Вялікая мітрэнга — паркет. Злосць бярэ: чаму іншыяатрымліваюць кватэры з паркетам, а тут гэткія клопаты: раздабыць дубовыя дошчачкі, перацягнуць мэблю, узадраць лінолеум. Потым дыхаць пылам і смярдзючым лакам. А спачатку яго трэба купіць, колькі грошай улупіць! Майстар бярэ дваццаць рублёў за квадратны метр, значыць, давядзецца вываліць каля дзвюх тысяч. Добра, што набылі паркет даолі танна, дзякуй сябру Андрэю за клопат. Дык вось, у хаце няма дзе прыткнуцца, таму чытаю на кухні. Трапілася ў рукі кніга Мікалая Бярдзяева “Істокі і смысл русского коммунізма”. І вось што ён піша пра таварыша Леніна
“Ленин проповедовал жестокую политику, но лично он не был жестоким человеком…Но первым толчком, который определил революционное отношение Леніна к миру и жизни, была казнь его брата..” Мы не раз спрачаліся з Андрэем Сахутам. Я казаў: калі б не павесілі брата, Валодзя Ульянаў ніколі не стаў бы Леніным. Андрэй жа даводзіў сваё: тысячы людзей ішлі ў рэвалюцыю, у чыіх сем'ях нікога нават не арыштоўвалі. Ёсць у гэтым рацыя. Але прысвяціць усё жыццё барацьбе з царызмам мог толькі чалавек, які даў клятву… І праліў таварыш Ленін рэкі крыві. Зло спарадзіла зло. А можа, калі б не ён, дык знайшоўся б іншы? Няўжо нельга было без рэвалюцыі?
Далей Бярдзяеў піша: “Ленин требовал сознательности и організованности в борьбе против всякой стихийности… И он допускал все средства для борьбы, для достижения целей революции. Добро было для него всё, что служит революции, зло — всё, что ей мешает”.
І вось яшчэ цікавае меркаванне: “Уже война выработала новый душевный тип, тип, склонный переносить военные методы на устроение жизни, готовый практиковать методическое насилие, властолюбивый и поклоняющиійся силе. Это — мировое явление. Одинаково обнаруживающееся в шовинизме и фашизме. В России появился новый антропологический тип, новое выражение лиц. У людей этого типа иная поступь, иные жесты, чем в типе старых интеллигентов”.
Ай да малайчына, Бярдзяеў! Светлая галава. Менаівта гэтыя новыя “тыпы” былі бязлітаснымі ў грамадзянскую вайну, расстрзльвалі нявінных людзей падчас рэпрэсій, нямецкія звышчалавекі жорстка, бязлітасна вынішчалі ўсё жывое на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Яны, гэтыя новыя “ тыпы”, у якіх “іная поступь” крочаць зараз па ўсёй планеце Зямля.
7 лістапада 1991 года.Няўжо апошні Вялікі Кастрычнік? У горадзе не відно ніводнага чырвонага сцяга, ніводнага плаката, не было параду і дэмастрацыі. А колькі я пахадзіў з чырвоным сцягам! Праўда, і сёння на плошчы Леніна адбыўся мітынг прыхільнікаў сацыялізму. Сабралася жменька пенсіянераў. На маю думку, нельга так рэзка кідацца з аднаго боку ў другі, нельга так аплёўваць тое, на што ўчора маліліся, што здавалася святым. Хто мог падумаць, што гэткі час надыдзе?! Трыццаць гадоў таму на ўвесь свет было абвешчана хрыплаватым голасам былога шахцёра, “дарагога Мікіты Сяргеевіча”: “нонешнее поколение будет жить при коммунизме”. Абяцаў камуністычны рай праз дваццаць гадоў. А праз трыццаць — камуністычная патыя распушчана і аб'яўлена злачыннай арганізацыяй. Можа, з Хрушчова і пачаўся развал? А калі б яго не прагналі датэрмінова, што было б? Няўжо збудавалі б камунізм? У асобнай, “отдельно взятой” краіне? Але ж мільярднае племя кітайцаў ідзе да камунізму. А каб ішлі разам? Пытанні, пытанні…Хто можа даць на іх адказ? Мусіць, ужо ніхто. Хіба што, “новы а мудры гісторык”, — пра якога пісаў некал іКупала. Шкада, што жыць “ в эту пору прекрасную” ужо не давядзецца мне…
Настрой кепскі, але не толькі ад гэтага пакутлівага роздуму.Усё нашмат прасцей і празаічней: хварэю, нос не дыхае, у хаце — рэзрух, усё раскідана, нідзе не прыткнуцца. А тут яшчэ насмарк. Паскудная хвароба, не дзіва, што Напалеон праз яе прайграў Барадзінскую бітву. А я не пайшоў на мітынг былых камуністаў, а хацелася там пабыць. На свае вочы ўсё пабачыць, на свае вушы пачуць.У адной газеце вычытаў, што вялікая рэвалюцыя — гэта жнівеньскія падзеі ў Маскве ( разгром ГКЧП). А Кастрычніцкая рэвалюцыя — і не вялікая, і не сацыялістычная, і не кастрычніцкая, бо адбылася ў лістападзе. І не рэвалюцыя зусім, а дзяржаўны пераварот. Во як! Пачынаецца перыяд “разброда и шатаний”. І мабыць, вельмі надоўга.
Перастаўляю з Евай мэблю, парадкую кнігі. Божа, гэтулькі ўсяго нацягалі ў кватэру!Вось чаму ў крамах няма нічога. Усе усё хапаюць. Некаторыя кватэры нагадваюць мэблевыя склады - не прайсці між гарнітурамі, сталамі і крзсламі. Даўно ўладараць у грамадстве ажыятаж і паніка: хапай, бо заўтра не будзе. А калі будзе, то нашмат даражэй. Пэўна, так яно й будзе.
Читать дальше