Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна моцна пацалавала Андрэя, і ён адчуў, што яму не хочацца нікуды ісці, нікога бачыць, нікому тэлефанаваць. Але ісці трэба, бо жыццё — гэта не толькі пацалункі і абдымкі. Гэта яшчэ цэлы воз клопатаў, абавязкаў, вялікіх і малых спраў. якія патрабавалі вырашэння. І ўсім гэтым яно й цікавае, адзінае і непаўторнае чалавечае жыццё.

ХV

Пятро і Ева пілі на кухні гарбату, сцішана гаварыла радыё. Раптам Пятро насцярожыўся.— вуха злавіла абрыўкі фразы: заключана пагадненне…Савецкі Саюз перастаў існаваць. Створана Садружнасць Незалежных Дзяржаў..Ева сядзела бліжэй да рэпрадуктара, папрасіў, каб прыбавіла гуку, але афіцыйння паведамленні скончыліся, загучала вясёлая, бадзёрая музыка.

— Ну, дзіва! А чаму ў Белавежскай пушчы? — дзівілася Ева.

— Тут нешта не так. Сапраўды, чаму там схаваліся? Мусіць,паехалі нібыта на паляванне…— разважаў Пятро.— Значыць, Расія, Україна і Беларусь падпісалі дамову.А як жа астатнія? Як гэта можна адным махам спляжыць Савецкі Саюз?! Гітлер гэтага не змог зрабіць. А тут тры чалавекі ўсё вырашылі. Во, дажыліся! Разгул дэмакратыі…

Па радыё гучала музыка. Трэ было збірацца на працу. У тралейбусе Пятро пачуў, як абмяркоўвалі падзею два сталага веку мужчыны: белавежскія зубры сабраліся ў пушчы і развалілі звышдзяржаву, што гэта наспявала даўнло, можа, гэта і лепшы варыянт — цывілізаваны развод… А ў пушчы схаваліся, каб іх не ўзялі за шкірку. А цяпер на ўвесь свет аб'явілі. А Гарбачоў маўчыць. Цяпер ён ужо ніхто. Прэзідэнт без улады. Без дзяржавы.

У кабінеце Пятро адразу ўключыў радыё, але там ішла іншая перадача. Зазірнуў да дырэктара. Той сядзеў ля тэлевізара. Масква перадавала пра падзеі ў Белавежскай пушчы. Звычайным, будзённа-казённым голасам дыктарка чытала тэкст, быццам у ім гаварылася пра вываз угнаенняў на палі.

— Ну, што скажаш? Дачакаліся грому з Белавежскай пушчы. Сядай. Паглядзім. Тады пагамонім.

Клімчук зняў акуляры, пацёр кулакамі вочы. Потым хусцінкай акуратна працёр шкельцы акуляраў. Мусіць, для таго, каб лепей бачыць усё на экране, а мо і для таго, каб лепей разгледзець, як рэагуе на нечаканыя падзеі ягоны даўні сябрук і калега.

Пятро пераказаў пачутае ў тралейбусе, дадаў:

— Гэта мірны ГКЧП. А што будзе далей? Можа, Гарбачоў адважыцца і адправіць гэтых зуброў за краты? Пакуль што ў яго ёсць улада. А яны дзейнічалі супраць канстытуцыі . Мусіць, не адважыцца, — усумніўся Пятро. — Уладу ён ужо страціў. А можа, ён заадно з імі?

— Ну, ты ўжо занадта хапіў. Заўтра ўсё будзе ў газетах Увечары перададуць па тэлевізары. Пажывем-пабачым. Якія ў цябе рукапісы? Давай праз дзесяць хвілін збярэмся з выіворчым аддзелам і абмяркуем нашы справы, — Клімчук паклікаў сакратарку. Даў ёй патрэбныя распараджэнні.

Жыццё ішло сваёю хадою.

Увечары Пятро перачытаў свае ранейшыя запісы, па звычцы, перш чым занатаваць пра сённяшнюю падзею. Уразіў запіс за 14 кастрычніка: “Саюз фактычна не існуе. Рэспубліка Беларусь абвешчана суверэннай. Іншыя — тасама…” Перачытаў пра ключы. Пра кветкі ў курылцы. Зацікавілі нядаўнія занатоўкі — напрыканцы мінулага месяца.

25 лістапада. Панядзелк. Туман. Цяплынь. Начытаўся за дзень — пакуль што чытаю ўсе рукапісы, урастаю ў выдавецкую глебу. Вось адсунуў убок чарговы опус — вырашыў наісаць колькі радко, адвесці душу, перадыхнуць ад навуковай графаманіі.

Учора з'ездзіў у вёску, адтарабаніў туды лінолеум, рознае іншае начынне, якое пачало замінаць пасля рамонту. Абвязаў лапрнікам маладыя яблынькі. Уцяпліш пчол. У вёсцы ціха, адно паляўнічыя бабахаюць. Пазайздросціў ім: па першым снезе хораша пашвэндацца са стрэльбаю. Трэба й мне уступіць у іхняе таварыства.

Гартаў Бярдзяева, вочы натыкнуліся на цікавую думку: “Марксизм-ленинизм впитал в себя необходимые элементы народнического социализма, но отбросил ео большую человечность, его моральную щепетильность, как помеху для завоевания власти. Он оказалася близко к морали старой деспотической власти…” Ісціна! Тут ключ рэпрэсій, беззаконня. Цікава , што б сказаў накрнт гэтага мой сябрук Андрэй? Як ён там, у радыяцыйнаё зоне? Во, куды загнала жыццё абкамаўскага ідэолага! Мусіць, раней такое яму не магло прысніцц і ў страшным сне. Затое ходзіць там на паляванне. Але ж дзічына радыеактыўная! Куды ні кінь — усюды клін. Можа, Андрэй выкараскаецца з радыяцыйнай ямы.

Учора накатаў паперу дырэктару Мінскага трактарнага: просьбу ад выдавецтва — паспрыяць мне, галоўнаму рэдактару, аграному па адукацыі, набыць мінітрактар. Клімчук падпісаў. Дарэчы, ён параіў напісаць гэты ліст. Цяпер трэба трапіць на прыём да дырэктара. Які бардзель у нас! Маючы грошы. Нічога нельга купіць. Таму я вітаю кааператараў, якія пачынаюць нешта рабіць. Замовілі ім вуглавую канапу на кухню. Зрабілі хуька, прывезлі. Злупілі паўтары тысячы, і за дастаўку — паўсотні. Абддзіралаўка! Затое маем раэч. Ева вельмі задаволена. Гэта яе ініцыятыва, грошы, вядома ж, мае. Чаго не зробіш дзеля жонкі, дзеля міру ў сям'і і на зямлі. А на зямлі якраз міру і няма. І ў Саюзе наым — поўнае безгалоўе. А што будзе дплей — аднаму Богу вядома.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x