Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вяртаньне Веры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вяртаньне Веры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шведскі горад Мальме прыязджае чалавек з Беларусі. Ён пасяляецца ў добрай гасцініцы, але на наступны вечар невядомы, якi просiць ў беларуса прыпалiць, пускае яму кулю ў лоб з пісталета.
Далей аўтар па чарзе дае слова тым, хто так ці інакш звязаны з забітым ці забойцам.

Вяртаньне Веры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вяртаньне Веры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я была пакліканай , а пакліканыя ня могуць быць выпадковымі. Так я ва ўсякім разе думала… Тады выходзіла, што ён адкрыўся мне, як самому сабе. Я стала яго суцяшаць, шукаць апраўданьні. Казаць, што дзяцінства ня ведае жалю. Мне, калі была малой, матылькі здаваліся лятучымі кветкамі — і я адрывала ім крыльцы, як пялёсткі.

І тут ён сказаў:

— Ты і мне крылы адарвала!

Рэзка сказаў. Як воўк ікламі клацнуў. І нешта ўва мне — наскрозь! Ускалыхнуліся ўсё крыўды... На бацькоў, якія падкінулі мяне ў гэты сьвет, не спытаўшы, ці хачу я ў ім быць — і не змаглі, ня сталі мяне ў гэтым сьвеце абараніць… Ускалыхнулася, белая ад болю, крыўда на Цмока, а з ёй — крыўды на ўсіх цмокаў, цмочкаў, цмоцікаў… І я ўсё, як сабе самой, расказала таму чалавеку, які некалі мяне паклікаў — не насіць жа ў сабе да скону. Распавяла, як мяне падпільноўвалі, падміналі, рабілі на мне сваё, сьцягвалі ў яміну і завальвалі камянямі, каб ня выбралася. Каб усе костачкі мае раструшчыліся, каб і сьледу не засталося. А ён паслухаў і спытаў: «Дзеля чаго ты гэта расказала?.. Я тут пры чым?..»

І адсунуўся ад мяне.

Яму стала гідка.

Я адкрылася яму, як сабе самой, а яму стала гідка.

Хіба ня ён некалі паклікаў мяне?..

Амаль дваццаць гадоў!.. Шэсьці, мітынгі, пікеты… Ні сям’і, ні дзяцей, ні хаты… Я кватэру мела, ад бацькоў засталася, дык там то штаб, то друкарня, то сходка за сходкай — і мяне выселілі, на вуліцу выкінулі. Ва ўлады пытацца бяз толку, бо яна і выкінула, таму спыталася ў тых, хто на змаганьне з ёй клікаў: «Дзе мне жыць?» — а ў адказ пачула: «Кожны нечым ахвяруе». Жыву ў нанятай сьлепавушцы за вакзалам…

Ды што там з кватэры — мяне з жыцьця выкінулі! Жыцьцё выкінулі з мяне — хто мне яго верне?.. Ты? Які ўсё адклаў на потым?.. Сям’ю на потым, дзяцей на потым… На потым — само жыцьцё! А што цяпер? Калі цяпер у нас не жыцьцё, дык што тады ў нас цяпер?!.

Ён ускочыў, вочы зьбялелыя, як мае крыўды:

— А мне хто і што верне?!. Толькі ў цябе жыцьцё, у мяне няма?.. А магло быць! Калі б ты не замінала! Ня лезла ў нашыя адносіны з Настай! З тымі людзьмі, з якімі яна зводзіла! «Яны ж з улады, як ты можаш з імі знацца? Яны бяз Бога, яны забойцы!..» А хто — з Богам? Хто — не забойца?! Ведаеш, колькі ты сёньня мурашоў натрушчыла? Думаеш, мурашынага бога няма?.. — Ён раптам супакоіўся, сеў. — Каб ня быць раструшчаным, трэба трушчыць. — І хрумстнуў костачкамі пальцаў, ён страшна хрумсьцеў костачкамі пальцаў.

Я падумала: некалі ён і мяне заб’е. Схопіць за ногі — і галавой аб слуп. Ці раструшчыць, кульнуўшы на мяне валун.

Але я памылілася: ён мяне атруціў. Ён надыхаў вакол мяне атруты.

Я сама набрала ванну, узяла скальпель… і раптам мне стала так сябе шкада, такі жаль сьціснуў сэрца, што яно ледзь не спынілася, але гэта ён пранік у мяне, ва ўсе мае костачкі і жылкі — і атруціў. Таму і звар’яцеў, калі ўбачыў, што я вяду рэпатаж з каралеўскага вясельля.

Звар’яцеў і паклікаў:

«Вера?

Вера!

Вера…»

Я не адгукнулася… Якая Вера?

Я не адгукнулася… Скуль мне ведаць, хто ўва мне я, а хто не я?.. І хто я ў іншых?..

Я не адгукнулася, бо скальпель, упаўшы, параніў калена, а жаль, што сьціснуў сэрца, стаў болем.

Я выпіла валакардзіну. Зьдзівілася з самой сябе: навошта піць валакардзін, калі зьбіраешся ўзразаць вены?.. Дабрала ў ванну цёплай вады, зноў узяла скальпель…

Двойчы ў гэтым жыцьці я памірала і ўваскрасала. Трэцім разам…

— Вера! У цябе званок не працуе, Вера?

Голас, які паклікаў мяне з-за маіх дзьвярэй, быў маім. Я падыйшла да яго і зірнула ў дзьвярное вочка.

За дзьвярыма стаяла я. Перад імі — я, і за імі — я. Толькі апранутая ня так, як звычайна.

Можна было б звар’яцець, калі б я ня ведала, што там, за дзьвярыма, Вера, але ня я. Шведская журналістка.

Я не любіла журналістак. Ні шведскіх, ні нямецкіх — ніякіх. Яны ўсе палілі, усе пілі каву і ўсе задавалі аднолькавыя пытаньні. Я адказвала, мне балела, а ім, я адчувала, не баліць. Адстаўляючы мезенец, яны падымалі кубачакі і пілі каву, пілі каву… Адна спачатку адстаўляла мезенец, пасьля падымала кубачак, а другая падымала кубачак, пасьля адстаўляла мезенец… Лак на пазногці мезенца найчасьцей бываў абадраны.

З Верай я пазнаёмілася ў Менску, у купалаўскім скверыку каля фантану. Яна насустрач ішла — і я аслупянела: ці не сама сабе іду насустрач?.. Толькі апранутая ня так, як звычайна.

Вось і ўся паміж намі розьніца… Паміж намі ўсімі…

Разгубленыя, мы прайшлі міма саміх сябе, але яна спынілася і паклікала мяне:

— Вера?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вяртаньне Веры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вяртаньне Веры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Вяртаньне Веры»

Обсуждение, отзывы о книге «Вяртаньне Веры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x