А даводзіцца чытаць “вучоную” граф аманію. Ушчуваць лайдакоў- рэдактараў, якія цягнуць да апошнягя, не здаюць свочасова рукапісы. А цяпер завалілі мой стол. Усе рукапісы чытаць не буду. Тыдзень маю права патрымаць, але каб і хацеў, дык усе прачытаць не змагу. Некаторыя пагартаю, праверу змест. Выхадныя дадзеныя. Анатацыі чытаю заўсёды, часта праўлю: разумная, кароткая, але ёмістая анатацыя — компас для чытача. А для пакупніка — гэта як прынада для рыбы. Раней усё было паводле плана: мы выдавалі, бібліятэкі, кнігарні заказвалі, людзі набывалі. Ці мода была, ці сапраўды духоўная патрэба. Але кнігі разыходзілія велізарнымі тыражамі. А зараз усё ляжыць. Можна купіць любую кнігу без чаргі, без блата. Дажыліся нарэшце!
А цяпер зусім пра іншае. Шэф Клімчук не памыліўся: дырэктар трактарнага і не збіраўмя мне тэлефанваць, гэта была звычайная адгаворка. Сёння пазнаёміўся з рэдактарам заводскай шматтыражкі — універсітэтскім сябрам Клімчука. Дамовіліся на наступным тыдні разам схадзіць да дырэктара. Я колькі разоў тэлефанаваў, сакратарка адказвала: у яго нарада, паехаў у міністэрства, пайшоў на тэрыторыю завода. “Што яму перадаць:” Я называў сваё прозвішча. Нагадваў абяцанне дырэктарр мне пазваніць. “Добра перадам”, — коратка адказвала сакратарка. Але званка не было.
Адкладваць ужо няма куды, бо ўсе кажуць, што пасля Новага года цэны падскочць, як шалёныя. Мусіць,ьтак яно і будзе.
21 снежня, Субота. Кепска спаў, наббліжаецца час Поўні. Дый чытаў позна. Узяў дамоў рукапіс. Нецікавы. слаба адрэдагаваны. Давядзецца завярнуць на дапрацоўку. Гэткая тэхналагічная жвачка пра вырошчванне бульбы мала каго зацікавіць.!
На шашы ўсю ноч гулі машыны. Я ўжо думаў, што Гарбачоў пайшоў ва-банк і аб'явіў надзвычайнае становішча. Але, здаецца, усё без перамен. Ён, Гарбачоў, падпісаў адзін з апошніх указаў — прысвоіў званне народнай артысткі крыклівай эстраднай спявачцы. А днямі сустрэўся з англійскай рок-групай. Цырк на дроце!
Здзівіў учора мой шэф Клімчук. Захлоджу. Сядзіць змрочны, як сыч. Пытаюся, чаму такі? А ён кажа: з жонкай пасварыўся. Купіла галазадую кніжку. Чытае. не адарваць. І ў ложак з кніжкай. Прачытала мне некалькі сцзн. Блядства самае сапраўднае. Сказаў ёй пра гэта. А яна, як псіханула! Ты і твае калегі да гэтага часу пішаце пра сацспаборніцтва. Каму гэта трэба? Таму і ляжаць вашы кнігі. А я кажу: беларуская літаратура была, ёсць і будзе цнатлівай. А яна: твая літатура нагадвае старую дзеву, якую ніхто не захацеў патрахаць! Мяне гэта яшчэ болей раззлавала. Ненавіжу гэтае слова: трахаць. А яно на кожнай старонцы ў гэтых кніжках. І адкуль іх столькі з'явілася?? Толькі галоўліт знік, адразу паток парнухі. Я сказаў, што пра каханне пісалі антычныя аўтары. Вазьмі “Залаты асёл” Апулея. Там столькі эратычных сцэн! А гэта сусветная класіка. Або “Кама-Сутра”.- “А ты чытаў “Каму-сутру?” — “Неяк адзін сябра даў на пару дзён”.— “Цікава было б пазнаёміцца. Во, што трэба выдаваць.” - “Давай заплануем”. – “Не. Пакуль што не пусцяць”.— уздыхнуў шэф.
Увечары я адсунуў убок дурацкі рукапіс і ўзяўся чытаць Мантэня. Перачытваў і дзівіўся. Артыкул называпецца (па-руску) “О стихах Вергилия”, а ў ім усё пра каханне. Не ўтрымаўся — зрабіў пару выпісак: “В чем повинен перед людьми половой акт — столь естественный, столь насущный и столь оправданный, — что все как один не решаются говорить о нем без краски стыда на лице и не позволяют себе затрагивать эту тему в серьезной и благопристойной беседе?” А далей яшчэ мацней: “Всякое побуждение в нашем мире направлено только к спариванию и только в нем находит себе оправдание: этим влечением пронизано решительно всё, это средоточие, вокру которого всё вращается”. Вось так! Брава, Мішэль! Міжволі ўзнікла грэшная думка: Зорнае неба паварочваецца вакол Палярнай зоркі, а на Зямлі, між людзей, усё круціцца вакол мужчынскага дзетароднага члена. Карацей. засеедзеўся позна, Ева клікала ў спальню, не дачакалася. Заснула без любові . А я сябе паўшчуваў: ноччу не чытаннем трэба займацца. Як пісаў расійскі паэт: “ночь дана для любовных утех”. Усё гэта добра, але дзе знайсці для гэтага сілы?
Вось таму і не выспаўся сёння. З кепскім настроем пабег уранні на зарадку. Але свежы снег, лёгкі марозік -3 градусы, сцішаны лес за кальцавою дарогаю ўзрадавалі. Яшчэ раз пераканаўся: хочаш мець радасць ад жцця — не лянуйся. Усё ў тваіх руках. Таму апускаць рукі ніяк нельга!
Читать дальше