Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я сёння таксама доўга не засну, — уздыхнула Паліна. — Усё буду думаць пра цябе. А наконт серад — як ты? Зможаш?

— Пастараюся. Толькі б дажыць...

— Дажывём, мой любы, — з пяшчотнымі ноткамі ў голасе сказала Паліна, зноў прыхінулася да яго.

— Месяц набраўся поўнай сілы, мусіць, гэтак і чалавек. А потым месяц ідзе на спад і сілы чалавека слабеюць, — разважала Паліна.

З неба на ўсе вочы пільна сачыла за імі поўня.

Не ведаў тады Андрэй Сахута, як і ніхто ва ўсім свеце не ведаў, што ў гэты вечар апошні раз пазірае на Поўню Косця Варонін.

Раіцой у панядзелак Андрэю патэлефанаваў старшфня райвыканкама Анатоль Раковіч, паведаміў аб трагедыі ў Белай Гары.

— Заўтра пахаванне Сырадоева. Наш кадр. А ваш аднавясковец. Старшынёй сельсавета шмат гадоў працаваў. Франтавік. Дэпутат. Я павінен быць. Можа, хочаце развітацца?

— Трэба з'ездзіць.

— Застрэліў яго з двухстволкі Косця Варонін. Адпомсціў за паляванне на лася. Вы ж гэтую гітсорыю ведаеце?

— Ну, трохі ведаю.

— Сам Варонін знік. І стрэльбы няма. Шукае міліцыя. Можа. слова скажаце на паніхідзе7 Па-зямляцку.

— Скажу, — пагадзіўся Сахута.

Трагічная вестка літаральна аглушыла яго. У галаве ўзвіхурыўся рой скрушных думак, згадак. Выплыў з памяці дзень, калі ў лясніцтва прымчаў на веласіпедзе Іван Сырадоеў, пытаўся наконт ліцэнзіі на адстрэл лася. Андрэй пааабяцаў разведаць, як гэта аформіць, але паляўнічыя не дачакаліся адкрыцця сезона. Ці мог Андрэй папярэдзіць трагедыю? Сказаць: не ўздумайце ісці на паляванне без ліцэнзіі! Сырадоеў паглядзеў бы на яго, як на неразумнага хлапчука. Потым пасля суда сустрэўся ў лесе з Косцем Вароніным, які прыехаў параіцца: хаўруснікі угаварылі ўзяць усю віну на сябе, ён выгарадзіў іх, а цяпер яны адмовіліся плаціць штраф. Андрэй параіў напісаць у рэдакцыю. А што ён мог зрабіць іншае? Пызычыць грошай. Дык ён іх не меў. Косця і не прасіў у яго пазычкі. Прысарамаціць Сырадоева? Той мог паслаць яго…

Калі не прамым тэкстам, дык у душы. Не давесці да суда факт браканьерства? Таксама не мог. Карацей, сваёй віны не знаходзіў, але ў глыбіні душы адчуваў сябе вінаватым, хоць растлумачыць сабе гэтую вінаватась не мог.

Увечары паведамілі, што міліцыя знпйшла труп Косці Вароніна.

Андрэя нібы апякла думка: тры месяцы таму і ў яго з'яўлася думка аб суіцыдзе. На шчасце, выстаяў, не зламашся. Паадумаў пра Паліну і адчуў вялікае жаданне жыць!

Але адчуванне віны з новай сіла апанвала Сахуту на пахаванні.Яго перажыванні выказаў Міхаіл Даўгалёў: “Нуй, Косця! Гэткае вырабіў. Хто мог падумаць? Ета ж колькі нянавісці сабралася ў чалавека! Колькі злосці на ўсё і нв ўсіх”.

Распараджаўся на хаўтурах Уладзімір Бравусаў. Дзейнічаў рашуча, энергічна. Пазіраючы на яго Сахута ўзадаў, як Пятро Махавікоў і Ева апавядалі з захапленнем пра святкаванне юбілею Сырадоева дзесяць гадоў таму. І тады вёў рэй Бравусаў. Так, падумалася, нездарма кажуць: святкаванне юбілею— гэта вясёлая рэпетыцыя пахавання.

Людзей сабралася багата, але прамоўцы выступалі коратка, пералічвалі пасады. на якіх працаваў нябожчык, усе казалі. што быў сумленны, старанна выконваў свае абавазкі, карыстаўся заслужаным аўтарытэтам. Коратка гаварыў і Андрэй Сахута, адно дадаў да ўсіх іншых харакатрыстык: нябожчык быў добрым чалавекам, прывёз яму канькі-снягуркі з Нямеччыны, заўсёды цікавіўся, як вучацца ў школе суседскія дзеці. Быць строгім, а часам і суровым прымушала жыццё. Пра забойцу. паляванне на лася стараліся не згадваць, як у доме вісельніка ніхто не гаворыць пра вяроўку.

Андрэй Сахута міжволі падумаў, што адданы служка савецкай улады Іван Сырадоеў усяго на некалькі дзён перажыў Савецкі Саюз, які мацаваў цягам усяго свядомага жыцця. Але ў развітальным слове ён пра гэта не сказаў.

Затое Анатоль Раковіч, калі яны ўжо кінулі па тры жмені вільготнага жвірыстага пяску ў свежую магілу, скрушна ўздыхнуў:

— Усё жыццё служыў савецкай уладзе. І загінуў амаль адначасова з ёй. І думаецца мне, што Косця Варонін помсціў не толькі за лася. А й за бацьку, за раскулачанага дзеда. За ўсе грахі савецкай улады. Рэкі крыві. Мільёны жыццяў. І скончылася крахам…

Сахута моўчкі кіўнуў. Былы абкамаўскі ідэолаг не знайшоў чым запярэчыць сучаснаму кіраўніку раёна, таксама былому камуністу. Былому сакратару райкама партыі.

Марына і Бравусаў угаварылі Андрэя застацца начаваць у іх.Чысціня, акуратнасць, нейкая дамавітая ўтулнасць панавалі ў хаце. Андрэй парадаваўся, што на згоне жыцця старэйшая сястра пажыве з каханым чалавекам. Бравусаў хоць і кульнуў на хаўтурах “законныя” тры чаркі, ці првільней сказць — рытуальныя чаркі, — выглядаў бадзёрым, рухавым, узяўся частаваць госця. Угаворвала і Марына:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x