яму даводзіцца вырашць зусім іншыя праблемы, жыць у радыяцыйнай зоне без жонкі, без персанальнай машыны, без шыкоўнага кабінета з сакратаркаю ў прыёмнай. Такі паварот яму не мог прысніцца і ў страшным сне. А на яве гэты жахлівы зігзаг адбыўся. І яму, як і Косцю Вароніну, трэба выбірацца з ямы, у якую спіхнула жыццё.

Ляснічы Сахута паставіў задачу падначаленым: рыхтаваць лесасеку, памячаць сякераю дрэвы, якія трэба зваліць, бо калі выпадзе снег, тады надта не патопчашся, дый рабіць гэта трэба загадзя. Памочнік, майстры і рабочыя пакіравалі ў лес. А Сахута — на пілараму, паглядзеў, што там робіцца, паўшчуваў рабочых за маруднасць, наперадзе зіма, маразы будуць яшчэ мацнейшыя і снег глыбейшы, працаваць у гэткіх умовах яшчэ цяжэй. Сам вярнуўся ў свой кабінет, інтуітыўна адчуваў: могуць патэлефанаваць з раёна, гэткія падзеі ў свеце. Па абедзе сапраўды пазваніў дырэктар лясгаса.

— Як настрой, Андрэй Мацвеевіч?

— Звычайны. Рабочы.

— Не перадумалі? Ну, каб папрацаваць у лясгасе? На адказнай пасадзе...

— Як раней гаварылі: я салдат партыі.

Дырэктар гучна і весела зарагатаў:

— Тады вось што. Заўтра раніцай прышлю машыну. Дзесьці а палове дзевятай. Прыедзеце, аформім усе паперы. Загад падпішам. А пад канец дня пойдзем у райвыканкам. З візітам ветлівасці. Згода?

— Згода.

Вестка ўзрадавала Сахуту. Узрадавала, што раённыя кіраўнікі трымаюць слова — гэтую рысу характара ён вельмі цаніў і паважаў. Міжволі падумаў пра Івана Сырадоева: кляўся, бажыўся, а слова не стрымаў, падвёў хаўрусніка Косцю пад дурнога хату. А яшчэ Сахута парадаваўся, што ягоныя прадчуванні спраўдзіліся, што ён не развучыўся аналізаваць сітуацыю, прадбачыць падзеі. Але тут жа апанавалі новыя клопаты, і галоўны — дзе жыць? Мільганула думка: можа, прапануюць які пакойчык? Але наўрад... На колькі дзён можна спыніцца ў аднавяскоўца інжынера-сувязіста, неяк з ім бачыўся, той запрашаў у госці, дзеці жывуць асобна, а ён з жонкай. Праўда , ад ягонай кватэры далёка дабірацца да лясгаса, аўтобусы тут ходзяць вельмі кепска. А вось Паліна жыве блізка. Можа, пакуль у яе спыніцца? Абяцаў жа завітаць у госці.

Перад вачыма нібы паўстала Паліна: у чырвонай кофце і цёмнай спадніцы, у цёмнай хусцінцы. Акурат восеньская вяргіня. Успамін слізгануў далей , у той восеньскі вечар, калі адкрывалі новы клуб у Бяседавічах. Нечаканы пацалунак Паліны. Згадаліся ўсе абставіны той далёкай вечарыны: як малады трактарыст Толік Раковіч, сын старшыні калгаса, выцягваў райкамаўскі “газік” з лужыны, а ягоны бацька, франтавік з перабітым плячом, гарэзліва круціў сваю партнёрку ў танцы падыспань. Заўтра ён, Андрэй Сахута, тагачасны камсамольскі важак раёна, убачыцца з Палінай Максімаўнай, удавой, дырэктарам школы, сустрэнецца з Анатолем Мікалаевічам Раковічам, тым колішнім трактарыстам, а цяпер кіраўніком раённай улады. Цікавыя павароты бываюць у жыцці!

Яшчэ было цёмна, калі на двары завуркатаў матор легкавіка. Андрэй ужо быў гатовы, апрануты, свае няхітрыя рэчы пакуль што не браў, адно прыхапіў лёгкі партфель.

Калі падпісваў, “візіраваў” загад аб сваім прызначэнні на пасаду галоўнага ляснічага, міжволі падумаў: адно слова “галоўны” не толькі цешыць самалюбства, яно абяцае пачатак новага жыцця, новага ўзыходжання па кар’ернай лесвіцы. Праз нейкі час ён можа апынуцца ў Мінску — шанс ёсць: новага міністра лясной гаспадаркі ўзялі ў сталіцу з пасады дырэктара лясгаса на Палессі. Значыць, яго могуць узяць намеснікам міністра ці начальнікам якога ўпраўлення, даваць новую кватэру ў сталіцы не трэба — свая ёсць і жонка тут.

Падумалася і пра іншае: можна на гэтай пасадзе дарабіць да пенсіі, збудаваць сабе на Бесядзі новы дом, а мо і сям’ю новую — Паліна-вяргіня з галавы не выходзіла. Могуць прызначыць дырэктарам лясгаса — гэта рэальна, бо Капуцкі даўно марыць пра іншую пасаду, пра іншы горад, далей ад радыяцыі. Андрэй пажыў у зоне, радыенукліды яго мала палохалі, тым болей райцэнтр, тыя ж Бялынкавічы, лічыліся чыстымі. Ён разумеў, што “чысціня”, гэтая адносная, і ўсё ж узровень радыяцыі тут невысокі. Да таго ж, яго моцна ўразіла прызнанне дзеда ў Саковічах: мае аднагодкі, якія перасяліліся ў чыстую зону, усе паўміралі...

Андрэй думаў і дзвівіўся: колькі жыццёвых варыянтаў адкрывае перад ім адно слова “галоўны”, а не проста шараговы ляснічы, хоць і гэтая пасада вельмі важная і адказная. Ад яго, ляснічага, перш-наперш залежыць здароўе лесу, а значыць, здароўе і дабрабыт беларуса. Бо няма ў нас нафты і газу, затое ёсць зялёнае золата, яго Вялікасць Бацюхна-Лес.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x