Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А Пятро згадаў “стенариста” Івана Кузьміча, які заўсёды талдычыў пра якасць “стенариев”: ёсць арыгінальны ход, значыць будзе цікавая перадача . На пачатку і ён старанліва правіў памылкі, потым зразумеў, што пісьменнасць мае значэнне толькі ў дыктарскім тэксце. Андрэй міжволі падумаў: сцэнарый тзлеперадачы— не кніга. І чым болей слухаў выступоўцаў, тым пераконваўся мацней наколькі складаная і шматгранная выдавецкая справа. І тут усе звязаны. Нібы альпіністы: прапусціў рэдактар памылку — яна праскочыць і ў кнігу. Або рздактар “гнаў” рукапіс, гарбаціўся дзень і ноч, а мастакі не зрабілі своечасова афармленне — кніга вылецела з графіка. Адна, другая накладка — калектыў без прагрэсіўкі. А менавіта прагрэсіўкай, быццам пернікам, спакушаў дырэктар Пятра. Дык жа важкі пернік, бо прагрэсіўка іншы раз перавышае зарплату.

Усе службы дакладвалі аб сваіх праблемах. Загадчыца карэктарскай, адкінуўшы за спіну тоўстую русявую касу, чытала з нататніка: якія рукапісы ў рабоце, якія паступілі першыя карэктуры, якія падпісныя, пабедавала, што захварэла падчытчыца, трэба, каб рэдакцыі па чарзе выдзялялі па адным чалавеку для падчыткі. Намеснік дырэктара гаварыў, што падрасла цана паперы, далёкі Сыктыўкар затрымлівае пастаўкі, што папяровая ўдаўка можа прыдушыць выдавецтва.

— Трэба паслаць чалавека ў камандзіроўку. Хай возьме некалькі рускамоўных кніг, пару пляшак “Белавежскай”, — зазначыў дырэктар.

Старшыня прафкама сказала, што ў падшэфны саўгас трэба адправіць трох чалавек на ўборку капусты — гэта апошні заезд.

— Застанецеся пасля планёркі. Памяркуем, — Клімчук зірнуў на гадзіннік. — Ну што, будзем закругляцца?

Пятро прыкмячаў свежым вокам усё, што адбывалася ў гэтым кабінеце: хто што гаварыў, як сябе паводзіў. Клімчук некаторыя пытанні вырашаў па ходу планёркі, але не абышлося без маналога. Прыкладна тое самае рабіў пасля лятучкі і Пятро: падсумоўваў вынікі, “азадачваў” калектыў. Дырэктар сказаў, што трэба думаць пра тэматычны план 1993 года — а на дварэ стаяў кастрычнік дзевяноста першага, пісаць заключэнні на рукапісы, заказваць аўтарам рукапісы, варушыць тых, з кім заключаны дамовы, аддаваць рукапісы на рэцэнзію сур’ёзным навукоўцам. Пятро злавіў сябе на думцы, што ягоныя сувязі з вучонымі могуць быць вельмі дарэчы.

— І самая надзённая праблема — выданне кніг “Памяць”. Нядаўна прынята вельмі сур’ёзная пастанова ўрада. Неўзабаве запатрабуюць справаздачу, — Клімчук зірнуў на Пятра, і той адразу зразумеў, што пісаць тую справаздачу давядзецца яму. — Вы, Пятро Захаравіч, будзеце персанальна курыраваць гэтыя выданні. Дарэчы, мы з табой, — Клімчук перайшоўшы на “ты”, — былі на першай нарадзе ў ЦК. Яшчэ пры Машэраве. Гэта яго задума... Гррандыёзная задума — выдаць сто трыццаць Кніг Памяці.

— Я быў у тым першым дэсанце ў Шумілінскі раён. На Віцебшчыну. Мы рабілі першую Кнігу Памяці, — падаў голас Пятро.

— Ну дык ты — чалавек вопытны. Я ведаў каго сватаў, — задаволена ўсміхнуўся Клічук, і амаль усе прысутныя заўсміхаліся.

— А я ведаў, куды ішоў, — сказаў павесялелы Пятро.

У яго праклюнуўся парастак надзеі, што ён справіцца з новай работай, урасце ў новы калектыў.

— У “Мастацкай літаратуры” створана група “Памяць” з трох чалавек. А я адзін, яко перст, — азваўся Сяргей Рудзянок.

— Зато ж ты ў нас плечавень, — падвесяліў прысутных і намеснік дырэктара Сідаровіч.

— Дадзім табе, Сяргей Дзмітравіч, талковага карэктара. З перспектывай, каб стала рэдактарам. Памяркуем, каго...

— О, там прыгожых дзяўчат у карэктарскай хапае! Яго толькі пусці туды, бы казла ў агарод, — спадабалася жартаваць Сідаровічу.

— Дамо толькі адну ахвяру, — смяяўся і дырэктар. — А ў потым дабавім яшчэ аднаго чалавека. І вас будзе трое. Выданне Кніг Памяці — справа сур’ёзная, адказная і грашавітая. Дзяржава выдзяляе кругленькія сумы раёнам. А раёны добрасумленна пералічваюць грошыкі выдавецтвам. Вядома, не за прыгожыя вочы, а за работу.

Планёрка Пятру спадабалася. Тут не было нервовай напругі, якая ўладарыць на тэлебачанні. А найбольш уразіў вясёлы, аптымістычны настрой дырэктара, яго бліжэйшых памочнікаў. Цэнзуры няма, партбюро няма, узгадаліся словы Клімчука, што самі з вусамі, але трэба выдаваць толькі тое, што дасць навар.

Пасля нарады Пятро завітаў у пакой да Сяргея Рудзянка. Вядома, ён мог патэлефанаваць яму і запрасіць да сябе. Але памятаў параду Клімчука: “Штодня заходзь у які-небудзь пакой выдавецтва, адчыняй дзверы — так хутчэй пазнаёмішся з людзьмі. Калі ёсць патрэба пагаварыць сам-насам, не саромейся выклікаць у кабінет”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x