“Карацей,і прадстаўнік раёна, і уладальнік хочуць з вамі пазнаёміцца”.— закончыў свій аповед Рудзянок.
Я планаваў знаёмства пасля таго, як прачытаю усю кнігу, але жыццё ўносіць свае карэктывы. І сустрэча адбылася.О, гэта быў цырк на дроце!Не думаў, што стасуінкі укладальніка і раённага прадстаўніка гэтак накаліліся. І ў кабінеце счапіліся, нібы пеўнікі. Укладальнік, малады гісторык, працуе ў Акадэміі навук, высокі русявы, шчыры беларус. А галоўнае. Дасведчаны, прынцыповы. Даводзіў: “Чаму нельга пра Армію Краёвую? Там ваявалі беларусы за Беларусь!2 — “Глупства!— крычаў набычаны прадстаўнік раёна, каржакваты плечавень, лысая галава, бы качан капусты, на кароткай шыі. У Арміі Краёвай былі паліцаі і здраднікі. У кнізе павінна быць аб'ектыўная гісторыя”. — “Вы самі сабе пярэчыце. Раз аб'ектыўнасць — значыць, і пра гета, і пра КДБ, і пра Армію Краёвую трэба. Вядома. Даць ацэнку, расставіць акцэнты”. — настойваў укладальнік.
Мне ён спадабаўся. Але ж не ўсё залежыць і ад выдавецтва. Я мусіў лавіраваць мтж Сцылай і Харыбдай, паабяцаў, калі ўсе артыкулы прачытаю, збярэмся яшчэ, абгавлоым усе спрэчныя моманты. А Рудзяноксядзеў, як мыш пад венікам. Хітрун! Маўляў, вы спрачайцеся, а ма яхата з краю. Вось табе і вядучы рэдактар!
Як толькі госці выкуліліся з кабінета, я адшукаў у блакноце каардынаты вучонага-гісторыка, яўрэя па нацыянальнасці — некалі ён браў удзел у тэлеперадачы, — патэлефанаваў яму, растлумачыў сітуацыю. “Матэрыялы ў мяне ёсць. Праз тыдзень артыкул будзе ў вас на стале.”. Трэба вучыцца ў яўрэяў, як шанаваць гісторыю, памяць пра сваіх людзей.
22 кастрычніка. Аўторак.Светлая раніца. Якая цудоўная сёлета восень! Восень крутга павароту ў жыцці. І не толькі ў мяне паварот, у Андрэя Сахуты — у жыцці ўсёй нашай Беларусі. Што будзе далей? Невядома. А як хочацца верыць у добрае!
На ўспамін пра гэтую восень пасадзіў на лецішчы дванаццаць ліп. Цэлую алею. І было гэтае дзейства ў мінулую суботу. Прыехаў з Мінска раніцай і цалюткі дзень шчыраваў, як пчолка, аж спіна ўзмакрэла. Пакуль выкапаў у лесе ліпкі: там некалі быў хутар, прывёз. Выкапаў ямкі, пасадзіў, паліў, прывязаў да калочкаў. Шчыраваў без абеду. Калі ўсе дрэўцы прыжывуцца — будзе прыгожая алея. Ліпа расчце хутка. Некалі зацвітуць — пчолкам будзе раздолле.
Яўрэй-гісторык прынёс сёння артыкул. Во, якая апертыўнасць! Адвёў да рудзянка, пазнаёміў, кажу: “Вось, Сяргей Дзмітравіч, аўтар прынёс артыкул, які нам патрэбны. Падрыхтуйце яго”. ьРудзянок аж аочы вылупіў, бо я не сказаў, што сам адшукаў аўтара. “О. гэта вельмі добра! І памер аптымальны. І здымкі ёсць”, — задаволдена гундосіў вядучы рэдактар.
Памочніцу яму далі — даволі маладую сімпатычную кабету-карэктарку, якая адна гадуе дачку. Спакуса! Але Рудзянок — так сказала наш прафсаюзны лідэр — выдатны сем'янін, мае двух сыноў-школьнікаў. Ходзіць з імі ў басейн. Хай гадуюцца Рудзянкі!
Чытаю рукапіс доктара сельскагападарчых навук. Ён сцвярджае: толькі буйныя гаспадаркі могуць накарміць народ, вядлома, ён не супраць фермерства, але імкнецца пераканаць, што ў нашых умовах: бедная зямля, капрызлівы клімат, адсутнасць патрэбнай тэхнікі, — фермерства сябе не апрадае. Здаецца, усё правільна. А пагадзіцца з вучоным мужам не магу. Не абавязкова фермеру вырошчваць толькі збожжавыя культуры ці бульбу. Ён можп гпдпааць свіней, цялят, кароў. Сенажацяў у нас хапае. А болей жывёлы — болей гною, можна лепей заправіць глебу. Будзе лепшы ўраджай усіх культур. Вось чаму я не люблю катэгарычнасць у любых яе праявах.
Сёлета я вырасціў выдатную раннюю бульбу. Праўда, дзялка невялікая — каля соткі, як добрай бабе сесці. Вясною зямлю не капаў, бо зрабіў гэта ўвосень, даў саломы, лісця, пілавіння, а цяпер выкапаў лункі, у іх клаў бульбіны расткамі ўгору. Прысыпаў кампостам, попелам і зямлёю. Граблямт выраўняў — і ўсё. Праўда, акучваў — матычыў тры разы. Падкарміў калійнымі ўгнаеннямі. Калі бульба зацвіла, зрываў кветкі, каб лішне сон не цягнулі. Між іншым, люблю глядзець, як цвіце бульба. Вялікае поле нібы ўс ыпана буйнымі фіялетава-белымі, сіняватымі кветкамі. Такое ўражанне, быццам на зялёныя лапушыстыя кусты паселі мятлушкі. Растапапырылі крылы і грэюцца на сонцы. У павеіры нейкі асаблівы цёплы водар. І цішыня вакол. Адно жаўрук трапечыцца ў блакітнай высі. Здаецца, можна ўчуць, як растуць клубні, распіраюць зямлю, яна трэскаецца, нібы нібы ёй не хапае паветра, а клубням волі. Квекткі зрываў шкадуючы. Недзе вычытаў. Што гэта карысна. На невялікай дзялцы можна праверыць. І зямля аддзячыла за ўсе мае клопаты. Бульба паспела напрыканцы чэрвеня. Смачная, разварыстая, клубні круглыя, жоўтыя, як сонейка. Гэта сорт “Беларуская ранняя”.Мусіць, па-беларуску лепей пісаць — гатунак. Дык вось, вывернеш куст, а пад ім дзесяткі два бульбін па кулаку памерам. Любата! Ева вохкала, дзівілася. Радавалася. Ну, кажа, добра мець мужа-агранома.
Читать дальше