Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вяртаньне Веры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вяртаньне Веры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шведскі горад Мальме прыязджае чалавек з Беларусі. Ён пасяляецца ў добрай гасцініцы, але на наступны вечар невядомы, якi просiць ў беларуса прыпалiць, пускае яму кулю ў лоб з пісталета.
Далей аўтар па чарзе дае слова тым, хто так ці інакш звязаны з забітым ці забойцам.

Вяртаньне Веры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вяртаньне Веры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У кадры ўсё зьзяла, камера плыла па белазубых усьмешках, па каронах, па бліскучых эпалетах, дыядэмах, каралях, па золатам вышытых паясах і стужках, было насамрэч каралеўскае, урачыстае і велічнае, вясельле, а голас за кадрам ператварыў яго ў немаведама што… У вадэвіль, у фарс, у анекдот…

Я ўявіў, як шведам, якія хоць і пытаюцца адзін у аднаго, ці варта ім карміць караля з каралевай, але ўсе ж любяць іх, такое чуць…

Голас за кадрам быў ня проста знаёмы. Родны. Здавалася, ён гучыць дома. Даносіцца са Шведавай гары.

Жанчыну з гэтым голасам я ня проста ведаў. Палову жыцьця я ёю трызьніў — палову жыцьця яе кахаў…

На імгненьне яна зьявілася ў кадры:»… і яшчэ 1600 дармаедаў з усёй Еўропы, якіх ахоўваюць 20000 паліцэйскіх…»

Вера?

Вера!

Вера...

Ня надта подобная на беларуску, не тутэйшая, праз што пабойваўся яе і касіўся ў яе бок выкладчык гісторыі Хведар Міхайлавіч Дастаеўскі, які прывёў мяне з Настай на Дзяды каля Усходніх могілак, дзе мяне, прытручанага «чаромхай», міліцыянты, дубасячы, пацягнулі ў варанок… і Наста ўбок адварочвалася, каб яе не пратурылі з інстытуту, ды потым яшчэ бажылася, што ніхто ня труціў нікога і не дубасіў, вось жа яна там была і ўся цэлая… а Вера, зусім жа незнаёмая, аднекуль з гушчару людскога як кінулася:»Вы што?!. Вы куды яго?!.» — і адбіла мяне ў міліцыянтаў, каб пасьля згубіць са мной найлепшыя свае гады, маладосьць, жаночае шчасьце, недацалаваныя дні і недапешчаныя ночы, адстоеныя ў пікетах і адбеганыя ў цёмных ветрах, на якіх абяскрыльвала, стамляючыся ў бясконцым чаканьні, яе душа, растайвала і растайвала, саступаючы месца расчараваньню і роспачы, яе надзея, глыбела і чарнела яміна адчаю, куды ўрэшце, праз мяне і ўсіх гэткіх самых недалэнгаў, як я, скочыла яна, спыніўшы сэрца і ўзрэзаўшы вены… — і ўсё гэта дараваць?.. не адпомсьціць, не пакараць, не забіць за гэта нікога?!.

«Хто мне верне маё жыцьцё?!.»

Яна была ня так, як звычайна, апранутая, размаўляла па-шведску, але гэта была яна — і гэтага не магло быць.

Я кінуўся да дзьвярэй камеры: ахоўніка!.. адваката!.. сьледчага!.. доктара!.. Ражна!.. каго-небудзь…

Мусібыць, я так не хацеў забойцам вяртацца ў Беларусь, гэтак хацеў вар’ятам застацца ў Швецыі, што насамрэч звар’яцеў.

[*] «Jag vill ha sex med dig». «Я хачу заняцца з табой сексам». (шведск.)

Дзьве Веры

Ня ведаю, як яно так атрымлівалася, ніхто мяне гэтаму не вучыў і сама я не вучылася, але з дзяцінства я ўмела жыць і ў сабе, і ў іншых; пасяляцца ў некім, пачуваючыся і сабой, і тым, у кім пасялілася. Рыбаю ў рыбе і вадою ў вадзе. Жывой у жывым і мёртвай у мёртвым. Хоць нічога мёртвага няма, мы проста называем гэтак тое, што, як нам здаецца, нежывое.

Першым, у кім я пасялілася, было жарабя. Вогненна-рудое з белай зоркай на лобе…

Стаяў сухі, сьпякотны ліпень. Гарэла жытняе поле. Пажар слаўся на ветры. Вецер закручваў языкі агню то ў адзін бок, то ў другі, нёс да мяжы і кідаў сабе самому за сьпіну, пераварочваў, з шумам і трэскам уздымаў да неба, скуль агонь падаў і паўставаў сьцяной, у якой жарабятка не знаходзіла выйсьця, паратунку, хоць ён быў: цераз поле да ракі, дзе можна было ўратавацца, пралегла даволі глыбокая канавіна, у якую трактарамі, калі поле аралі, сьцягвалі камяні. Вогненнае жарабятка кідалася ва ўсе бакі — і руды агонь з усіх бакоў кідаўся на жарабятка, якое ўжо задыхалася ад дыму і сьпёкі. Мне не было і шасьці гадоў, я ня ведала, як жарабятку дапамагчы, але я гэтак зратаваць яго хацела, што ўявіла, як сама пераскочыла б зараз праз тую пасму агню, што пераразае шлях да канавіны… і з апошніх сіл, задыхаючыся ад дыму і сьпёкі, тую пасму агню я пераскочыла, прабегла, зьбіваючы капыткі на камянях, па канавіне, кінулася ў ваду, стала прагна піць, піць, піць… і толькі тут адчула, што я ня толькі я, але яшчэ і нешта іншае… тое жарабя, якое ледзь ня згінула ў полымі.

Нешта са мной, дзяўчынкай Верай, на той час, пакуль я была ў жарабяці, мусібыць, сталася, бо знайшлася я ў сабе толькі тады, калі маці, з якой мы жылі на лецішчы, затрэсла мяне, як ляльку: «Вера! Ты дзе, Вера? Што з табой, Вера? Вярніся!..»

Такое было ўпершыню, таму маці спалохалася. Пасьля прывыкла. А бацька кожны раз сур’ёзна распытваў, што я бачыла на тым сьвеце? Які ён наогул — той сьвет?.. У тым, што ён ёсьць, бацька не сумняваўся. Сумняваўся ён у тым, што менавіта той сьвет — той, а гэты — гэты. «Дачушка, — ён пытаўся, — а не наадварот?.. Неяк падобна, што наадварот.»

Іншым разам і мне так здавалася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вяртаньне Веры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вяртаньне Веры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Вяртаньне Веры»

Обсуждение, отзывы о книге «Вяртаньне Веры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x