— Я не спяшаюся. А вось ты паспяшаўся. Пятро хацеў парэкамендаваць цябе на сваё мсца. Галоным рэдактарам навукова-папулярных перадач. Ты б справіўся. І начальства тэлевізійнае цябе ведае. А то наламаў дроў. Ты там. Я—тут. Што гэта за жыццё?
— Гэта ўсё часова. А тэлебачанне — не мой хлеб. Я не журналіст па адукацыі. Не бядуй. Усё ўтрасецца,— спрабаваў суцешыць жонку. — Можа, праз тыдзень прыеду, тады ўсё абмяркуем. Усім прывітанне! Цалую! — і паклаў трубку.
Сядзеў за сталом, адчуў зноў цяжар у патыліцы — падымаецца ціск, а гэтак добра адчуваў сябе гадзіну назад. Яму зусім не хацелася ехаць у горад. Адчыніліся ўвахлодныя дзверы. Нехта затупаў у калідоры. Андрэй выйшаў з кабінета — перад ім стаяў памочнік Віктар. У пінжаку наапашкі, у галёшах на босую нагу.
— Ну, ці дазваніліся? А то бульба ўжо гатова. Адубее. І форму ж замачыць трэба, — мабыць, Віктар заўважыў не дужа вясёлы твар шэфа, таму дадаў: — От, каб ваша жонка пабачыла вас у новай форме. Яна б усё кінула і паімчала за вамі на край свету.
— Дарагі мой. не так усё проста. Без жанчын гэтак жа цяжка абыходзіцца, як і жыць з імі. Сказаў гэта даўно мудрэц Сенэка. І гэта сапраўды так.
Яны кульнулі па кілішку мясцовай аржанушкі-весялушкі за новую форму і першую зарплату. Закусілі салам з цыбуляй, падсмажанай на элетраплітцы бульбаю з салёнымі гуркамі. Здаровы натуральны харч. Так думаў Сахута, са смакам жаваў сала, хрумстаў цыбуляй і яму не хацелася ніякіх жончыных прысмакаў.
Спаў Андрэй моцна. Яму нічога не снілася. Прачнуўс, калі ў пакоі было яшчэ цёмна, соладка пацягнуўся, убачыў у паўзмроку блішчастыя гузікі кіцеля, які вісеў на плечыках на цвічку, бо шафы ў пакоі не было. Падумаў пра Паліну, можа, яна сёння прыедзе . І адчуў незвычайны прыліў сіл. Нейкае першароднае жаданне жыць, насуперак Чарнобылю. Распаду партыі, раздраю зканамічнаму. І ягоны жыццёвы вузел падаўся не такім ужо заблытаным, а становішча зусім не безнадзейным.
Але ў той дзень сустрэча з Палінай не адбылася. Затое нечакана ў лясніцтва прыляскатаў на веласіпедзе зямляк Іван Сырадоеў. Жыў ён цяпер у Белай Гары. Перасяліўся туды адразу пасля Чарнобыля, бо і працаваў тады старшынёй сельсавета. Гады тры займаў гэтае крэсла і пасля пенсіі. Сахута якраз спусціўся з ганку — наважыўся ісці на пілараму, паглядзець, што там робіцца. Сырадоеў кінуўся да яго з абдымкамі.
— Скажу папраўдзе, Андрй Мацвеевіч, калі пачуў… Ну, што вы сюды вярнуліся, не паверыў сваім вушам. А цяпер во бачу вас на свае вочы. Хворма вам да твару, Мацвеевіч. Некалі ў мяне была падобная. Фінагентаўская. Толькі троху цямнейшая. А вы молада выглядпеце, Мацвеевіч. Яшчэ жыць ды жыць.
— Памятаю вас, Іван Ягоравіч, у форменным шынялі. Зіма. Сумёты цераз дарогу. А вы ў шынялі і гумовіках. З вайсковаю сумкаю…
— Было такое,— скупа ўсміхнуўся Сырадоеў, быццам саромеўся паказаць жаўтлявыя рэдкія, з'едзеныя за немалы ўжо век зубы. — А я помню цябе малым. На каньках. Я ж прывёз тыя каькі ажно з Нямеччыны.
— За канькі, дзядзька Іван, я вам заўсёды ўдзячны. Такіх ніўкога не было. Памятаю, Бесядзь зімой разлілася. А потым замерзла. Ад вёскі да лесу лёд блішчыць, як люстэрка. Ох, і палётаў я тады на каньках!
Згадкі згадкамі, але ж не дзеля гэтага прыкаціў зямляк.
— Які ў вас клопат, Іван Ягоравіч? — спытаў Сахута.
— Д ы хочу выпісаць тапорніку. Вы ж бярэзнік прарзджваеце?
— От, не ведаю, ці ёсць гатовы. Памочнік займаецца гэтым. Скажу, каб вырашыў вашу праьлему.
— Пачакайце, Мацвеевіч, ёсць размова. Можа, прысядзем? Баляць ногі, хай іх воўк. Яно й не дзіва. Столькі выхадзіў за сваю жысць.
Сырадоеў падышоў да лавачкі ля штыкетніка, прыгнуўся, крысом птнжака выцер яе з разлікам і для сябе, і месца для суразмоўніка.
Пярэчыць не выпадала, Андрэй сеў побач госця.
— Калі няма гатовага тапорніка, не бяды. Дайце дзялянку. Я з жонкай высеку. Толькі каб далей, можа, пад Белы Камень. Тут жа кругом радыяцыя. Адсюль дровы ніхто не бярэць. А то ў хаце будзець свой рэактар. Во. дажыліся! Праўда. жыўнасці ўсякай паболела. Ласі ходзяць статкамі. Днямі Косцік Варонін быў у лесес. Дык сямейка ласёў прама на яго выйшла. Лось, ласіха і цялё. Ды вялікае ўжо. Здаравенны рагач зямлю капытом пачаў драць. Косцік за дрэвы схаваўся. Ледзь паспеў. А то лось падняў бы на рогі. Еткі здаравіла! — Іван трохі перадыхнуў. Зірнуў на суразмоўніка, нібы прыкідваў, ці гатовы той выслухаць яго іншую просьбу.
— У мяне ж юбілей на носе. Шэсцьдзесят гадкоў пратопаў ужо. Дзесяць гадоў таму адзаначалі пяцёрачны юбілей. Весела было. Вы, здаецца, тады не змаглі прыехаць. А Пятро Махавікоў з жонкаю быў. І Даўгалёў, Шандабыла ўважылі мяне. Тады была іншая жысць. Хто мог падумаць, што партыя рассыплецца? Саюз во гатовы разваліцца.
Читать дальше