Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гумно, ток і еўня служылі калгасу гадоў дваццаць, а потым ля Канчанскага ручая збудавалі механізаваны двор, склад, сушыльню — гэтыя пабудовы стаялі і зараз. Але Чарнобыль спыніў іхнюю дзейнасць. Няўжо назаўсёды?

Уразіла, што ад вялізнага гумна, току і еўні не засталося і знаку. Узгадаў Андрэй, як некалі бацька паказваў, дзе стаяў чый хутар пасля Сталыпінскай рэформы. У той дзень яны пасвілі кароў. Андрэй ужо скончыў сем класаў, бацька гутарыў з ім, як з дарослым, болей за яго адукаваным чалавекам. Андрэй слухаў і дзівіўся: ад тых хутароў не засталося нічога — ну, там-сям два-тры вялікія камяні. Зямля забірае ўсё ў сваё нутро, што пакідае пасля сябе чалавек, асабліва, зробленае з дрэва. Забірае і грэшныя парэшткі самога чалавека, калі ён завяршае свой жыццёвы шлях.

Андрэй з сумам і скрухаю пазіраў на маўклівыя пустыя хаты, пахілыя стрэхі хлеўчукоў, нібы развітваўся з імі, бо праміне пяць-дзесяць галоў і яны згніюць, урастуць у зямлю, крапіва і чорны палын будуць раскашаваць на былых котлішчах, дзе некалі бруіла жыццё. Нараджаліся дзеці, гучалі песні, уранні над хатамі быццам стаялі ружаватыя слупкі дыму.

Ён зірнуў на даўно няезджаную дарогу выгана і раптам яго нібы апёк успамін. Яны гулялі паблізу Андрэйкавай хаты: качалі мячык з анучаў. Сачылі, у чыю ямачку ён патрапіць, тады ўсе кідаліся ў розныя бакі, а гаспадар ямкі хапаў мячык і цаляў у таго, хто не паспеў далёка адбегчыся. І раптам наваколле скалануў выбух. Цікаўныя хлапчукі сыпанулі ў поле, за вёску, бо там грымнуў выбух.А ў полі чуўся плач. Нехта галасіў. Неўзабаве на выгане паказалася падвода За ёю ішлі жанчыны. Ля воза трымаючы лейцы, кульгаў дзядзька Арцём. На калёсах сядзела жанчына і галасіла на ўсю галаву. Андрэйка згледзеў на возе пашкуматаныя транты і чырвоныя квалкі мяса, праз шчыліны між дошак выбіліся матава-сінія кішкі , зрываліся на зямлю кроплі крыві… Сахута ажно заплюшчыў вочы — гэткі выразны быў успамін.

Але імя і прозвішча таго хлопца-аратага, які падарваўся на міне, узгадаць не мог, хоць і бачыў яго не раз. Цыбатага, вясёлага, у адмысловых лапцях з матацыклетных пакрышак. Услед за ім цягнуліся дзівосныя сляды, быццам з падскокам па вуліцы імчаў матацыкл. Андрэй перавёў пагляд на свайго старога абшарпанага коніка, на з'езджаныя, лысыя пакрышкі са сцёртымі пратэктарамі. Але ж во, бегае, прыехаў з лясніцтва. Колькі давядзецца калясіць на ім? Няўжо доўга?

Сахута зноў азірнуўся вакол — па-ранейшаму нідзе ні душы. За Юрліўцам, дзе пачынаўся Упярочны роў, цямнеліся даўжэзныя стагі саломы. Значыць, у зоне адсялення сеюць, збіраюць ураджай, пэўна, гэтыя гектары не ўлічаныя, і мясцовы кіраўнік можа пахваліца ростам ураджайнасці.

Ён зірнуў на гадзіннік, потым на мутна-чырвонае сонца, што нібы надзіманы дзіцячы шарык, вісела над кладзішчам — дзень кароткі, да сасны ў Бярозавым балоце сонца не дакоціцца. Параўнанне з чырвоным дзіцячым шарыкам узнікла, мабыць,таму, што гэтыя шарыкі–сонцы луналі над Кастрычнікімі дэманстрацыямі, якіх так багата нагледзеўся партыйны ідэолаг Андрэй Сахута. А цяпер ён падумаў: гадзіны дзве яшчэ будзе светла, завідна даедзе да лясніцтва. І таму ён непаспешліва быццам пераматваў кінаплёнку свайго жыцця…І выплыў з памяці яшчэ адзін дзень — ці не самы першы, які яскрава помніўся з малентсва.

Вясна. Цяплынь. Бацька накідаў віламі на калёсы гною, паслаў у перадку анучу і пасадзіў яго, Андрэйку. “Трымайся, сынку, вось за еты калок”, — паказаў на драўляны штыр, да якога мацаваліся гнаяўкі. Бацька ішоў побач воза, нешта мурдыкаў пад нос, гнядая кабылка сама ведала дарогу, адмахвалася даўгім хвастом ад першых настырных мух, звыкла цягнула воз. Ехалі яны вось па гэтай дарозе, перад якою стаяў зараз ляснічы Сахута. І вёз бацька гной вясновым днём сорак трэцяга. У верасні таго года вёску вызваляць ад немцаў, але вораг паспее спаліць яе напалову — толькі хаты Канчанскага боку ацалеюць. Там давядзецца зімаваць насельнікам-пагарэльцам Шамаўкі. Кацера Сахута з дзецьмі перабралася да цёткі — у маленькай хаціне тулілася больш дзесяці душ. Потым вернецца з фронту Мацвей Сахута, збудуе новую хату. Вунь яна стаіць пад высокім шыферным дахам. Некалі маці дакарала бацьку: навошта падняў гэткую высокую страху? Вецер можа сарваць. Бацька адмахваўся, маўляў, болей сена можна ўтаптаць на гарышча, а яшчэ адтуль далёка відаць, ажно бачна саковіцкая царква.

Андрэй міжволі зірнуў туды, за Канчанскі бок — з гарышча іхняй хаты сапраўды добра былі відны цыбуліны-купалы Саковіцкана храма, але адсюль іх не ўгледзеў.Зноў абвёў вачыма шырокае курганістае маўклівае поле, прыцярушанае нябачнымі радыенуклідамі. Ці адшукаў бы ён зараз той лапік зямлі, куды з бацькам вазіў гной? Мусіць, не. Тое поле было дадатковае — пры немцах калгаснае поле падзялілі нанава. Былыя калгаснікі шчыравалі на сваіх дзялка. Узгадаліся словы Сталыпіна: нельга любіць чужое, як сваё. А бальшавікі, і верны іхні служка Андрэй Сахута, семдзесят гадоў з гакам імкнуліся пераламіць, перамагчы спрадвечны інстынкт чалавека. Ці не ў гэтым адна з прычын краха сацылізма ў ягонай калысцы? Дзе ён дасягнуў даволі высокага развіця, глыбока ўкараніўся коштам мільённых ахвяраў. Коштам цэлых рэк поту і крыві. А што было б, калі б Сталыпіна не застрэлілі ў Кіеўскім тэатры? Можа б, і Ленін не прыйшоў да ўлады. Не было б Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны. Не было б варажнечы дзвюх сістэм. Можа. і Гітлер не стаў бы фюрэрам. Магчыма, Кастрычнік паспрыяў зараджэнню фашызма. Значыць. не было б і вайны з немцамі. Не згарэлі б Хатынічы. І ўсе чатыры Андрэевы браты маглі б жыць. Магло б і Чарнобыля не быць, бо ад людзей дасведчаных Андрэй чуў, што рэактар выбухнуў не сам па сабе. Пра гэта пісаў у “Правде” акадэмік Лягасаў — ягоны артыкул ёсць у дасье, якое збірае былы сакратар абкама. І яшчэ падумалася: можа. каб не гарлапан Ельцын, гэкачапісты перамаглі б, у Нова–Агарове заключылі б новую Саюзную дамову. І ён, Сахута, сядзеў бы ў сваім крэсле. Чаму ж усё адбылося менаміта гэтак, як адбылося? Можа. нейкі вышэйшы розум ктруе жыццём на Зямлі? Нездарма людзі вераць у Бога.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x