Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вяртаньне Веры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вяртаньне Веры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шведскі горад Мальме прыязджае чалавек з Беларусі. Ён пасяляецца ў добрай гасцініцы, але на наступны вечар невядомы, якi просiць ў беларуса прыпалiць, пускае яму кулю ў лоб з пісталета.
Далей аўтар па чарзе дае слова тым, хто так ці інакш звязаны з забітым ці забойцам.

Вяртаньне Веры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вяртаньне Веры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На сьвеце ёсьць толькі той, хто цябе пакліча.

Яна ўжо прайшла за фантан, і мы глядзелі адна на адну скрозь вясёлку, што зьзяла ў сонечных пырсках. І відаць было, што вясёлка — падман.

Зіхоткая пустата.

Космас.

Падай мне голас праз Сусьвет пусты!
Галоднаму
гукніся з нематы,
Няхай на мне жабрацкая кароста —
Не падавай мне міласьціну, проста
Спытайся, хто я, і скажы, хто ты.

Яна сама паклікала мяне, дык што ж…

Лёс…

Калі можна на потым адкласьці жыцьцё, дык чаму нельга адкласьці на потым сьмерць?..

Я адчыніла.

— Ты чаму голая? — спытала Вера, пераступіўшы парог і раскінуўшы рукі для абдымкаў. У адной руцэ яна трымала сумку, у другой — пляшку. Феміністкі кветак не прыносяць.

— У ванну сабралася… Ня ведала, што ты ў Менску.

— Толькі што прыехала. Можна распрануся, як ты?..

Яна была феміністкай з лесьбійскім ухілам.

— Распранайся.

Голая Вера зусім такая, як я. Я ў люстэрку. Толькі радзімак на левым плячы на адну болей.

За ноч адну і тысячы начэй,
Заплеценых абдымкамі ў абдымак,
Ня злашчыць губ, не сцалаваць з плячэй,
Рассыпаных сузор’ем Рыб, радзімак.
А неба, дзе плыве сузор’е Рыб
Ушыркі рассыпаецца і ўглыб
Пустотамі міжгалактычных дымак,
Хоць нанава нябёсы прасып,
Сузор’і ўсе — абдымкамі ў абдымак.

— А Наста дзе?.. Я амаль нелегальна, праз Маскву, у мяне віза толькі расейская. Дык каб Наста, калі што, прыкрыла.

Па што гэта яна да нас бяз візы кінулася?..

— Нікуды не падзелася твая Наста. Прыкрые.

Наста вялікая прыкрывальшчыца.

Я пазнаёміла іх, бо Вера захацела ўзяць інтэрв’ю у каго-небудзь з улады…

Людзей цікавяць ня людзі, а нелюдзі.

Яны сыйшліся, зблізіліся.

Дзіўныя задумы твае, Госпадзі.

— А што тут такога? — зьдзівілася Вера, калі я спытала, як яна магла зблізіцца з чалавекам, які прыслужвае ўладзе. — Што яна робіць кепскага? Кар’еру?.. Дык усе і паўсюль яе рабілі. Пры манархіі, дыктатуры, дэмакратыі. У нас, у вас. Ня трэба пра ўсіх сваіх горш чым пра ўсіх астатніх думаць. Свае — найлепшыя, якімі б яны ні былі. Гэта найпершая ўмова для стварэньня чаго заўгодна чалавечага, пачынаючы з сям’і... Дарэчы, ты мяне з мужам дасюль не пазнаёміла.

— Няма ў мяне мужа.

— Няма дык няма. У мяне таксама няма, хоць і ёсьць.

— Як гэта?..

— А то ты ня ведаеш, як…

Праўда што.

Мы сядзелі ў Менску непадалёку ад купалаўскага тэатру ў кавярні пад парасонамі, на ходніку вуліцы, па якой Наста якраз праязджала, спынілася каля нас, хоць там знак вісеў, што спыняцца нельга, але гэта некаму нельга, а не ёй, яна апусьціла шкло і, не выходзячы з машыны, замовіла каву. Пасьля ўсё ж выйшла, села да нас за столік, падняла, адстаўляючы мезенец, кубачак — і пазногці на ўсіх яе пальцах, у тым ліку на адстаўленым мезенцы, былі бездакорна адлакаваныя.

— Пра што шчабечам? Пра дыктатуру?

Шведская журналістка глядзела на служку беларускай дыктатуры, як зачараваная.

Каханьне пераступае цераз усё. Таму я цераз яго пераступіла.

— Пра мужыкоў. Вера кажа, што ў яе мужыка няма.

— У яе ёсьць, — не згадзілася Наста. — Гэта ў мяне няма, яна адбіла.

— Магу вярнуць.

— Ды што ўжо цяпер... Карыстайся.

Мы гатовыя былі плёхнуць адна ў адну кавай, у мяне ўжо рука пацягнулася… Вера гэта адчула, узяла маю руку ў сваю, прыціснула да стала.

— Я пераказвала ёй тое, што ўчора ад цябе пачула. Што трэба верыць у сваіх. Калі нават свае апошнія, трэба на ўвесь сьвет крычаць, што найпершыя.

Наста паставіла кубачак.

— Мы найпершыя і ёсьць. Мы перанесьлі вайну, вытрымалі Чарнобыль… І цяпер ратуем чалавецтва.

Я ўспомніла жарабя, якое зратавала ад пажару. Каб потым зьнішчыць.

— Ад чаго мы яго ратуем?.. Ад дыктатуры? Сьніду? Тэрарызму?

— Ад пагібелі, якая зусім не ў дыктатуры. І ня ў сьнідзе, не ў тэрарызьме, а ў грамадстве спажываньня, якім і ёсьць сёньня ўвесь Захад. Грамадству спажываньня цалкам адпавядае філасофія хрысьціянства, таму трэба мяняць і грамадства, і веру.

Вера ня ўцяміла:

— Якую веру?

— Хрысьціянскую, на якой грамадства спажываньня і ўзгадавалася. Свой духоўны пік чалавецтва прайшло напярэдадні хрысьціянства, пасьля пачаўся заняпад, што адчулі на Усходзе, дзе стварылі новую сусьветную рэлігію, але і яна не вырашае праблему, бо не зразумета галоўнае: сёньня, каб ісьці наперад, трэба бегчы назад. А нам ня трэба назад, мы і так там. У тым сэнсе, што, хоць у нас ёсьць храмы, але мы ў сутнасьці сваёй ніякія не хрысьціяне, а, як старажытныя грэкі з рымлянамі, паганцы, і грамадства спажываньня ў нас не сфармавалася. Цывілізацыя перагнала нас, як на стадыёне, на круг, але з трыбун здаецца, што мы не апошнія, а першыя, і самае цікавае, што так яно і ёсьць. Стаўшы аўтсайдэрамі, мы сталі лідэрамі. І ня трэба лезьці да нас з правамі чалавека, з усёй бліскучай лухтой, прыдуманай грамадствам спажываньня дзеля апраўданьня свайго існаваньня. Бо гэта — як вешаць на нашу паганскую елку не цукеркі, а фанцікі. Ня нам трэба рухацца да Еўропы, а Еўропе да нас, да той чалавечай сутнасьці, да тых нязьменнасьцяў , якія мы захавалі. Калі, канешне, Еўропа ня хоча, каб яе крывяносныя сасуды пазабівала халестырынам, а хоча, каб у ёй білася жывое сэрца і дух жывы лунаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вяртаньне Веры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вяртаньне Веры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Вяртаньне Веры»

Обсуждение, отзывы о книге «Вяртаньне Веры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x