Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось такі сумны роздум на 74-я ўгодкі Вялікага Кастрычніка. Рука па звычцы напісала — Вялікага.

18 лістапада. Панядзелак.Больш дзесяці дзён не запісваў нічога ў свій блакнот. Дома не было дзе прыткнуцца, дыц часу бракавала. На працы начытаешся за дзень рознай дураты, аж вочы на лоб лезуць, а галава пухне. Тут не да занатловак пра жыццё-быццё лясное і яшчэ пра сёе-тое…

Нарэшце пазаўчора, у суботу, скончылася паркетная эпапея. Апошні раз (другі) саміпакрылі падлогу лакам. Начавалі ў суседзяў, бо дома было не падыхнуць. Напакутваліся. Нацягаліся з мэбляй, і цяганіна гэтаЯ яшчэ не скончылася. І грошай уваліў! Як у маіх Хатынічах кажуць: цэлую ціжбу. Майстру — 1600 рублйў. Ды плюс сто рублёў на эмульсію, паўтары тысячы за паркет. Карацей, тра з паловаю тысячы каштуе радасць, якая называецца паркетная падлога. Затое гэта ўжо назаўсёды — і дзецям, і ўнукам.

Калі б я быў літаратарм, дык напісаў бы аповед “Містзр паркет і Мадам Эмульсія”. Чаму такая назва? Штодня майстар нагадваў мне: “Эмульсіі бракуе. Шукайце Мадам Эмульсію. Клею трэба шмат.. Іначай містэр паркет не будзе трымацца.. Гарбаціцца, уздувацца можа. Будзеце мяне бэсціць. А я гэтага не хачу. Я марку трымаю заўсёды”. Распісаць самога майстра, яго згадкі, дзе ў каго працаваў, кур'ёзныя здарэнні, можна дадумаць лёгкі флірт з народнай артысткай Ларысай Александроўскай… Магло б атрымацца каларытнае. Вясёлае, дасціпнае. Поўнае жыццёвых рэалій, апавяданне. Можа, некалі, як выйду на пенсію, і вазьмуся. Але, мусіць, позна будзе. Зрэшты, у дзённік я ж пішу даўно. Праўда, не высільваюся ў пошуках слова, не мудрагельствую. . Можа, у гэтым і ёсць цымус? Мала літаратурнага мудрагельства, затое багата жывога жыцця. Можа, гэта Боскі промысел, што я трапіў у выдавецтва? Не, я добра памятаю выказванне Льва талстога: калі можаш не пісаць, не пішы… Во, для сябе нешта занатаваць, калі ёсць сверб, гэта іншая справа. Я не прэтэндую ні на чыю ўвагу, не патрабую дзяржаўных грошай на выданне кнігі. А можа, і варта? Можа, дарэмна маўчу, трываю? Ну што ж, будзем “трываць” і далей. Проста пісаць дзеля разрадкі, ці для ўнукаў?

Гэта я цалюткі дзень ламаў галаву над тэматычным планам, выклікаў загадчыкаў рэдакцый, раіўся з дырэктарам. Шэфа, пана Клімчука, я здзівіў і узрадаваў. Па сваёй ініцыятыве ўстанавіў кантакты з усімі намеснікамі міністра сельскай гаспадаркі. І кожны падкінуў гэтулькі тэм, патрэбных, надзённых, падказаў, хто з навукоўцаў займаецца гэтай праблемай, і калі можа пакласці рукапіс на стол. Разумею, што работы там будзе па макаўку. Дык у нас жа хапае рэдактараў. Некаторыя гадамі сядзяць на парадах дачнікам, грыбавікам. Так, гэтыя кнігі добра раскупляюцца, даюць прыбытак. А хто будзе выдваць кнігі пра перадавы вопыт? Што мы мала іх выдаем нас шпыняюць на кожнпй калегіі. Дык вось, прачытаў Клімчук маю праграму, аблапіў зап плечы: “Ну, малайчына! З мяне бутэлька. І павышаная прагрэсіўка”. — “Дай Божа, чутае бачыць. Каб гэтыя словы ператварыліся ў мяккае ворыва”. — весела адказаў я.

20 лістапада. Серада.Перачытаў заўчорашні запіс і адчуў моцнае жаданне зрабіць чарговую занатоўку з натуры.

Дзень быў сёння даволі ціхі, хоць звычайна серада ў выдавецтве — самы тлумны, мітуслівы дзень: з раніцы планёрка, на ёй, як правіла, ускрываецца гэтулькі праблем, недахопаў, пасля планёркі ўсе лётаюць, як падсмаленыя. У чацвер. У першай палове дня яшчэ адчуваецца напружанне, але паступова

яно спадае, слабее. Кожны думае: заўтра пятніца, можна паехаць на сваё лецішча, паглядзець, што яшчэ недароблена. Наперадзе зіма. Яшчэ цішэй у выдавецтве робіцца, калі няма дырэктара, а ён па абедзе паехаў у Дом літаратара на паседжанне секцыі прзы. Вядомак, таму рэдактару, у каго рукапіс “нарыць”, трэба тэрмінова яго здаць, той будзе гарбаціцца і ўсе выхадныя. Але ж не варта было цягнуць да апошняга”.

Звонка заліўся тэлефон. Вучоны муж цікавіўся, які лёс ягонага рукапісу.

— Падпісаны ў набор. Так што, усё нармальна. Неўзабаве будзе карэктура.

— Дзякуй за добрую вестку. З мяне бурдзюк віна,— павесялелым голасам мовіў навуковец.

— Бурдзюк гэта задужа. А бутэлька шампанскага, калі выйдзе кніга. Не пашкодзіць.

На тым і развіталіся. Пятро выйшаў у калідор. Насустрач — танклявая, цыбатая дзяўчынка з мыльніцай у руцэ. Звонка цокаючы высокімі абцасамі, яна пайшла ўніз на свой дзесяты паверх. Пятро ішоў услед за ёй, міжволі падумаў: на цотным паверсе мужчынскі туалет, на няцотным — жаночы, хоць выйдзе чалавек, пратрасецца, і эканомія падчас будаўніцтва. Але на добры толк, дык гэта нязручна.У прыбіральні было моцна накурана. Каля шырокага акна стаялі Сяргей Рудзянок і незнаёмы хлопец. І адчайна дымілі цыгарэтамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x