Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сёння на календары — Дзень цудаў. І цуд адбыўся: зацверджаны бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Жыве беларусь!

Пятро ўзяўся чытаць апошні запіс за 27 верасня, але яго перапыніў тэлефонны званок. У трубцы пачуўся басавіты голас Валодзі Клімчука, былога тэлевізійнага калегі, ён шмат гадоў працаваў галоўным рэдактарам літаратурна-драматычнай рэадкцыі, а цяпер — дырэктар выдавецтва.

— Прывітанне, стары! Ты так позна сядзіш на працы? Ну і стаханавец! Засумаваў па студыі за час адпачынку? Як адпачыў?

— Нармалёва. І грыбы збіраў, і лазню будаваў, і зямлю капаў.

— Значыць, сілы і моцы набраўся. Самы час пераходзіць да мяне.

— Як гэта — да цябе?

— Я ж табе не раз казаў. Мой галоўны рэдактар — пенсіянер. І што я хачу перацягнуць цябе на гэтую пасаду. Ты аграном па адукацыі. А наша выдавецтва мае сельскагаспадарчы профіль. Дык вось, галоўны падаў заяву. Ну, яму сказалі: “Пара, браце...” Рыхтуюць месца для былога цэкоўца. Ведаю яго. Дуб дубам... Старшыня Дзяржкамдруку ў ад’ездзе. Неўзабаве вернецца. І тады будзе позна. Ягоны намеснік, наш куратар, супраць таго цэкоўца. Гэта ён мне сказаў, а старшыні ён так не скажа. Дарагі дружа, я табе раю. Проста прашу. Зрабі рашучы крок..

— Валодзя, так нечакана. Трэба падумаць. З жонкай параіцца.

— Жонцы скажы толькі адно. Будзеш атрымліваць удвая болей. Чакаю цябе заўтра раніцай. Пагамонім. Я з васьмі ўжо на працы. Можаш а палове дзевятай пад’ехаць. Ну, дык што? Чакаць? Ці шукаць каго іншага? Часу ў мяне мала.

— Добра. Чакай, — рашуча сказаў Пятро.

Жаданне нешта запісаць у дзённік адразу знікла: тут думаць трэба! Гэта ж не жартачкі — такая прапанова. Тэлебачанню аддаў амаль дваццаць гадоў. Абвёў вачыма свой кабінет. Адчуў: шкада яго пакідаць — болей за дзесяць гадоў адседзеў тут. Усё знаёмае да кожнай шчылінкі, звыклае, а там усё новае: людзі, справы, праблемы. Апошнім часам быў незадаволены сваёй работай, не падабалася новае кіраўніцтва. Здавалася, што гатовы развітацца з блакітным экранам, бо ўсё, што там адбываецца, што паказвае экран, гэта імітацыя жыцця. Ён усё болей пераконваўся, тэлевізар — скрынка для лайдакоў і дурняў, бо перадачы, якія даюць нешта розуму і сэрцу, — рэдкасць.

Трэба адважыцца. Учора здзівіў зямляк Андрэй Сахута. Патэлефанаваў Пятро яму на кватэру, трубку зняла Ада і пачала, што называецца “рвать и метать”: такі ідэаліст муж, паехаў у радыектыўную зону і пачаў працаваць шараговым ляснічым! Кінуў усё, сям’ю, сяброў. Пятро не верыў сваім вушам: сакратар абкама партыі — і раптам ляснічы ў радыеактыўнай зоне. Потым яна дадала, што нібыта праз тры месяцы яго прызначаць галоўным ляснічым у райцэнтры. Але ж зачуханая Лабанаўка, нашпігаваная радыенуклідамі, не сталіца. Ды могуць і не прызначыць. Так і будзе там сядзець да пенсіі. Калі дажыве...

Ада гаварыла сумбурна, усхвалявана, у голасе чуліся раздражненне, крыўда, злосць, што не параіўся, не паслухаўся яе. Пятру здавалася, што ў сябра добрая сям’я, і раптам гэткія лютасць і злосць.

Паспяшаўся Андрэй, падумалася Пятру, мог бы пайсці ў выдавецтва, хаця туды не ўзялі б, раз адбіваюцца ад цэкоўскага кадра, а вось на сваё месца на тэлебачанне мог бы прапанаваць. Думкі, думкі клубіліся ў галаве Пятра Махавікова. Трэба хутчэй дамоў. Што скажа Ева? Ён прадчуваў, што яна скажа. Калі пачула, што аклад там большы, параіла:

— Ну, то, можа, варта, ісці. А як туды дабірацца? Гэта ж далёка. Праспект Машэрава...

Яны пачалі абмяркоўваць, як туды лепей даехаць. Былі розныя варыянты: аўтобусам, тралейбусам да прыпынку “Няміга” або трамваем да метро. Перасадка, затое хутка.

Пятро быў удзячны Еве за спагаду, спакойную разважлівасць і памяркоўнасць. “Якое гэта шчасце мець добрую жонку!” — падумаў ён. Згадаў учарашнюю размову з Адай, зразумеў, што між Сахутамі стасункі накаліліся. Мабыць, яна добра дапякла мужу, што доўга ходзіць без работы. Таму Андрэй і кінуў Мінск, можа ўсё скончыцца разводам.

Раніцай Пятро Махавікоў быў на праспекце Машэрава. Ішоў нетаропка, прыглядаўся да будынкаў, быццам хацеў усё добра запомніць, бо, магчыма, па гэтым маршруце давядзецца хадзіць аж да пенсіі. Прамінуў грувасткі Дом мадэляў, вось славутая крама “Алеся” — запаветны куток сталіцы для ўсіх жанчын. Быў ён тут з Евай, але аельмі даўно.

Пятро шчыльней захутаў шалікам шыю,. бо акурат у твар дзьмуў вільготны парывісты норд-вест, сцепануў плячыма пад скураною курткаю. Гэтую апранаху вецер не прабіваў, а каленям было холадна. Годзе піжоніць, трэба насіць нагавіцы, паўшчуваў сябе Пятро, зірнуў на гадзіннік — стрэлкі паказвалі дваццпць хвілін дзевятай. Наддаў ходу, бо пазніцца не пажадана, але і раней прыпёрціся таксама няварта, каб не падумаў пан дырэктар выдавецтва, што тэлежурналіст Пятро Махавікоў дужа прагне заняць крэсла галоўнага рэдактара. Праўда, ён і на тэлебпчанні меў, так бы мовіць, адэкватнае крэсла, але ж тут большыя грошы..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x