Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Хроніка БЕЛТА, іншых агенцтваў свету, 1991г.

З лістапада. Архангельск. Тут будзе пабудаваны завод па вытворчасці аднаразавых шпрыцоў. Заключаны кантракт з іспанскай фірмай “Фаберсанітас”.

4 літапада. Гомель. Вучоныя Беларускага інстытута лясной гаспадаркі рэкамендуюць садзіць лес у радыяцыйный зоне з лапамогаю верталёта.

9 лістапада. Масква. Больш за 10 тысяч камуністаў прыйшлі на Красную плошчу, каб адзначыць 74-ю гадавіну Кастрычніцккай рэвалюцыі. Прамоўцы крытыкавалі кіраўніцтва краіны, называлі яго “здраднцікай клікай Гарбачова-Ельцына”.

11 лістапада. Нью-Йорк. Газета Нью-Йорк таймс” паведамляе, што афіцыйныя асобы ў Вашынгтоне. Токіо і Сеуле ўстрывожаны сведчаннямі таго, што Паўночная Карэя бліжэй да авалодання ядзернай зброяй. чым лічылася раней.

Х

Адгарэла восень залаціста-чырвонымі барвамі. Абляцела жоўта-бурае лісце асін, бяроз і клёнаў. Яшчэ ніжэй схілілася і пабурэла трава прыбяседскай поймы каля Хатынічаў — звону касы яна так і не дачакалася. Вільготны, пругкі норд-вест прынёс свінцова-шэрыя балтыйскія хмары. Некалькі дзён амаль без перадыху сыпаў дробны золкі дождж.

А потым, на пачатку лістапада, выбліснула зыркае сонца, ласкавае, але не гарачае, быццам позняе каханне. Сонца высвеціла ўсё наваколле: голую дуброву каля Бабінай гары, цёмна-зялёныя, густакосыя, бы нявесты перад шлюбам, елкі, пяшчотна-зялёныя непралазныя, купчастыя хвойнікі. У маладым хваёвым лесе любяць расці казлякі — іх там высыпае гэтулькі, што хоць касу закладай, але нічыя рука не збірала бліскуча-карычневыя, знізу жоўта-белыя, як сыр, грыбы: менавіта яны, казлякі-масляты, найбольш назапашваюць радыенукліды. Набіраліся гэтых клятых нуклідаў і іншыя дарункі лесу.

Пётр Мамута і Юзя добра ведалі пра гэта і ўсё ж выбраліся ў грыбы. Паехалі на падводзе — каня даў Бравусаў, бо даглядалі яго цяпер разам: тыдзень пасвіў адзін гаспадар, тыдзень — другі. Паехалі на кані, таму што варта забрацца як мага далей на ўсход, у чысты лес, дый цераз Бесядзь пераехаць лепей на падводзе, бо ні парома, ні кладкі не было. Пераходзіць жа ўброд раку ўжо холадна.

Паездка аказалася ўдалай. Нарэзалі два кашы з коптарам маладзенькіх казлячкоў, крамяных жаўтлявых гусак — так у Хатынічах называлі зялёнкі. Трапляліся ў траве на ўзлессі крывяніста-ружовыя рыжыкі, знайшлі некалькі баравікоў, ужо не цёмна-карычневых, як у жніўні, а светла-бурых, з далікатным загарам, на кароткіх тоўстых ножках — галаву грыбы ўжо надта не задзіралі, бо халадэча прыціскала да зямлі, прымушала хавацца пад мохам, прыкрывацца шыгаллем.

Пашанцавала натрапіць на апенькі. Пад высачэзнымі елкамі знайшлі некалькі пнёў, абсыпаных грыбамі. Але верхнія пастарэлі, пабурэлі, укрыліся белым налётам плесені — не дачакаліся, бедалагі, каб хто іх зрэзаў. Затое знізу падпіралі маладзейшыя, іхнія капялюшыкі нагадвалі пятакі, а былі і меншыя з капялюшыкамі-гарошынамі. Вось гэткай малечы і нарэзалі хатыніцкія грыбавікі. Асабліва радавалася нядаўняя гараджанка Юзя: гэтулькі грыбоў не даводзілася збіраць ніколі.

Два дні яны парадкавалі грыбы: салілі, марынавалі, смажылі на патэльні з салам і цыбуляй. Увечары, стомленыя, елі смажаныя грыбы з бульбай. Пётр Еўдакімавіч наліў па чарцы гарэлкі, настоенай на ядлоўцавых ягадках. Выпівалі не толькі дзеля апетыту, дзеля радасці, а і дзеля прафілактыкі: між чарнобыльцаў хадзілі ўпартыя чуткі, што гарэлка спрыяе ачышчэнню ад радыеактыўных шлакаў. Так гэта ці не так, дакладна ніхто не мог сказаць, але за пяцігодку пасля аварыі на атамнай станцыі шмат хто з жыхароў зоны да “расшчапляўся” да белай гарачкі і дачасна пайшоў на той свет.

Стары настаўнік Пётр Еўдакімавіч Мамута хацеў жыць і кахаць сваю новую жонку Юзю. Ад іхняга кароткага пасляваеннага кахання ўжо сталы сын, падпалкоўнік, ладная ўнучка... Юзя неяк прызналася, што хацела б яшчэ нарадзіць дзіця — зноў жа насуперак Чарнобылю, але, мусіць, позна ўжо... Засталося толькі горача — кожны раз, як апошні раз, — абдымаць і цалаваць свайго доўгачаканага, цяпер законнага мужа.

Парадкуючы грыбы, даглядаючы гаспадарку, Пётр Еўдакімавіч часта пазіраў на неба, прыслухоўваўся да прагнозаў сіноптыкаў: ён чакаў ціхага, пагодлівага дня, каб уцяпліць на зіму пчол. І вось, на пачатку лістапада, неба, мусіць, стамілася плакаць, вецер разагнаў шэрыя, кудзелістыя хмары, выбліснула сонца. Вымытая ад пылу і бруду прырода заззяла нейкай сарамлівай, сцішанай прыгажосцю. Такія дні — гэта развітальная ўсмешка позняга бабінага лета. І ўсмешка вельмі кароткая, скупая — два-тры пагодлівыя дзянькі, а потым зноў напаўзуць шэрыя хмары, у настылым паветры могуць закружыцца белыя мухі. А за імі едуць маразы. Тады ўсё аціхае, супакойваецца, пчолы збіраюцца ў клуб, але іхняе жыццё не спыняецца. Пакрываецца лядовым панцырам-дахам Бесядзь, дый пад лёдам жыццё ідзе сваім спрадвечным парадкам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x