Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нарэшце выдаўся пагодлівы дзянёк. Пётр з Юзяю ўзяліся за работу. Пчаліныя гнёзды ў вуллях ён сабраў напрыканцы лета, калі пачынаў падкормку. Збольшага ўцяпліў, цяпер гэта трэба зрабіць грунтоўна. Тады ў моцных сем’ях пакідаў па дзесяць рамак, а ў самых моцных — па адзінаццаць, цяпер даставаў па адной, а то і па дзве мядовыя рамкі — вясною падставіць, а ўзімку пчолкам будзе цяплей. Паверх рамак клаў падушкі, набітыя мяккаю атаваю. Юзя вымыла наўлечкі, кужалёвыя накрыўкі. Пятру падабалася ейная ахайнасць. Пчолы — вялікія акурацісты, за чысціню заўсёды аддзячаць гаспадару багатаю духмянаю данінаю.

Трымаючы ў руках кужалёвыя накрыўкі-настольнікі, з цеплынёю згадваў Тацяну — яна ткала пасля вайны палатно, адбельвала на кургане ля Бесядзі. Варухнулася пачуццё віны, але тут жа выплыла апраўданне: не крыўдзіў яе, усяляк аберагаў, усім забяспечваў, ды ці ж толькі ён застаўся ўдаўцом у старасці? Мог і Чарнобыль прычыніцца і паскорыць сумны фінал. Але ж паміралі людзі і раней, іхнія бацькі даўно спяць вечным сном на кладзішчы. Пражыла Тацяна амаль шэсцьдзесят пяць — не так і мала, хоць і не сказаць, каб дужа багата — да сотні далёка.

Юзя пыхкала куралём, падавала калі што трэ было. Яна ўжо зрабілася спрактыкаванай пчаляркай. Не баялася пчол, пасля укусаў цела не апухала, мядок любіла, а галоўнае — моцна пакахала пчаляра.

Апоўдні сонца нават пачало прыграваць, пчолы дружна сыпанулі на аблёт. Мамута слухаў вясёлы звон, і ягонае сэрца спявала: позні аблёт — радасць для пчаляра, бо нараджае надзею на шчаслівую зімоўку.

— Ета здараецца рэдка, каб у лістападзе пчолы выляталі на аблёт. Ачысцяцца, і лягчэй ім будзе зімаваць.

Мамута і Юзя ўжо канчалі сваю справу, калі па завулку пратарахцеў матацыкл і спыніўся ля іхняй хаты. У двары адчайна забрахаў сабака.

— Нехта да нас прыехаў. Пойдзем. Засталося толькі паставіць на лёткі металічныя рашоткі. Каб мышы не ўлезлі. Ета можна зрабіць і заўтра, — Пётр Еўдакімавіч зняў сетку, што захутвала твар, якую надзяваў па звычцы, бо пчолы яго джалілі рэдка.

Мамута прыжмурыў дальназоркія старэчыя вочы і здаля пазнаў свайго любімага вучня: ля коўратаў стаяў Андрэй Сахута.

— Прыехаў мой любімы вучань. Былы сакратар абкама партыі.

— Ого, вялікі начальнік! — здзівілася Юзя.— І без чорнай “Волгі”? Адкуль ён узяўся?

— Пайшлі сустракаць госця. Усё раскажа.

Пётр Еўдакімавіч ужо чуў ад Бравусава, што былы вучань працуе ў лясніцтве. Вельмі здзівіўся, што Сахута кінуў сталіцу, магчыма, гэта ненадоўга, каб перачакаць сучасны раздрай, а там, хто ведае, што будзе заўтра?

Андрэй Сахута ішоў насустрач па разоры, не баючыся нешта патаптаць, бо зямля ляжала голая, адно далей, на краі сядзібы, ярка зелянеў лапік руні. Настаўнік і вучань моцна абняліся. Юзі Сахута пацалаваў руку, кабета ажно расчырванелася, бо хоць і была некалі ў сталіцы, ейныя знаёмцы гэтага не рабілі.

Юзя бачыла Андрэя Сахуту ўпершыню, таму цішком пільна разглядала яго, быццам ёй конча трэ было запомніць усё надоўга. А яшчэ ёй хацелася ўявіць, як выглядаў гэты партыйны начальнік у сваім, пэўна, шыкоўным кабінеце. Юзя не была членам патыі, але ў прафсаюзных актывістках хадзіла шмат гадоў, таму на адкрытых патыйных сходах прысутнічала, зрэдку й выступала, але жывога сакратара абкама не бачыла ніколі. Аднойчы на справаздачную партыйную канферэнцыю да іх прыязджаў сакратар райкама партыі. Дырэктар фабрыкі вадзіў яго па цэхах. Паказваў, расказваў і згінаўся перпд ім, нібы пытальнік.

А яшчэ падумала Юзя, што ў сталіцы такога начальніка не бачыла, а ў глухой радыяцыйнай вёсцы сустрэла. Значыць, нешта вельмі перамянілася ў жыцці, калі былы партыйны дзяяч ездзіць на матацыкле ў кірзавых ботах. Юзя ўважліва агаледзела адзенне Сахуты: цёмны, далёка не новы плашч, тоўсты шэры світэр пад ім. Ведама, на матацыкле цяпер ехаць — дубарына, на лбе прыкмеціла чырвоны рубец — націснуў шлем. Яна зразумела, што трэба накрываць на стол, бо час ужо абедаць, дый госць паявіўся. Любімы вучань мужа, сімпатычны чалавек. І начальнік, хай сабе і былы. Для Юзі ляснічы таксама быў начальнікам, вельмі патрэбным чалавекам.

Пакуль мужчыны гаманілі на двары — Сахута не спяшаўся ў хату, Юзя збірала на стол. Былі і грыбы, а вось ці ставіць бульбяны суп з фасоляй, яна не ведала. Вырашыла спытаць, калі мужчыны вып’юць па чарцы. Салёныя гурочкі, грыбы, сала з цыбуляй — хіба гэта кепская закусь?

Гаспадар выставіў ядлаўцоўку. Сахута сказаў, што ён за рулём, піць яму нельга, хіба што для прычэлля. Юзя ўпершыню пачула гэтае слова ў Хатынічах ад старых жанчын.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x