— Нуй надымілі, мужыкі! Хоць сякеру вешай, — павітаўшыся, сказаў Пятро.
— Затое ніякая бацыла не выжыве. Прафілактыка, — рагатнуў Рудзянок.— Пятро Захаравіч, вы ніколі не былі ў туалеце на восьмым паверсе? Там прыбіралшчыца — вялікая аматарка кветак. У пакоі сапраўдная аранжарэя. Там і курыць сорамна. Каля ліфта смаляць. З аднаго боку — жанчыны, а з другога — мужчыны. А кветкі такія прыгожыя. Круглы год цвітуць.
— Заінтрыгавалі вы мяне. Калі-небудзь схажу. Яшчэ адзі доказ старой ісціны: не месца красіць чалавыека, а чалавек — месца.
— Гэта праўда, Пятро Захаравіч, — угодліва ўсміхнуўся Рудзянок, прытушваючы цыгарэту. Ён яшчэ застаўся гаманіць са сваім сябруком.
Каля ліфта Пятро раптам крутнуўся на леасвіцу і патэпаў на восьмы паверх: заманулася паглядзець на кветкі. Дый гарбціўся цалюткі дзень за сталом. Вібрагімнастыка не зашкодзіць..
Гэткі ж паўцёмны калідор, нізкая столь над галавой. Гэткі ж пакой-курылка ў каанцы калідора. Але тут сапраўды было дзіва. У вёдрах, вялізных вазонах, у пластмасавых скрынках раслі кветкі. Цвілі ружавата-чырвоныя герані, зялёныя клешні-галінкі “дзекабрыста” падрыхтавалі фіялетава-ружовыя прадаўгаватыя бутоны, якія нагадвалі па форме аўтаматныя патроны.У кутку высілася разгалістая пальма, побач таўшчэразны кактус-эхінопсіс з шарыкамі-дзеткамі, ён быццам усміхаўся наведнікам. “Малайчына! Гэта ж трэ было зямлі нацягаць, пасадзіць. Паліваць, даглядаць. І ні капейкі ёй ніхто на заплаціў дадаткова. І добрае слова ці сказаў хто”. Пятру захацелася пазнаёміцца з гэтай жанчынай і сказаць ёй дзякуй. Ён вырашыў прапускаць дзкесяты паверх і хвдзіць у прыбіральню на восьмы.
Пятро вярнуўся ў кабінет, спытаўся ў сакратаркі, ці шукаў яго хто.
— не, усё ціха. Можа, вы мяне адпусцтце, Пётр Захаравіч? Ужо скора пяць гадзін.
— Добра. Можаце ісці. Я пабуду яшчэ.
Пятро перачытаў запісы ў нататніку, схаваў яго ў шуфляду: пра кветкі напіша, калі пазнаёміцца з іхняй гаспадыняй. Падсунуў бліжэй каляндар. Каб споанаываць заўтрашні дзень.
21лістапада. Чацвер.Міхайла. Ноччу і раніцай ішоў снег. Даволі шмат яго наваліла. А зямяля ж не замерзлая. Мабыць, растане. Раней дык і маразы ўжо здараліся гэтым часам. Памятаю, матка мая казала: кпалі Міхайла змасціць (замарозіць Бесядзь) , то Мікола загваздзіць — моцна закуе лёдам. Сёлета, відаць, не будзе моцнай, халоднай зімы. Бо на Пакровы вецер дзьмуў з паўднёвана усходу. Чарнобыльскі вецер будзе ўладарыць над Беларуссю.
Мінулы раз пісаў пра жыццёвыя яюжэты. На днях жыццё падкінула яшчэ адзін. У нядзелю прыцемкам ужо загнаў мшыну на стаянку, вяртаюся дамоў, цап-лап — няма ключоў. Здаецца, браў і няма. Пазваніў, Ева адчыніла. Яна гатавала вячэру, таму незадаволена буркнула: “Што тызвоніш? Ключоў не маеш”?— “А вось і не маю. Мусіць, забыўся ўзяць”. Абмацаў усе кішэні, шуфляды — няма. Уранні, як толькі развіднела, шукаў на двары Згубілія ўсе ключы, ад ватэры, вясковай хаты, ад гаража. Бяда дый годзе! Убачыў прыбіральшчыцу, пытаюся, ці не знаходзіла ключы. Яна, шчуплаватая, хударлявая, нейкая прасветленая тварам, дарэчы, я вітаюся з ёй заўсёды, кажа: на дзвярах другога пад'езда вісела паперчына, што знйшліся ключы і тэлефон тамака напісаны. Я да дзвярэй, але аб'явы не было. Падышла і кабета: “Можа, дзеці здзёрлі”? Яна агледзелася вакол, сіганула на клумбу, падняла вузенькую мокруб паперчыну: “Вы шчсліўчык. Вось паперчына”. Я гатовы быў расцалаваць кабету. Паехаў на службу. У тралейбусе не раз перачытваў аб'яву, вывучыў напмяць нумар тэлефлна. Званіў некалькі разоў — ніхто не адказваў. Патэлефанаваў увечары, малады жаночы голас адказаў, што ключы ёсць, іх сем. Значыць, мае. Узяў шампанскае і пайшоў.І вось трымаю свае ключы. Рады-радзёшанькі, што не ірэба мяняць замкі, заказваць новыя ключы. Добра тое, што добра канчаецца.
— Пятро зірнуў на гадзіннік — бралася на шостую гадзіну. Па звычцы патэлефанаваў Еве, каб спытаць, ці трэба што купіць. Але тэлефон не адказваў. Вырашыў адразу ехаць дамоў. Міжволі мільганула думка: якое гэта шчасце, калі чалавек ахвотна ідзе ўранку на працу і ахвотна вяртаецца дамоў!
Банальна, але лепшай формулы шчасця чалавецтва не прыдумала.
Хроніка БЕЛТА, іншых агенцтваў свету, 1991 г.
16 лістапада. Масква. Прэзідэнт Б. Ельцын пагадзіўся з рашэннем Расійскага парламента аб адмене надзычайнага становішча ў Чачэна-Інгушэціі. .
17 лістапада. Віцебск. Тут адылася навуковая канферэнця, прысвечаная 830-годдзю, стварэння Лазарам Богшам крыжа Еўфраснні Полацкай.
Читать дальше