Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Для мяне мінулы год (ужо мінулы) — Год белай Казы быў насычаны падзеямі. Стаў дзедам, перайшоў на новую работу, якая болей даспадобы, пабудаваў лазню. І яшчэ адна падзея: пазаўчора атрымаў купоны — дзве карткі па 300 рублёў. У капіталістаў на гнілым Захадзе няма куды дзець прадукцыю, а ў нас — галеча. Мафія, спекуляцыя, бязладдзе ды безгалоўе.

О, Белая Каза! Колькі чаго ты нарабіла! Па насычанасці падзеямі гэтаму “казінаму” году, відаць, няма роўных у гсіторыі чалавецтва апошніх дзесяцігоддзяў. Бывай, Каза! Вітаем Год Млапы! Хай будзе яна, Малпа, дабрэйшай!

У Караткевіча ёсць выдатны верш пра новы дзень: “Устану ранкам насустрач сонцу…” Апошняя страфа такая:

У новым дні ўсё прыгожым будзе,
Ён паўстане над новай зямлёй.
Паднімайцеся, добрыя людзі,
Крочыць к сонцу поруч са мной.

Як хочацца, каб у Новым годзе ўсё было прыгожым, каб добрых людзей паболела. Але чуе маё сэрца, стомленае жыццём і сонцам, што будзе бязладдзе, безгалоўе, цэны папруць ўгару. Чэргі яшчэ болей вырастуць. Галеча запануе ў нашым краі. Але, паўтару яшчэ раз, толькі б не было вайны. Астатняе ўсё — перажывем. Пераможам!

Хроніка БЕЛТА, іншых агенцтваў свету, 1991 г.

17 снежня. Наваполацк. Віцебская вобласць. Асацыяцыя шматдзетных сем'ў Наваполацка адсвяткавалсваю першую гадавіну. За мінулыя месяцы аргнаізаця вырасла з 13 сем'яў да 160 сем'яў, якія маюць трох і больш дзяцей.

19 снежня. Анкара. Кабінет міністраў Турцыі прыняў рашэнне прызнаць усе рэспублікі былога Савецага Саюза, якія абвяслі сваю незалежнасць.

20 снежня. Вашынгтон.46-я сесія Генеральнай Асамьлеі ААН без галасавання прыняла рэзалюцыю аб міжнародным супрацоўніцтве ў спрае вывучэння, змякчэння і мінімізацыі вынікаў катастрофы ў Чарнобылі.

30 снежня. Мінск.Лідэры адзінаццаці краін у Доме знешнеэканамічных сувязяў пачалі перамовы аб умацаванні СНД.

ХІХ

Марына Сахута не любіла святочныя дні. Нават у юнацтве рэдка хадзіла на вечарынкі — не было калі: старэйшая ў вялікай сям'і, першая памочніца бацькоў. А потым вайна — таксама было не да скокаў, хавалася ад немцаў, каб не пагналі ў Нямеччыну. Пасля вайны плаціла за бацькоў падаткі, страхоўку, пазыку, набывала малодшым братам падручнікі, штаны, гумовікі на ногі. На святы яна прасіла галоўнага ўрача. каб паставілі дзяжурыць яе: аплата двайная і занятак ёсць, не трэба ламаць галаву, як правесці доўгія святочныя дні.

Затое цяпер ёй так хацелася спяваць песні, скакаць, прымаць гасцей, і яшчэ было даўняе жаданне, яшчэ з самага маленства — хоць раэ наесціся уахвотку марожанага. Неяк яна сказала пра гэта Бравусаву, той здзівіўся6

— Ты што, здзяцінела?

Марына пакрыўдзілася, ледзь не заплакала. Бравусаў датумкаў, што да чаго, прасіў прабачэння:

— Мілая мая, Марынка, не крыўдуй. Хвакцічаскі, ета ўсё правільна. Ты ж ніколі не нацешылася етым марозівам. Адно бачыла, як іншыя ласуюцца. І пра танцы ты неяк прагаварылася.. А я тады — кусь сябе за язык: мы ж з табой, хвакцічаскі, ні разу не скакалі ў клубе. Ну, каб на вечарынцы. І не чуў я раней, каб ты песню якую заспявала.

— Валодзечка, я ж і пець не ўмела. Чула, як матка спявала. Але ейныя песні забыліся. Цяпер вучуся ад радыё. Слухаю і ўслед паўтараю.

Бравусаў зразумеў, чаму некалі на юбілеі Івана Сырадоева яна падбухторвала суседак:

— Жанчынкі, дос вам есць і піць. Давайце якую песню…

— Ну, дык пачынай, — загамнілі кабеты.

Але пачаць Марына не адважылася. Знпйшліся смялейшыя. А яна ахвотна падцягвала. Падпяваў, размахваючы відэльцам, нібы дырыжор, і Бравусаў. Ён любаваўся Марынай і яго душа спявала. А Марына расчырванелася, сінія вочы, бы валошкі ў жыце, свяціліся ад радасці. Як позняя кветка перад маразамі, расцвіла жанчына на схіле гаротнага, самотнага жыцця.

Марына часта спявала пад радыё, а іншы раз на двары мармытала сабе пад нос нейкую песеньку, бывала, што і кружылася пад музыку ў танцы, адна, калі Бравусава не было ў хаце. У яе выспела вялікае жаданне: кожны дзень рабіць святам, радавацца кожнаму імгненню жыцця. У яе было такое адчванне, нібы яна другі раз нарадзілася на свет. Сарамлівасць не дазваляла ёй раскрыцца перад мужам, але ён паступова пачаў разумець сваю другую жонку, і як мог, як умеў спрыяў ейнаму настрою на радасць.

— Хвакцічаскі, Марынка, ета правільна, — паўтараў ён любімае выслоўе: — З радасцю мы перажывем радыяцыю. А калі будзем хныкаць. Ды плакаць. То яна даканае нас.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x