Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

20 лістапада. Найробі. У Кеніі пачаўся сезон “кароткіх дажджоў”, якія суправаждаюцца моцнымі навальніцмі. Сёлета ў гэтай краіне загінула ўжо больш як трыццаць чалавек.

27 лістапада. Дэлі.Тут распаўсюджана паведамленне аб тым, што ў наступным месяцы Індыю наведае прэм'ер дзяржаўнага Савета Кітая Лі Пэн Гэта будзе першы візіт у Індыю кітайскага прэм'ера за больш чым 30 гадоў. .

ХІІ

Кароткі снежаньскі дзень доўга і цяжка вылузваецца з учэпістых абдымкаў цёмнай ночы. Калі выблісне сонца, а яно ў снежні нізкае, зыркае, свеціць, нібы велізарны пражэктар, тады і дзень светлы, яркі. А калі сонца няма, снегу няма, цёмна-шэрая зямля ляжыць галашчокам, кароткі дзень мала адрозніваецца ад начы. Гэта — вечар года, амаль цэлыя суткі ўладарыць сутонне.

Але гэтую змрочную часіну — вечар года, — здаўна любяць працавітыя вяскоўцы. Нарэшце можна адаспацца, наесціся дранікаў са шкваркамі. Паесці свежыны, а не якога-небудзь ёлкага, пажаўцелага сала.

З маленства любіў гэты час Анатоль Раковіч. І самае моцнае ўражанне засталося ад смалення вепручка. Бацька абкладваў тушу саломай, падпальваў, поўсць кабанчыка з трэскам ўспыхвала, потым даўгім нажом сашкрабаў нагар, гэта, так бы мовіць, першасная апрацоўка, чарнавы варыянт. Затым бацька браў пук саломы, падпальваў яго і ўжо смаліў старанна. Малы Толік памагаў — мог прыўзняць нагу, а бацька выпальваў рудую поўсць. На ўсё жыццё ўрэзалася ў памяць — Толік тады быў яшчэ дашкольнікам, — бацька абсмаліў вепручкова вуха, адхапіў нажом ладны шмат духмянай свежыны і падаў сыну: “Еш, будзеш здаровы і дужы”. Малы адкусіў саладкаватага цёплага сала, якое ажно раставала ў роце. Невыказная смаката1

Анатоль Раковіч, ужо будучы першым сакратаром райкома партыі, двух-трох парсючкоў гадаваў штогод. Іншыя раённыя начальнікі, асабліва былы старшыня райвыканкама, казаў: “Анатоль Мікалаевіч, навошта табе гэткі клопат? Жонку пашкадуй...” — “Сваё смачнейшае”, — жартаваў Раковіч, а калі старшыні калгасаў прапаноўвалі то баранчыка на шашлык, то кумпячок, ён дзякаваў і казаў: “Не трэба. Сваю жыўнасць маю”. Затое на бюро райкама ён смела здымаў стружку з любога старшыні калгаса за дапушчаную правіннасць, бо нікому нічога не быў вінаваты.

А яшчэ Анатоль Раковіч любіў познюю восень і пачатак зімы таму, што гэта быў кароткі перыяд адноснага зацішша. Вышэйшае начальства меней скубла, адпаведна і ён меней шпыняў падначаленых, бо фронт работ — так любіла гаварыць вышэйшае кіраўніцтва — звужаўся. Народ жыў у чаканні Новага года і Калядаў, каб разгавецца напоўніцу, хоць і раней не дужа пасціўся.

Але гэтая восень для Анатоля Раковіча мела і сваю адметнасць: ён адчуў сябе паўнапраўным і адзіным гаспадаром раёна. Вядома, у яго хапала ўлады, калі сядзеў у крэсле першага сакратара, але не мог не разумець, што абраны ён кучкай партыйных функцыянераў, і выбраны без выбару. Звычайна прадстаўнік абкама гаварыў: “Есть мнение избрать товарища…” І гэтае “мнение” ўсё вырашала, бо іншых не было. А старшыню райвыканкама выбіралі дэпутаты, як бы там ні было, абраннікі народа. І таму Раковіч, як і ўсе ягоныя калегі — партыйныя лідэры, дзяліўся часткай улады са старшынёй райвыканкама, асабліва ў гаспадарчых справах, затое падбор і расстаноўка кадраў — гэта была вотчына райкама.

Цяпер жа Раковіч зноў вярнуўся ў кабінет старшыні выканкама — кіраўніка савецкай улады і адчуў, што дзяліць уладу няма з кім. Раней былі тры сакратары райкама партыі. Аўтарытэтныя, вядомыя, важныя — без фігі не да носа, — а цяпер ён адзін. За ўсё адказвае ён, Анатоль Раковіч, народ даверыў яму вяршыць суд і справядлівасць, караць і мілаваць. І ніхто не паскардзіцца ні ў абкам, ні ў Цэнтральны камітэт.

Была і яшчэ адна асаблівасць ягонага становішча. Ён вырас і ўзгадаваўся ў гэтым раёне. А гэта мела і свае плюсы, і мінусы. Галоўны плюс: ён ведаў людзей, усе вёскі, дзе якая зямля. А мінусам было тое, што ён знаходзіўся быццам пад штодзённым рэнтгенам: яго і ягоных бацькоў ведалі ў раёне, сачылі, хто калі з ягоных сваякоў ці аднавяскоўцаў завітаў у кабінет земляка-начальніка, чаго прасіў і што яму ўдалося выпрасіць. Тут Анатолю заўсёды дапамагаў сваімі парадамі бацька: ён прайшоў і мясцовыя, і раённыя калідоры ўлады, чалавек бывалы — з сямі печаў хлеб еў. Пасля вайны быў старшынёй сельсавета, потым намеснікам старшыні райвыканкама, у часы Хрушчова адчуў, што яго могуць турнуць з пасады, бо дыплома не меў, апярэдзіў начальства і сам папрасіўся ў родны калгас, падняў гаспадарку на ногі, вывеў у пяцёрку лепшых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x