4 верасня. Серада. Раніца была цудоўная, светлая, вельмі ціхая, нейкая зажураная. А па абедзе ўзняўся вецер — значыць, будзе перамена надвор’я. У прыродзе цішыні доўга не бывае. На душы неспакойна. У Маскве на з’ездзе дэпутатаў Гарбачоў не дае нікому сказаць ні слова: аб’яўляе перапынкі — да 15 гадзін, потым да 17. Дэпутат Віктар Алксніс параўнаў сітуацыю з 1918 годам, з разгонам “Учредительного собрания”. Аб’явілі, што ў Кітай драпанулі тысячы партработнікаў і чэкістаў. Нашым туды далёка, а то сыпанулі б... Зямляк Андрэй Сахута, былы сакратар абкама партыі, без працы ходзіць. Яшчэ факт: пісьменнікі Расіі дзяжураць начамі каля свайго будынка — баяцца, што яго захопіць іншая групоўка пісакаў. Дажыліся!
9 верасня. Аўторак. Які туман! Здаецца, што дрэвы, хаты — усё абкладзена ватаю. Але памалу туман пачаў развейвацца, выбліснула зыркае і яшчэ даволі цёплае сонейка. І ўсё наваколле засвяцілася тонкімі ніткамі павуціння — першая прыкмета бабінага лета. Праз чатыры дні яго каляндарны пачатак. Люблю гэты час у прыродзе!
На мой адпачынак выпала багата гаспадарчых спраў: канчаю лазню, аббіваю сцены прымыльніка вагонкаю — азартная справа! Трэба шукаць печку, рамы на балконе трэба ўстанавіць. Кругом клопат..
Больш за два тыдні жыве незалежная Беларусь. Змен пакуль ніякіх. Хіба што бел-чырвона-белы сцяг над гарсаветам. Трохдзённы путч разбурыў саюз непарушны. А што будзе на яго руінах?
Газеты паведамляюць: У Магілеве над будынкам гарадскога Савета лунае бел-чырвона-белы сцяг, красуецца герб “Пагоня”. Нарэшце! А Ленінград ужо стаў Санкт-Пецярбургам. Мінскі гарсавет ставіць пытанн аб вяртанні гістарычнай назовы — Менск.
13 верасня. Пятніца. Пасля моцнага пацяплення — пазаўчора было плюс 23 — зноў захаладала. Восень бярэ сваё. Затое ўчора прывёз два кашы апенькаў. Цудоўныя грыбы! Не было ўлетку грыбоў, можа, восень аддзячыць за цярпенне. А якая асалода збіраць апенькі! Знойдзеш пень, а ён увесь аблеплены грыбамі. Зверху яны стаяць, нібы раскрытыя парасонікі — чыстыя, бялюткія, здаровыя, а ніжэй малыя, быццам рудавата-белыя шарыкі. Даводзіцца зразаць толькі “галоўкі” — яны самыя смачныя. Абрэжаш пень, застаюцца белыя карані, нібы працягнутыя рукі; уражанне, што пень крычыць, моліць: “Аддай мае грыбы, маё багацце!”
Сёння амаль паўдня аддаў унуку Алесіку. Звазіў яго з бацькамі ў паліклініку, дзе ўзяпі ў малога кроў з пальчыка. Спачатку ён маўчаў, потым моцна плакаў. А затым моцна спаў на вуліцы, у двары, а дзед, гэта значыь, я чытаў “Зрячій посох” Віктвра Аастаф'ева. Выдатная рэч! Піша ярка, вобразна, шчымліва лірычна.
Вось і вечар. Ева з Ірынкай пайшлі ў магазін, а я з унукам. Ён зноў заснуў. О, як ён спіць! Ручкі, паўсагнутыя ў кулачкі, ногі, як у жабоцькі, сагнутыя ў каленках і рскінутыя ў бакі. Здаровенькі, харошы хлапец расце. Пра тое, што ў ягоных жылах не цячэ мая кроў, стараюся не думаць. З Кастусём адносіны добрыя, нявестка неяк прызналася, што зайздросціць нашай дружбе. Вось выдадзім замуж Ірыну, будзе ў нас яшчэ унук ці ўнучка. Жыццё працягваецца. Будзем сеяць, Беларусы!
16 верасня. Панядзелак. У выхадныя ездзілі з Евай на лецішча. Збіралі апенькі, брусніцы. Прыемны занятак. Адпачылі з карысцю. Надыхаліся паветрам, настоеным на ядлоўцы, на верасе. Ёсць у лясным паветры водар жывіцы і таямнічы, гаркава-сумны пах жоўтага бярозавага лісця.
Трывожыць становішча ў свеце. Заўтра пачнецца сесія нашага Вярхоўнага Савета. Каго выберуць старшынёй? Мабыць, Шушкевіча? Ці Кебіча? Будзе прэтэндаваць і доктар навук Карпенка. Мала ведаю яго. Наўрад, каб ён прайшоў. Дый Пазняк не пройдзе.
18 вервасня. Серада. Туманны дзень. Цёпла, ціха. Слухаю па радыё пра сесію нашага парламента. Нарэшце выбралі Стаха шушкевіча, сына беларускага паэта, вязня берыеўскага лагера,— старшынёй вярхоўнага Савета Беларусі. Прэтэндавалі ўчора ён, Кебіч, Карпенка і Заблоцкі. Пазняк зразумеў, што не пройдзе. І не лез. Пасля галасаванняў засталіся Шушкевіч і Кебіч. Але ніводзін з іх не набраў патрэбнай колькасці галасоў. Сёння Кеьіч сваю кандыдатуру зняў і Станіслаў Станіслававіч прайшоў. Я трохі знаёмы з ім. Ён браў удзел у адной нашай перадачы. Спадзяюся, ён будзе спрыяць Адраджэнню.
19 верасня. Чацвер. Слухаю, а зрэдку і ўключаю тэлевізар. Каб паназіраць за працай нашага парламента. На вачах сталеюць дэпутаты. Ніл Гілевіч зрабіў цікавы. Аргументаваны і эмацыянальны даклад пра сімволіку: герб, сцяг, гімн. Нейкі ветэран пачаў цытаваць гісторыкаў-артажлксаў. Маўляў. Бел-чырвона-белы сцяг і “Пагоня” — не нашы сімвалы. Успыхнула дыскусія. І што цікава, многія дэпктаты, якія ўчора гаварылі на іншай мове, сёння выступалі па-беларуску. Хораша гаварыў прэзідэнт Акадэміі навук Платонаў. Гэта вельмі таленавіты вучоны, патрыёт. Пачаў па-беларуску, потым прызнаўся, што цяжкавата выступаць на роднай мове, не хапае слоў, бо адвучаны, як і ўсе мы. Перайшоў на пускую мову, зазначыў: “Мы все псіхологіческі ізранены. Мы не машіны. Всё проісходяўее действует на нас”. Сімволіку горача падтрымаш
Читать дальше