Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нібы ўкапаны стаяў Андрэй каля выгану, па якім лётаў басаногім хлпчуком. Цяпер прыглядаўся да ўчарнелай някошанай травы, выпетралага бадылля крываўніку, учэпістых кустоў чорнага палыну..Яму падалолся, што ніколі раней не дакопваўся так блізка да разгадкі таямніц навейшай гісторыі чалавецтва.У абкамаўскім кабінеце ён шмат чытаў сучасных філосафаў і сацыёлагаў. Некаторых па абавязку службы — каб ведаць, з кім змагацца. А некаторых і па сваёй цікаўнасці. Гэта была свайго роду ланцуговая рэакцыя: адна кніга цягнула іншую. Адзін прачытаны аўтар вёў за руку іншага.Здзівіў Аляксандр Зіиноўеў, колішні дысідэнт. Калі першы сакратар райкама Сахута прачытаў “Зияюшчие высоты”, то вельмі злаваў на аўтара за яго з'едлівасць, назіральнасць. Філосаф-дысідэнт падрываў знутры ідэалагічныя апірышчы сацыялізму, кпіў з жыцця “Заведуюшчего города Ибанска и его жителей ибанцев”. Можа, як ніхто іншы ён спрыяў краху сацыялтзму. А цяпер, калі ўбачыў, што сацыялістычны Ібанск падае, пачаў яго падпірраць свім плячом, крычаць на ўвесь свет, што сацыялізм не вычарпаў свайго рэсурсу, што “подлость горбачевской перестройки” у тым, што былыя апалагеты камунізму зрабіліся самымі ярымі яго апанентамі і крытыкамі. Ды яго ўжо ніхто не слухаў. Захад выплюнуў, а Усход не хацеў прымаць. Уважаў за пярэваратня і веры не даваў.

Сахута адчуў, што памацнеў вецер, прадзімае наскрозь. Дзьмуў вецер з Бабінай гары — значыць, чарнобыльскі, значыць, прынясе холад, можа, і марозік выскачыць. Ён завёў матацыкл і праз некалькі хвілін быў каля бацькоўскай хаты. Тармазнуў перад варотамі, згледзеў каля палісадніка веласіпед, падобны на той, на якім прыязджаў у лясніцтва Іван Сырадоеў. На лаўца і звер бяжыць, падумаў Андрэй, спадзеючыся на сустрэчу з былым фінагентам.

З хаты выйшла Марына, узрадавалася брату, абняла. Была яна ў старой, але не завэдзганай кухвайцы, на галаве шэрая цёплая хустка. Андрэй з радасцю адзначыў, што Марыніны вочы не пазіраюць на свет з ранейшым невыказным сумам старой дзевы, і зморшчынкі-лапкі пад вачыма разгладзіліся, — значыць, хоць на схіле жыцця не абмінула старэйшую сястру жаночае шчасце.

— От, добра, што прыехаў. А то я ўсё думаю, як ты там. Адзін, як воўк. Пайшлі ў хату.

За сталом сядзелі ўжо на добрым падпітку Бравусаў і ягоны сват Іван Сырадоеў. Яны таксама выказалі шумную радасць, убачыўшы Андрэя. Гаспадыня прынесле талерку і чарку, Бравусаў наліў яе да самых беражкоў, як любілі гаварыць у Хатынічах. Андрэй прыгубіў чарку і адсунуў убок. Усе пачалі ўгаворваць, каб выпіў да дна.

— Не, браткі, дзякуй. Я за рулём. Трэба завідна даехаць.

Даведаўшыся, што ён ехаў праз новы мост у Саковічах, Бравусаў упэўнена зазначыў:

— Ніякіх даішнікаў тут няма. Пост міліцэйскі толькі за Белай Гарой. А ў зоне — гуляй, Вася. Хвакцічаскі, едзь куды хочаш. І гарэлкі пі, колькі ўлезе. Трэба ж выводзіць шлакі радыеактыўныя... Гарэлка, хвакцічаскі, памагае. Расчапляе етыя праклятыя нукліды. Таму і жывём у зоне. Хвакцічаскі, п’ём, гуляем. І нікуды не ўцякаем.

Андрэю не хацелася слухаць п’яную балбатню, але і спытаць адразу пра тое няўдалае павяванне не выпадала.

Сырадоеў пачаў гаворку сам.

— Уліп я, Мацвеевіч, на старасці гадоў. Уліп у непрыемную гісторыю. Ды, здаецца, выкруціўся.

Вось што зразумеў Сахута з яго блытанага аповеда.

Лася яны ўпалявалі пад Бялынкавічамі, каля вёскі Белы Камень. Першы стрэліў Сырадоеў, рагач бег далей, хоць і пачаў кульгаць. А потым лупянуў дуплетам Косця Варонін, і вялізны лось грымнуўся на зямлю як падкошаны. Прывёз паляўнічых у лес Сямён-крамнік. Апошнім часам ён працуе вартаўніком на канюшні, яму прасцей было ўзяць каня. І Сямён меў стрэльбу-аднастволку, ды не паспеў з яе пальнуць. Яны ўзяліся здымаць скуру з трафея, і тут іх накрыла інспекцыя з міліцыяй. Ратуючы сябе, Косцік Варонін заявіў, што ляснічы Сахута дазволіў ім паляванне. “Вось чаму тэлефанаваў пракурор”, — зразумеў Андрэй.

А потым быў суд. Сырадоеў і Сямён угаварылі Косцю ўзяць віну на сябе, абяцалі дапамагчы сплаціць штраф, кляліся, прасілі, малілі, колькі дзён паілі самагонам, каб Косця выручыў іх, каб не сароміць сябе на старасці, сваіх дзяцей не ганьбіць. Косця заявіў на судзе, што ён быў ініцыятарам палявання, што сам дуплетам застрэліў лася і ўсю віну бярэ на сябе. Прысуд быў такі: выплаціць тысячу чатырыста семдзесят рублёў штрафу за нанесеную шкоду лясной гаспадарцы. Грошы немалыя, бо зарабляў Косця каля сотні ў месяц. Прыкладна такую ж суму атрымліваў пенсіянер Іван Сырадоеў, яшчэ меншую пенсію меў Сямён. Нездарма кажуць людзі, што лёгка пазычаць грошы: бярэш чужыя і на нейкі час, аддаеш свае і назаўсёды. Лёгка было хаўруснікам-браканьерам абяцаць, даваць клятвы — абяцанне рот не раздзярэ, а плаціць грошы ўсё роўна, як адрываць ад сэрца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x