Ён слухаў выступоўцаў з падкрэсленай увгай. І не таму, што яны адкрывалі нейкія ісціны, нечым здзіўлялі, а хутчэй таму, што слухаў іх упершыню. Андрэй запісваў іхнія прозвішчы, пасады, назвы паселішчаў, пра якія яны гаварылі. І рабіў гэта свядома, з думай пра будучыню: калі яго прызначаць на абяцаную вышэйшую пасаду, магчыма , давядзецца з гэтымі людзьмі сутыакацца часцей. Можа, з кім у яго наладзяцца сяброўскія стасункі— калі не сяброўскія, то, пэўна, таварыскія, бо жыццё ў чарнобыльскай зоне прымушае людзей мацней трымацца адно аднаго. Кожны ў глыбіні душы разумеў: усе яны закладнікі мірнага атама.
Сахута лавіў цікаўныя позіркі ў яго бок — тут усе ўсіх ведалі. І раптам новы чалавек , ды яшчэ не падобны на маладога спецыяліста. У раёне быў страшэнны дэфіцыт кадраў, але маладыя спяцы прызджалі вельмі рэдка. Самыя цікаўныя пыталіся цішком у старшыні калгаса: хто сядзіць поплеч яго.
Але галоўная адметнасць нарады была ў самой яе сутнасці: гісторыя не ведала дагэтуль такой маштабнай аварыі, нідзе ў свеце мірны атам не прынёс гэткай шкоды чалавеку. І запанаваў ён амаль на траціне Беларусі, ахінуў смертаносным крылом Прыбяседдзе. Свае ахвяры, сваю жахлівую даніну збірае ўжо шосты год. І колькі часу будзе збіраць, таго не ведае ніхто. Ні акадэмікі, ні міністры. Ні пажарнікі, якія тушылі рэактар. Ні ліквідатары, якія ўжо наеліся радыенуклідаў па макаўку. І яны, гэтыя нябачныя забойцы-раденукліды, быццам караеды дрэва, падточваюць маладых здаровых людзей. Караеды нападаюць на старое, хворае, аслабленае дрэва, здаровае ім не па зубах. “Мірны” атам нікому ў зубы не гядзіць, ён гатовы зваліць любога мацака.
Менавіта пра гэта думаў Сахута, бо ён быў тут свежым чалаекам. І адчуваў усё вастрэй, чымся мясцовы люд. За месяц, пражыты ў зоне, не раз чуў гаркава-металічны смак нябачнай радыяцыі. Прыцярпеўся ўжо, што напрыкканцы дня баляць ногі, нават калі цалюткі дзень праседзіць у лясніцтве. А ўвеары яму карцела хутчэй памыцца, як аб нечым недасяжным, дужа прыемным. ён думаў пра цёплы душ у сваёй гарадской кватэры. Але замест гэтага да пояса мыўся халоднай вадою са студні.
Нарада доўжылася каля трох гадзін без перапынку. Выступы былі спакойныя, памяркоўныя, кароткія. Ніхто нікога не крытыкаваў. І кіраўнікі, і падначаленыя разумелі, што ўсе яны закладнікі Чарнобыля. Каму было куды ўцякаць, той ужо ўцёк, каго змаглі — адсялілі. Перасяленне ідзе і зараз. Дакладчык, намеснік старшыні райвыканкама, адно паўшчуваў будаўнікоў, хоць і разумеў — не яны вінаватыя ў зрыве плана. Калі б матэрыялы, грошы паступалі своечасова, дамы для перасяленцаў раслі б, як грыбы пасля дажджу.
Выступаў і дырэктар лясгаса Капуцкі. Пабедаваў, што план пасадак лесу павялічаны, а людзей і тэхнікі бракуе. Андрэй слухаў яго з увагаю і насцярогаю. Увага ішда ад таго, што яму давядзецца ўсё пачутае ўкласці ў вушы сваім падначаленым, а насцярога мела іншую прычыну: раптам дырэктар неабдумана ляпне, што да іх вярнуўся на пасаду ляснічага зямляк, былы сакратар абкама партыі. Тады б Сахуту давялося падняцца, на яго б усе глядзелі, як на дзівака, а нехта, можа, і ў ладкі запляскаў, хоць у душы пасміхнуўся б: во жыццё прыціснула партакрата, што і сталіцу кінуў, значыць, цесна зрабілася каля карыта, адпіхнулі, выплюнулі. На шчасце, дырэктар нічога такога не ляпнуў, старшыня калгаса падвёз Сахуту да лясгаса, паабяцаў заехаць сюды, калі вырашыць свае справы.
— Ну што, Мацвеевіч, асвойталіся, агледзеліся? Трэба вас апрануць па-нашаму, — дырэктар паляпаў па плячы старэйшага па ўзросце былога высокага партыйнага начальніка.— Прывезлі новую флорму. Вось вам зорачкі ў пятліцы,— дастаў з шуфляды маленькі карабок. — Шэсць штук. Па тры…— Станеш галоўным ляснічым. — раптам перайшоў на “ты”,— тады будзе чатыры зорачкі. Можа, прымераеш тут? Скажу сакратарцы , каб нікога не пускала. А я выйду.
Ад новай цёмна-зялёнай формы з блішчастымі гузікамі патыхала нечым незнаёмым: ці то фарбаю, ці то нафталінам. Карацей, нечым халодным і казённым.
— Дома памераю, — адказаў Андрэй і сам здзівіўся, што домам называе не кватэру ў Мінску, а пакойчык-катух у тым жа будынку, дзе і лясніцтва, толькі ўваход з другога боку: у адным пакойчыку атабарыўся памочнік. У другім ён, Сахута.
— Калі што не падыдзе, можна падагнаць у атэлье. У райцэнтры ёсць. І ў Белай Гары падгоняць. Сёння зарплата ў нас. Можна адным скрыпам замачыць і палучку, і форму. — шырока ўсміхнуўся Капуцкі, ажно прысеў пад вусамі дзюбаваты нос. — Каб новая форма добра насілася. Каб не муляла нідзе.
Читать дальше